Архіў навін

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні абароны ўнутранага рынку, нарошчванні долі айчынных тавараў у рознічнай гандлёвай сетцы. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.
Больш чым у палове раёнаў вобласці пачалася ўборка азімага рапсу на збожжа. Як паведамілі ў аддзеле інтэнсіфікацыі раслінаводства аблсельгасхарча, на ўчарашні дзень гэта культура была прыбраная на плошчы 840 гектараў, намалочана 1063 тоны масланасення пры сярэдняй ураджайнасці па вобласці 12,7 цэнтнера з гектара. А вось у Магілёўскім раёне гэта лічба дасягнула 20,4, у Касцюковіцкім–18 цэнтнераў з гектара.
Фота з фермы ў вёсцы Мілейкава Мсціслаўскага раёна, якія з’явіліся на днях у телеграм-канале, шакіравалі карыстальнікаў інтэрнэту. Змардаваныя каровы «патанаюць» у гноі, некаторыя знясілелі настолькі, што ўстаць ужо не ў стане, а побач з напаўжывымі каровамі – трупы. Людзі слушна задаваліся пытаннем: хто зладзіў гэты канцлагер для жывёл і куды глядзяць мясцовыя ўлады? Журналісты «СБ» на наступны дзень пасля таго, як здымкі з’явіліся ў сетцы, пабывалі на ферме, каб ацаніць тое, што адбываецца там сваімі вачыма.
Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 20 ліпеня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. Кірмаш будзе праходзіць на электроннай пляцоўцы e-vacancy.by. У саіскальнікаў і наймальнікаў будзе магчымасць правесці актыўны дыялог у анлайн-фармаце. Доступ да прадастаўленых вакансій захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці.
Перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу працягваліся 5 гадзін 20 хвілін, паведамляе Telegram-канал «Пул Першага». Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў праходзіла ў Канстанцінаўскім палацы.