Архіў навін

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 11 красавіка з 10.00 да 11.00 будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па пытанні «Парадак правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы». На пытанні адкажа начальнік аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы Вольга Рыгораўна Лібак па тэлефоне (80222) 71 29 89. Ред.
Рэспубліканскія спаборніцтвы па танцавальным спорце «Вясновы баль 2022» пройдуць у Магілёве 17 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускага альянсу танцавальнага спорту. Спаборніцтвы пройдуць у спарткомплексе «Алімпіец», дзе танцавальныя пары і сольныя выканаўцы будуць змагацца за месца на самай высокай прыступцы п’едэстала гонару.
Большасць бальніц Магілёўскай вобласці працуе ў планавым рэжыме, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. «На гэтым тыдні ў звычайным рэжыме працуюць усе цэнтральныя раённыя бальніцы. Выключэнне складае Клімавіцкая цэнтральная раённая бальніца ў сувязі з тым, што яна вызначана міжраённым цэнтрам», – расказалі ў прэс-службе. З 2 красавіка пасля правядзення мерапрыемстваў па дэзынфекцыі пераходзіць у звычайны рэжым працы (для аказання меддапамогі пацыентам пульманалагічнага і фтызіятрычнага профіляў) Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер.
Чвэрць стагоддзя таму – 2 красавіка 1997 года – быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Трывалай асновай братэрства дзвюх дзяржаў служыць багатая духоўная і культурная спадчына, а развіццё ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін садзейнічае яшчэ больш цеснаму згуртаванню. Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі наш карэспандэнт сустрэлася з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам, які расказаў аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве вобласці з краінай-суседкай.
Паспяховая праца арганізацый і прадпрыемстваў залежыць ад граматнай кадравай палітыкі. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – падчас пасяджэння Бялыніцкага райвыканкама.
У Магілёўскай вобласці на канец сакавіка першым кампанентам вакцыны супраць COVID-19 прышчэплена больш за 637 тыс. чалавек, амаль 600 тыс. чалавек завяршылі поўны курс. Больш за 68 тыс. чалавек прайшлі ўжо курс бустарнай вакцынацыі, – паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Паводле слоў субяседнікаў, на тэрыторыі рэгіёна складваецца адносна добрае санітарна-эпідэміялагічнае становішча па інфекцыі каранавіруса. Гэта зручны час для атрымання бустарнай вакцынацыі і прышчэпкі тых, хто яшчэ не паспеў яе атрымаць.
Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.