Архіў навін
Унікальныя для Беларусі аперацыі на пазваночніку праводзяць віцебскія хірургі. Алгарытмы лячэння медыкі распрацавалі сумесна з калегамі з медуніверсітэта. Упершыню ў краіне віцябляне сталі выкарыстоўваць у пасляаперацыйны перыяд дадатковую стабілізацыйную сістэму, якая фіксуе пазваночнік і скарачае на трэць тэрміны рэабілітацыі.
Удзельнікаў інтэрнацыянальнага «Зорнага паходу», прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прымае Асіповіцкі раён. Зводны атрад Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ўжо прыбыў у наш рэгіён.
«У Новы год па “Добрай дарозе!”» – дэвіз чарговага Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, які пройдзе па ўсёй рэспубліцы 31 студзеня і будзе накіраваны на прапаганду захавання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёве 1 лютага адбудзецца крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія». Яго ўдзельнікамі могуць стаць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў межах сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.
У дварах дамоў 74 і 78 на праспекце Будаўнікоў вядзецца будаўніцтва хакейнай каробкі, якую ўзводзяць па ініцыятыве мясцовых жыхароў з удзелам сямі бабруйскіх спажывецкіх жыллёва-будаўнічых кааператываў.
Турыст, які прыехаў у складзе групы з Кітая ў Бабруйск, захварэў на грып групы А, не маючы ад яго прышчэпкі. Дыягназ пацвердзілі мінскія спецыялісты, аспрэчыўшы чуткі аб выпадку каранавіруса.
Каля 40% жыхароў Магілёўскай вобласці своечасова зрабілі прышчэпкі ад грыпу. У аптэках створаны сезонны запас прэпаратаў. У медыцынскіх установах выпрацаваны пакрокавы алгарытм адносна кожнага інфекцыйнага захворвання, у тым ліку і каранавіруса. Сёння дыягнаставаць яго ў Беларусі можна ў першыя суткі.
ТРК «Магілёў»
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зацвердзіла абноўленую інструкцыю аб выкарыстанні сямейнага капіталу для паляпшэння жыллёвых умоў. Адпаведная пастанова ведамства афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З 1 студзеня бягучага года сродкі сямейнага капіталу можна выкарыстоўваць датэрмінова на паляпшэнне жыллёвых умоў. З улікам гэтага Мінбудархітэктуры абнавіла інструкцыю, як выдаткаваць сямейны капітал на жыллё.
Пераможцам трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стаў 431 навучэнец Прыдняпроўскага краю, або 45% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў. Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны 74 чалавекі, II-й – 125 і III-й – 232, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» сярод спецыялістаў устаноў дададукацыі дзяцей і моладзі адбудзецца 29 студзеня ў Магілёве на базе абласнога цэнтра творчасці.
Удзельнікамі спаборніцтва стане 15 канкурсантаў. Гэта пераможцы адборачнага і прамежкавага этапаў. У апошнім спаборнічала 25 спецыялістаў. Яны дэманстравалі відэазаняткі з навучэнцамі аб’яднання па інтарэсах і іх план-канспект, падавалі метадычную распрацоўку і відэаматэрыялы майстар-класа па кірунку дзейнасці, матэрыялы з вопыту работы.
Галоўная мэта працы Дзяржаўтаінспекцыі – захаваць жыцці людзей. На гэта звярнуў увагу начальнік УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Вячаслаў Крылоў, падводзячы сёння вынікі дзейнасці падначаленай службы за 2019 год.
Больш за 300 удзельнікаў, якія прадстаўлялі 24 каманды працоўных калектываў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прынялі ўдзел у XIV зімовай спартакіядзе Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спартыўнай падзеі, якая прайшла на базе спарткомплексу Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, прыняла ўдзел намеснік старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Марачкава.
Першая беларуская гародніна з’явіцца на прылаўках у канцы зімы – пачатку вясны. Да гэтага часу ў цяпліцах гаспадарак Магілёўскай вобласці паспеюць агуркі і таматы.
У «не сезон» імпартная гародніна для нашых шырот вельмі дарэчы. Але і беларускія аграномы не стаяць на месцы. Дзякуючы сучасным метадам і тэхналогіям, ураджай у айчынных цяпліцах з’яўляецца ўсё раней. Так, першыя агуркі ў кіраўскім «Рассвеце» паспеюць бліжэй да вясны, а ў аграфірме «Кадзіна» ўраджай плануюць сабраць у сярэдзіне лютага, неўзабаве пасля гэтага паспеюць і таматы.
Беларусы з'ядноўваюцца дзякуючы таму, што адчуваюць сябе грамадзянамі незалежнай краіны. Аб гэтым 26 студзеня ў праграме «Контуры» на АНТ заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 лютага першы намеснік старшыні аблвыканкама – Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае грамадзян развіваць прыватныя падворкі ў вёсцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, размаўляючы з калектывам Шклоўскага завод газетнай паперы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе надзейна абараняць інтарэсы Беларусі ў працы з замежнымі партнёрамі і нагадаў аб імпартазамяшчэнні. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, наведваючы РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове.
