Архіў навін
Хутка Магілёў будзе мець кальцавы рух вакол горада. Паўднёва-заходні абход злучыць Бабруйскую і Гомельскую трасы.
Новы шлях прадугледжвае тры пуцеправоды. Самы буйны злучыць два берагі Дняпра. Інвестпраект разлічаны на 3 гады і прадугледжаны дзяржпраграмай «Дарогі Беларусі». Таксама ў планах на будучыню закальцаваць Бабруйск.
У Магілёўскай вобласці працуе амаль 26 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Чым займаюцца сельскія бізнесмены? І як свая прыватная справа можа дапамагчы развіццю вёскі? Паспрабуем адказаць на гэтыя пытанні на прыкладзе Краснапольскага раёна.
Аўсянкаўская сярэдняя школа Горацкага раёна адкрыецца 1 верасня пасля капітальнага рамонту з элементамі мадэрнізацыі. Пра гэта расказаў начальнік аддзела адукацыі Горацкага райвыканкама Уладзімір Лебедзеў.
Магілёўскі мясакамбінат мае значныя рэзервы для павышэння эфектыўнасці экспартных паставак за кошт нарошчвання аб’ёмаў рэалізацыі прадукцыі з глыбокай перапрацоўкай. Такое меркаванне выказаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі пры наведванні ААТ «Магілёўскі мясакамбінат».
Анкалагічная служба Магілёўшчыны гэтымі днямі адзначае сваё 75 годдзе. Работнікаў Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера з днём заснавання ўстановы павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У Будапешце (Венгрыя) завяршылася першынство свету па вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе сярод спартсменаў да 18 гадоў. У турніры прыняло ўдзел каля 500 спартсменаў.
На рахунку беларускай зборнай 2 сярэбраныя і 3 бронзавыя медалі ў жаночай барацьбе. Дзве ўзнагароды заваявалі прадстаўніцы Магілёўскай вобласці. Уладальніцай «срэбра» стала Валерыя Мікіціч (43 кг). На шляху да п’едэстала яна выйграла ў турэцкай і венгерскай спартсменак, але ў фінальным паядынку саступіла саперніцы з Індыі.
А ў вагавой катэгорыі 69 кг бронзавы медаль заваявала Вікторыя Радзькова.
Алімпійскі чэмпіён гульняў XXV алімпіяды па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Масяйкоў сёння адзначае 50-гадовы юбілей, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў імянінніка і падкрэсліў, што славуты спартсмен змог заявіць пра сябе як пра перспектыўны і таленавіты атлет менавіта ў веславанні на каноэ.
Майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў пройдзе ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса ў Магілёве 27 ліпеня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У Бабруйску пройдзе адкрыты Кубак Беларускага саюза канькабежцаў па фігурным катанні. Горад прыме першы этап спаборніцтваў, расказаў намеснік дырэктара хакейнага клуба «Бабруйск» Юрый Барадзін.
На пляцоўку спартыўнага комплексу «Бабруйск-Арэна» 1–2 жніўня выйдуць удзельнікі спаборніцтваў па спартыўных танцах на лёдзе. Спартсмены прадстаўлены ў дзвюх узроставых катэгорыях: кандыдаты ў майстры спорту (юніёры) і майстры спорту (сеньёры). У турніры заяўлены спартсмены з шасці краін: Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Эстоніі і Кіпра.
У канцы верасня ўступіць у сілу указ Прэзідэнта Беларусі «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі». Дакумент зробіць больш лёгкім і танным уключэнне ў абарот нічыйнай сельскай маёмасці і зямельных участкаў.
Мясцовыя ўлады запрашаюць да супрацоўніцтва зацікаўленых людзей –у дачах для адпачынку і для рэалізацыі сельскіх праектаў. Як гэта працуе? Глядзіце ў сюжэце з Чавускага раёна.
Жніво набірае абароты. Каб паспець сабраць ураджай у аптымальныя тэрміны і з максімальнай ураджайнасцю, многія гаспадаркі Магілёўскай вобласці працуюць ад світання да заходу сонца. Як ідзе вячэрняе жніво ў Магілёўскімраёне– убачыла здымачная група.
Жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука спынілася за крок ад узнагарод Алімпіяды ў Токіа.
У камандным турніры Карына Казлоўская, Ганна Марусава і Карына Дзёмінская ў матчы за бронзавы медаль саступілі зборнай Германіі з лікам 1:5 і занялі чацвёртае месца.
На шляху да «бронзавай» сустрэчы беларускія спартсменкі з аднолькавым вынікам 5:3 перамаглі каманды Кітая і Японіі, а ў паўфінале саступілі галоўнаму фаварыту алімпійскага турніру зборнай Рэспублікі Карэя з лікам 1:5. У другім паўфінале расіянкі былі мацнейшыя за каманду Германіі – 5:1.
Переводчик