Архіў навін

Старшыня Магілёўскай абласной федэрацыі барацьбы, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка сёння правёў сустрэчу са спартсменкамі, якія паедуць на летнюю Алімпіяду ў Токіа. Мерапрыемства адбылося ў музеі Алімпійскай славы рэгіёна.
Дом самастойнага пражывання для грамадзян, якія раней пражывалі ў псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах і былі адноўлены ў дзеяздольнасці або захавалі дзеяздольнасць па дасягненні 18 гадоў, урачыста адкрылі сёння на базе Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Вадасховішча Рудзея размешчана ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Плошча вадаёма – 3,85 кв. км, максімальная глыбіня – 7,6 м. Берагі пясчаныя, звілістыя, парослыя дрэвамі і хмызнякамі, месцамі забалочаныя. Разліта возера на рацэ Раста – правым прытоку ракі Проня. У летні сезон сюды прыязджаюць выкупацца і пазагараць, спыніцца з палаткамі, а рыбакі любяць тут парыбачыць. Паблізу вадасховішча вёскі Гародня, Слабада, Вялікія і Малыя Ахмінічы. У вадасховішчы Рудзея водзіцца краснапёрка, плотка, лінь, лешч, карась, верхаводка, акунь, ёрш, гусцера і шчупак.
Мясцовыя прадукты – ад рамесных сувеніраў да свойскага харчавання – паказалі ў Краснаполлі на кірмашы сельскія раёны паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці. Усё гэта створана дзякуючы ініцыятывам жыхароў і падтрымцы мясцовых уладаў. ТРК «Магілёў»
Агнявая, страявая, тактычная падрыхтоўкі, знаёмства з побытам вайскоўцаў, майстар-класы з узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай – усё гэта чакае дзяцей і падлеткаў – удзельнікаў ваенна-патрыятычнага лагера «Патрыёт», першая змена якога адкрылася на базе 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка.
Міністр культуры Анатоль Маркевіч правядзе выязны прыём грамадзян 9 ліпеня ў Магілёве, паведамілі ў Мінкультуры. Прыём пройдзе ў філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Магілёве з 11.00 да 13.00. Запіс вядзецца па тэлефоне: 8 (0222) 62-68-14. БЕЛТА
У Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) праходзіць чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор’і. У турніры ўдзельнічае 120 спартсменаў з 16 краін. На рахунку зборнай Беларусі залаты медаль у жаночай эстафеце і сярэбраны – у мужчынскай. У складзе беларускага дуэта ў мужчынскай эстафеце сярэбраным прызёрам ЧЕ стаў магілёвец Ілья Палазкоў. Перамаглі ў эстафеце італьянскія пяціборцы, на трэцім месцы расіяне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў указ № 258 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У дакуменце вызначаны пералікі органаў і арганізацый, якія маюць права на ўстанаўленне сцягоў, і асоб, упаўнаважаных на нашэнне форменнай вопраткі.
У I паўгоддзі 2021 года на валютным рынку рэгіёна захавалася тэндэнцыя перавышэння аб’ёмаў прададзенай насельніцтвам замежнай валюты над яе купляй. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.