Архіў навін

На Магілёўшчыне ў самым разгары жніво збожжавых і зернебабовых культур. Паводле інфармацыі аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства аблсельгасхарча, на ўчарашні дзень прыбралі чацвёртую частку пасеваў, намалочана звыш 255 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складае 31,1 цэнтнера з гектара. Самая высокая – у Шклоўскім раёне(47,9 ц/га), Круглянскім – 39, Магілёўскім – 36,8.
Ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі школьнікаў да новага 2021/2022 навучальнага года. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вераніка Дзямідава.
Прамую тэлефонную лінію 31 ліпеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: сацыяльна-культурная сфера, ідэалагічная праца, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарная дзейнасць, праца і сацыяльная абарона, ахова працы, дзяржаўная моладзевая палітыка.