Архіў навін

Новы навучальны корпус Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа адкрыецца 1 верасня. Пра гэта паведаміў дырэктар установы адукацыі Уладзімір Рыжкоў.
У Бабруйску на тэрыторыі ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»у межах праекта «Спорт для ўсіх» 17 ліпеня адкрылі сучаснае поле для міні-футбола, пра штопаведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Чатыры пункты вакцынацыі замежных грамадзян ад COVID-19 адкрыліся ў Магілёўскай вобласці. Вакцынаваць мясцовае насельніцтва дапамагаюць выязныя медыцынскія брыгады.
У Магілёўскай вобласці гарачым харчаваннем забяспечаны ўсе ўдзельнікі ўборачнай кампаніі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
У Магілёве ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя за першае паўгоддзе склаў 0,3% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення эканомікі Магілёўскага гарвыканкама Ала Багаценка падчас падвядзення вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця абласнога цэнтра за першае паўгоддзе.
Кніга «Белорусы на смоленских рубежах летом 1941 года»з серыі «Гісторыя для школьнікаў»выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».
Прамую тэлефонную лінію 24 ліпеня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.