Архіў навін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня падпісаў указ № 277 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Напярэдадні Дня пажарнай службы Рэспублікі Беларусь ратавальнікі запрашаюць магіляўчан і гасцей горада падзяліць святочны настрой і прыняць удзел у займальных мерапрыемствах, якія адбудуцца 23 ліпеня з 16.00 да 19.00 на адкрытай пляцоўцы каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Атрыум» па вул. Першамайскай, 57.
На раніцу ўчарашняга дня магілёўскія аграрыі намалацілі каля 12 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,3 цэнтнера з гектара. У кожным з раёнаў прыбрана 1–2 працэнта плошчаў, у лідарах Кіраўскі – 6 працэнтаў.
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца маніторынг ходу выканання ў рэгіёне даручэння кіраўніка дзяржавы аб навядзенні парадку на зямлі. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.
Вынікі паказалі, што мясцовымі органамі ўлады Магілёўскай вобласці ў цэлым прымаюцца меры па падтрыманні належнага санітарнага стану зямель, добраўпарадкаванні тэрыторый і аб’ектаў арганізацый усіх формаў уласнасці. Разам з тым эфектыўнасць працы па навядзенні парадку на зямлі пакуль недастатковая, удакладніў суразмоўца.
Каўчэг з часціцай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага прыбудзе ў Магілёў 24 ліпеня ў 16.30, паведамілі ў Магілёўскай епархіі.
Святыню даставяць з нагоды святкавання 800-годдзя з дня нараджэння дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Яна будзе даступная для малітоўнага пакланення вернікаў у Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы па 26 ліпеня. Пасля каўчэг са святыняй даставяць у Бабруйск, дзе ён прабудзе да 28 ліпеня. Далей маршрут руху праляжа праз Барысаў, а ў Мінску завершыцца ўрачыстым хрэсным ходам.
Вынікі кантролю стану і развіцця аграпрамысловага комплексу Клімавіцкага раёна разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.
Адзначана, што Клімавіцкім райвыканкамам, яго ўпраўленнем сельскай гаспадаркі прымаюцца меры па павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павышэнні эфектыўнасці работы АПК раёна. Разам з тым яны недастатковыя.
Выставачны праект «Царская сям’я. Узыходжанне» па просьбе магіляўчан зноў разгарнуўся ў Палацы культуры вобласці, дзе будзе працаваць да пачатку верасня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай епархіі.
Наведвальнікі выставы змогуць пагрузіцца ў атмасферу 19-20-га стагоддзяў, пазнаёміцца з побытам сям’і і асновамі выхавання дзяцей апошняга расійскага імператара, даведацца пра эпахальныя падзеі, якія адбываліся ў Магілёве 100 гадоў таму, а таксама паглядзець ва ўтульным кіназале кінахроніку аб знаходжанні імператара Мікалая II у Магілёўскай стаўцы і іншыя відэаматэрыялы.
Раённае свята эпохі ранняга Сярэднявечча «У госці да радзімічаў» пройдзе 31 ліпеня ў Чавускім раёне. Пра гэта расказала метадыст па традыцыйнай культуры раённага цэнтра культуры і вольнага часу ў горадзе Чавусы Алеся Далецкая.
Больш за 500 т зялёнага гарошку нарыхтавалі ў Быхаўскім раёне. Уборка культуры працягнецца да канца жніўня, расказаў кіраўнік ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Аляксандр Бондараў.
У Александрыі (Егіпет) завяршылася першынство свету па сучасным пяцібор’і сярод юніёраў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел звыш 250 спартсменаў з 27 краін.
Беларускія пяціборцы заваявалі 1 залаты, 1 сярэбраны і 1 бронзавы медалі. Дзве ўзнагароды–у магіляўчанкі Кацярыны Эцінай. Яна разам з Уладзіславам Беразовікам (Мінск) стала ўладальніцай залатога медаля ў змешанай эстафеце, а таксама заваявала «бронзу» ў складзе трыа юніёрак (Кацярына Эціна, Кацярына Сукора (Мінск), Ангеліна Дабравольская (Мінск)) у камандным заліку.
Переводчик