Архіў навін

Новая скейт-пляцоўка адкрываецца ў Быхаве. Пра гэта расказала дырэктар Быхаўскага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Вольга Малашонак.
У суботу, 17 ліпеня ў бабруйскіх Вербках стартуе міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль». Ён адбудзецца 17-ым разам, 17 мастакоў будуць працаваць 17 дзён. Пленэр па кераміцы праводзіцца з 2003 года ў маляўнічым месцы на Бярэзіне. «Арт-Жыжаль» збірае раз на два гады мастакоў-керамістаў Беларусі і іншых краін. Летась праз пандэмію пленэр адмянілі, але ў гэтым, акрамя беларусаў, прыедуць творчыя людзі з Украіны, Малдовы, Абхазіі, Іспаніі, Бангладэша і Перу.
Спалучэнне перадавых тэхналогій і захавання тэхналагічных працэсаў у сельскай гаспадарцы дазваляюць атрымліваць высокія ўраджаі і эфектыўна выкарыстоўваць кожны гектар зямлі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта, інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас працоўнага візіту ў сялянска-фермерскую гаспадарку «Дзіяна» (элітгас) у Шклоўскім раёне.
Рэспубліканскі моладзевы цягнік #БеларусьМоладзьАдзінства 18 ліпеня прыбудзе ў Горкі. Менавіта тут знаходзіцца найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова аграрнага напрамку ў краінах СНД і Еўропы. Праграмай прадугледжана наведванне Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (батанічны сад, музей гісторыі, кафедры іхтыялогіі і рыбаводства, рыбагадоўчага індустрыяльнага комплексу), Лядовай арэны дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Горацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа», а таксама правядзенне адкрытага дыялогу, працоўнай акцыі і маладзёжнай творчай праграмы.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння сустрэліся з працоўным калектывам ААТ «Будаўнічы трэст № 12». Палілог адбыўся ў межах адзінага дня інфармавання.
Органы пракуратуры Магілёўскай вобласці пры садзейнічанні Генеральнай пракуратуры ў парадку нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны выявілі ў Свята-Троіцкім саборы гарадскога пасёлка Хоцімск аб’екты (царкоўнае адзенне, абразы, Евангелле), якім у адпаведнасці з кодэксам Беларусі аб культуры мог быць прысвоены статус матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.