Архіў навін

Ураджэнка Магілёўскай вобласці Ірына Курачкіна стала пераможцай асабістага КС па жаночай барацьбе ў Бялградзе (Сербія). У фінальнай сутычцы якая выступае ў вагавой катэгорыі 55 кг. Ірына Курачкіна атрымала вікторыю над Анеке Вендле з Германіі. Зарабіўшы перавагу ў два балы на старце вырашальнага паядынку, беларуска спакойна кантралявала сітуацыю на дыване да фінальнага свістка, які зафіксаваў перамогу бабруйчанкі – 9:0.
Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» аб’яўляе другі конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва ў 12 пілотных раёнах Беларусі. Пра гэта паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю праекта Надзея Сінельнік.
Новы снегагенератар з’явіцца на біятлонным комплексе пры раённай СДЮШАР у Чавусах. Пра гэта расказаў дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Чавускага раёна Аляксандр Дарафееў. «Наш комплекс адкрыўся ў пачатку жніўня. Таму мы яшчэ працягваем абжывацца тут. Да канца года да нас прыедзе новы снегагенератар і ратрак, які будзе ўкладваць гэты снег на трасе. Гэта дазволіць зрабіць зімовыя трэніроўкі нашых будучых чэмпіёнаў яшчэ больш камфортнымі і прафесійнымі», – патлумачыў дырэктар.
Сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ўдасканальваецца ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2020 года № 720, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У прыватнасці, у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі павялічаны нарматыў па ўдзельным асвятленні вуліц, у сферы культуры скарэкціраваны нарматыў забяспечанасці выдаткаў на культуру ў разліку на аднаго чалавека і інш.
Пачалося галасаванне за найлепшую эмблему нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі». Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ). Журы вызначыла 10 работ, якія набралі максімальную колькасць балаў і выйшлі ў фінал конкурсу. Пераможца будзе абраны з іх ліку шляхам галасавання, якое праводзіцца на сайце «Здаровыя людзі» да 23.00 20 снежня. З аднаго IP-адраса можна прагаласаваць толькі адзін раз.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перакананы ў неабходнасці захаваць цэласнасць і суверэнітэт краіны. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас зносін з калектывам Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас рабочай паездкі ў Магілёў наведаў абласную клінічную бальніцу. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з працай медыцынскай ўстановы, у тым ліку па аказанні дапамогі хворым на каранавірусную інфекцыю.
Грамадскія прыёмныя працягваюць працу. Сёння ўсіх жадаючых выслухаюць у Бялынічах, Клімавічах, Краснаполлі, Клічаве і Хоцімску. Пытанні і прапановы можна выказаць асабіста і па тэлефоне. Часцей людзі звяртаюцца з праблемамі: налічэнне пенсій, скаргі на стан дарог і працоўныя спрэчкі. Як правіла, атрымоўваецца дапамагчы ў аператыўныя тэрміны. У любым выпадку, звароты бяруць на кантроль і дасканала вывучаюць у профільных ведамствах. Найбольш важныя і актуальныя прапановы ўключаць у парадак Усебеларускага народнага сходу.
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 22 снежня па тэлефоне 62-46-30 будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам рэгіёна на тэму «Аб стане і якасці школьнага харчавання ва ўстановах Магілёўскай вобласці».
Что касается подготовки специалистов аграрной отрасли, то она и должна быть практико‑ориентированной. Сегодня хорошим подспорьем в решении кадрового вопроса в сельском хозяйстве является целевое обучение. Думается, доплаты к стипендии со стороны заказчика — отличная форма мотивации студентов.
У снежні 2020 года «Альфа Радыё» загучала на частаце 93.0 FM для жыхароў Асіповічаў, Бабруйска і Клічава.
З зарастаннем Пячэрскага возера ў Магілёве зараз будуць змагацца з дапамогай так званых біямеліяратараў – пэўных відаў рыб. Пра гэта расказаў намеснік начальніка Магілёўскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Барадзько.
Двое падлеткаў праваліліся пад лёд у Чэрыкаўскім раёне, адзін загінуў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. 11 снежня каля 21.00 на возера Верхняе, размешчанае ў аг. Язеры Чэрыкаўскага раёна, прыйшлі прагуляцца двое 15-гадовых сяброў. Хлопцы адышлі ад берага прыкладна на 30 метраў, як лёд праламаўся, і абодва падлеткі апынуліся ў ледзяной вадзе. На дапамогу кінуліся мясцовыя жыхары, якім удалося выцягнуць з ледзянога капкана аднаго з падлеткаў. На жаль, другога выратаваць не ўдалося.
Шэраг праблем і парушэнняў выяўлены Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы УА «Асіповіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж». Пра гэта паведаміў выканальнік абавязкаў намесніка старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.
