Архіў навін

Цэнтр адаптыўнай стральбы з лука для лячэння дзяцей са скаліёзам з’явіцца да 1 верасня ў Магілёве. Пра гэта паведаміў дырэктар Магілёўскай санаторнай школы-інтэрната для дзяцей, хворых скаліёзам, Яўген Рудакоўскі.
Кардыяхірургічны і кардыятэрапеўтычны карпусы Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы плануюць здаць у лістападзе гэтага года. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач установы аховы здароўя Анатоль Кулік.
ААТ «Славянка» да новага навучальнага года амаль на 60% абнавіла мадэльны рад школьнай формы. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Тэймураз Бачарышвілі. «Акцыянернае таварыства да 1 верасня ўжо выпусціла 28,6 тыс. адзінак школьнага асартыменту, з якіх 2 тыс. экспартавана ў Расію, – сказаў кіраўнік. – У планах вырабіць яшчэ 8 тыс. адзінак школьнага адзення на ўнутраны рынак і 10 тыс. – для суседняй дзяржавы. Сёлета мы прапануем пакупнікам 68 мадэляў школьнага адзення, прычым 40 з іх–прынцыпова новыя ў параўнанні з асартыментам 2020 года».
Бульбу новага ўраджаю актыўна збіраюць у Магілёўскай вобласці. Фермерская гаспадарка Зайцавых з Магілёўскага раёна забяспечвае маладой бульбай гандлёвыя сеткі Магілёва, Віцебска і Мінска.
Плывец Мікіта Цмыг і лучніца Ганна Марусава будуць сцяганосцамі беларускай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцця XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Капітальны рамонт пяці маставых збудаванняў вядзецца ў цяперашні час на рэспубліканскіх дарогах Магілёўскай вобласці, паведамілі ў «Магілёўаўтадары». Работы праводзяцца на пуцеправодзе на аўтамагістралі «М-8/Е95 мяжа Расійскай Федэрацыі (Езярышча) – Віцебск – Гомель–мяжа Украіны (Новая Гута) км 209,438» у Шклоўскім раёне. Завяршыць рамонт гэтага аб’екта плануецца ў жніўні бягучага года.
Міністэрства аховы здароўя па ўзгадненні з рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя адкарэктавала падыходы да ўстанаўлення надбаўкі за працу ва ўмовах інфекцыі COVID-19 з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі, узроўню захворвання і вакцынацыі работнікаў аховы здароўя. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Загадам Міністэрства аховы здароўя №892 ад 20 ліпеня 2021 года ўнесены змены ў метадычныя рэкамендацыі па ўжыванні ўказа №131 ад 16 красавіка 2020 года «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя».
Магілёўскую вобласць на XXVIII Алімпійскіх гульнях у Токіа прадстаўляюць 16 спартсменаў. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела вучэбна-спартыўнай, арганізацыйнай і турыстычнай работы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Ігар Драздоў.