Изначально ожидалось, что глава государства побывает только на заводе газетной бумаги. Однако, прибыв туда с утра, он заявил, что намерен посетить и Шкловский маслодельный завод, льнозавод и деревообрабатывающее предприятие «Шклов Форест ЛТД».
Зусім нядаўна наша краіна адзначыла важную падзею, якая шмат у чым абумовіла сам факт існавання сучаснай беларускай дзяржаўнасці. 30 снежня 1918 года ў Смаленску VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП (б) абвясціла сябе першым з’ездам КП(б)Б, які абвясціў БССР. А 1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Стварэнне вытворчасці паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў прадукцыйнасцю 30 тыс. т у год". Размова ў тым ліку ішла аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці і Шклоўскага раёна.
У Касцюковічах пройдзе XI раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Прыбесядскія зорачкі». Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Жыхарам Крычава раскажуць аб магчымасцях прадпрымальніцкай дзейнасці. Бясплатны семінар-кансультацыя «Як пачаць сваю справу» пройдзе 25 студзеня ў Крычаўскім бізнес-інкубатары. Пра гэта паведаміла кансультант па прадпрымальніцтве праекта «Садзейнічанне занятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь» Альбіна Самусенка.
Па выніках паўгоддзя Магілёўшчына – сярод прызёраў па 18 відах спорту, прадстаўленых у рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў.
Спаборніцтвы – свайго роду агляд магчымасцей навучэнцаў і адбор спартыўнага рэзерву для важных спартыўных спаборніцтваў.
ТРК «Магілёў»
Хорроры, игры про зомби-апокалипсис и 3D-модели мира - такие разработки презентовали в Могилеве первые выпускники бесплатной IT-лаборатории при Белорусско-Российском университете.
Клініка-дыягнастычная лабараторыя Махаўскай амбулаторыі агульнай практыкі адкрылася сёння ў Магілёўскім раёне. Зараз пацыенты медустановы (а гэта больш за 1420 чалавек з 23 населеных пунктаў) змогуць здаць тут асноўныя аналізы.
У Магілёўскай вобласці праходзіць дабрачынная акцыя «Браты нашы меншыя», накіраваная на аказанне дапамогі бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца ў прытулках, на ператрымцы ў валанцёраў. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
У акцыі, якая працягнецца да 31 студзеня, можа прыняць удзел любы жадаючы. Для гэтага неабходна набыць неабходны тавар (сухія нефарбаваныя кармы, кансервы для катоў і сабак, напаўняльнікі, медыкаменты і інш.), прыйсці на адрас: г. Магілёў, вул. Першамайская, 31 (Магілёўскі абласны камітэт БРСМ) і перадаць для Магілёўскага таварыства абароны жывёл «Добрае сэрца».
У Магілёве за мінулы год зарэгістравалі 1851 нованароджанага хлопчыка і крыху менш дзяўчынак – 1737. Самымі папулярнымі імёнамі для хлопчыкаў сталі Арцём, Максім, Міхаіл, Цімафей, Мацвей, Аляксандр, Данііл, Марк, Іван і Мікіта. У топ-дзясятку папулярных жаночых імёнаў у абласным цэнтры ўпершыню ўвайшла Аляксандра. Аднак абсалютнымі лідарамі гэтага спісу не першы год застаюцца Сафія і Соф’я. Далей –Ксенія, Ева, Аліса, Варвара, Дар’я, Ганна, Марыя, Алясандра і Мілана.
У межах VI Міжнароднага фестывалю «Уладзімір Співакоў запрашае...» легендарны аркестр «Віртуозы Масквы» 4 сакавіка выступіць з канцэртам у Магілёве на сцэне Палаца культуры вобласці.
Фестываль пройдзе ў Беларусі з 3 па 9 сакавіка пад эгідай юбілею. Юбілею асабістага для маэстра (12 верасня Уладзімір Співакоў адзначыў 75-годдзе) і творчага – 40 гадоў споўнілася аркестру «Віртуозы Масквы», праслаўленаму калектыву, які стварыў і ўзначальвае Уладзімір Співакоў.
На працягу двух тыдняў з пачатку старту продажу білетаў на Міжнародны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» палова квіткоў раскуплена. Прыкладна 60% з іх – праз інтэрнэт.
З ужо выкупленых квіткоў 12%, ці 600 месцаў, былі забраніраваны online і такім жа чынам выкуплены. Большасць тэатралаў у інтэрнэце толькі браніруе, а па квіткі прыходзіць у касу абласнога драмтэатра.Усяго на 24 спектаклі з 11 краін будзе прададзена амаль 5500 квіткоў.
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена 13 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прадстаўнікам арганізацый Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва. У ліку ўзнагароджаных–начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Ляневіч.
Прадстаўнікі ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» і нямецкай кампаніі AntonOhlertGmbH&Co ў канцы 2019 года падпісалі кантракт на выраб і пастаўку могульнай лініі для вытворчасці жавальнага мармеладу ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці. Свой подпіс у пакеце дакументаў з боку «Чырвонага харчавіка» паставіў кіраўнік ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» Віталь Філонаў. Беларускі бок ужо зрабіў першы фінансавы плацёж, паведамляецца на сайце бабруйскага прадпрыемства.
Переводчик