Прамую тэлефонную лінію 19 снежня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў у Кіраўскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дапамагаюць сваім падапечным скласці бізнес-планы і зарэгістравацца ў якасці рамеснікаў. У такім выпадку прадугледжана дзяржаўная субсідыя: для гараджан – 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, для вяскоўцаў – 15. У якасці падатку– усяго адна базавая велічыня на год.
Выстава мастацкага тэкстылю «Чароўныя фарбы Індыі» адкрыецца 16 снежня ў 16.00 у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Сангіта Бахадур, іншыя афіцыйныя асобы. Ред.
У Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў напярэдадні навагодніх і калядных святаў будуць выконваць самыя патаемныя і самыя светлыя жаданні дзяцей. У сценах арганізацыі ўпершыню пройдзе дабрачынная акцыя «Загадай жаданне», расказаў старшыня маладзёжнага савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Кірыл Шусцік. «Характэрна, што навагодняя акцыя–гэта ініцыятыва не прафсаюзнай арганізацыі, а саміх работнікаў, якія захацелі паспрабаваць сябе ў ролі Дзеда Мароза і ажыццявіць дзіцячыя мары, – адзначыў суразмоўца. – Мерапрыемства возьме старт 14 снежня».
Гэта была прыгожая, уражлівая і абнадзейвальная гонка. Дзякуй за яркае выступленне! Вы ні на секунду не спынілі барацьбу, праявілі высокую волю да перамогі і гатоўнасць дасягаць найвышэйшых вынікаў.
Могилевчане охотнее становятся донорами иммунной антиковидной плазмы. Об этом сказала заместитель главного врача по медицинской части Могилевской областной станции переливания крови Светлана Петранис.
Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава выйграла спрынтарскую гонку на трэцім этапе Кубка свету ў Хохфільцэне (Аўстрыя), які стартаваў сёння. Дыстанцыю ў 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі і без промахаў беларуска пераадолела за 20 мін 12,3 сек. Другой фінішавала нарвежка Цірыл Экхоф, якая адстала ад беларускі на 8,5 сек. з адным промахам на агнявым рубяжы. Замкнула тройку прызёраў немка Францыска Пройс, якая адстала ад пераможцы на 9,9 сек. і дапусціла адну недакладнасць на стрэльбішчы.
Моладзь Магілёўскай вобласці прадставіла на конкурс фатаграфій-матыватараў «Дом наш, ласкаю сагрэты» больш за 550 работ. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і моладзевымі грамадскімі арганізацыямі ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Алена Кавалёва. Творчае спаборніцтва праводзілася сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэгіёна ў 4 намінацыях: «Духоўна-культурная спадчына Беларусі», «Чалавек і яго справа», «Партрэт сучасніка» і «Прырода Беларусі».
У Бабруйскім раёне падчас комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці сфарміраваны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў, паведамілі ў Міністэрстве абароны. Як расказалі ў ведамстве, перад прызывам ваеннаабавязаных тут адпрацавалі пытанні забеспячэння. Аператыўна падрыхтавалі месца для асабістага складу, арганізавалі гарачае харчаванне, выдалі рэчавую маёмасць, узбраенне і боепрыпасы.
У в. Салтанаўка (РГК «Грын-Хіл») адбылася анлайн-канферэнцыя па абмене вопытам паміж цэнтрам інавацый і падтрымкі прадпрымальніцтва нямецкага горада Айзенаха і прадстаўнікамі бізнес-колаў Магілёўскага, Крычаўскага і Касцюковіцкага раёнаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця, які выступаў арганізатарам мерапрыемства.
За 11 месяцаў 2020 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 716 пажараў, больш за 70% з іх мае «сельскі адрас». Па статыстыцы загінулых у агні з паметкай «адзінокі пенсіянер» значыцца амаль кожны трэці, – расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці, галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско:
Навучальны відэакурс выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па COVID-19 выкладзены ў адкрытым доступе на сайце вядучага медыцынскага ўніверсітэта краіны. Відэакурс прызначаны для будучых урачоў, але інфармацыя, змешчаная ў ім, будзе цікавая шматлікім пацыентам.
Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ здымае абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з трох беларускіх мясакамбінатаў. Такое рашэнне прынята па выніках перагавораў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта і намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Субоціна, як паведамляецца на сайце расійскага ведамства.
Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу на самае лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.
Прыпеўкі – самы любімы і цытуемы від народнай творчасці. У чатырохрадкоўе з лішкам месціцца ўся соль зададзенай тэматыкі, а яна разнастайная: рэаліі жыцця, узаемаадносіны, пачуцці і г. д. Ратавальнікі ўнеслі сваю пярчынку ў тэматыку прыпевак. У Магілёўскай вобласці прайшоў конкурс для пенсіянераў «Прыпеўкі бяспекі». Больш за 100 работ было прадстаўлена на суд журы. Пазітыў, крэатыў і самабытнасць, дапоўненыя харэаграфічнымі навыкамі –журы было нялёгка, –расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.