Архіў навін

Праваахоўнікі падрыхтавалі памятку для бацькоў, як прадухіліць выпадзенне дзіцяці з акна. Пра гэта паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама. Захаванне асноўных правілаў бяспекі дапаможа захаваць жыццё і здароўе дзяцей. Дзіця не павінна знаходзіцца без нагляду ў памяшканні, дзе адкрыта акно ці ёсць хоць самая малая верагоднасць, што яно зможа само яго адкрыць. Фурнітура вокнаў і рамы павінны быць спраўныя, каб не адкрываліся самаадвольна або занадта лёгка для дзіцяці.
Цэнтры інавацыйнага навучання з’явяцца да 2025 года ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Яны будуць абсталяваныя на базе кабінетаў натуральна-навуковага профілю ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, расказаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч.
Прыём дакументаў ад абітурыентаў у вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя ўстановы адукацыі стартаваў 20 ліпеня.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці 5 жніўня правядзе «гарачую лінію» на тэму «Падрыхтаванасць аб’ектаў сістэмы адукацыі да новага навучальнага года».
У Магілёўскай вобласці гэтым летам нарыхтавана 316 т клубніц, што больш чым у два разы перавысіла леташнія аб’ёмы. Пра гэта расказаў начальнік аддзела нарыхтовак, знешнеэканамічнай дзейнасці і рынкаў Магілёўскага аблспажыўсаюза Аляксей Сіроцін. «Нарыхтоўка садовых суніц, або клубніц, ці трускаўкі, як іх называюць у побыце, пачалася з сярэдзіны чэрвеня, – сказаў Аляксей Сіроцін. – Нягледзячы на тое што тэрміны збору ягады праз халодны май зрушыліся, нам удалося атрымаць выдатны ўраджай. Амаль палову нарыхтаваных клубніц (140 т) мы адправілі на экспарт у Расію».
Дзіцячы сад пачалі будаваць па вуліцы Маладзёжнай у Шклове. Пра гэта паведаміў дырэктар камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Шклоўскага раёна» Дзмітрый Раманаў. Працы па ўзвядзенні аднапавярховага будынка дашкольнай установы адукацыі пачаліся ў канцы чэрвеня. «Зараз ідзе падрыхтоўка пад усталяванне падмурка, вядуцца земляныя работы. Завяршыць будаўніцтва плануем да канца гэтага года. Сваіх першых выхаванцаў новы дзіцячы сад зможа прыняць ужо ў наступным годзе», – адзначыў Дзмітрый Раманаў.
У Магілёўскай вобласці рэалізуецца пілотны праект па стварэнні цэнтраў інавацыйнага навучання. У школе аграгарадка Вяззе Асіповіцкага раёна мадэрнізавалі кабінеты хіміі, фізікі і біялогіі.
У вёсцы Красніца адкрылі памятны знак «Спаленым вёскам Быхаўскага раёна». У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна былі спалены і разбураны 132 населеныя пункты, знішчана больш за 8 тысяч чалавек, і амаль 4,5 тысячы мірных жыхароў.
З усіх камерцыйных пасылак незалежна ад кошту перасылаемага ўкладання спаганяецца ПДВ, на ўкладанні коштам звыш 150 еўра дадаткова спаганяюцца мытныя плацяжы. Пра гэта паведамляецца на сайце РУП «Белпошта». Змены ў парадак збору падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) пры трансгранічным гандлі ў Еўрапейскім Саюзе (далей – ЕС), прымяняльным да электроннай камерцыі, унесены з 1 ліпеня 2021 года.
Доследную партыю кансерваванай прарошчанай пшаніцы выпусцілі ў ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод». Пра гэта расказаў кіраўнік акцыянернага таварыства Аляксандр Бондараў.
Гарачая лінія па кантролі за ўступнай кампаніяй працуе ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў КДК Магілёўскай вобласці. «З 20 ліпеня ва ўсіх установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі камісіі пачалі прыём дакументаў. Да заканчэння ўступнай кампаніі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці працягне працаваць тэлефон гарачай лініі: 8 (0222) 62-47-75. Па ім можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у працы прыёмных і прадметных экзаменацыйных камісій навучальных устаноў», – адзначылі ў КДК.
Школьныя кірмашы пачнуць працу ў Магілёўскай вобласці з 30 ліпеня. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.