Архіў навін

Магілёўская вобласць актыўна ўступіла ў пасяўную кампанію. Тэхніка гатовая, сельгаспрадпрыемствы забяспечаны палівам, угнаеннямі, насеннем. Людзі настроеныя на працу ў дзве змены.
Магілёўскае кадэцкае вучылішча – узор адукацыйных устаноў, якія выхоўваюць сапраўдных патрыётаў. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас семінара для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні ў Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі.
«Магілёўэнерга» ўстановіць каля 4 тыс. супрацьптушкавых загараджальнікаў у гэтым годзе ў рэгіёне. Пра гэта расказаў начальнік службы ЛЭП «Магілёўэнерга» Ігар Асіпенка. «Супрацьптушкавыя загараджальнікі ўстанаўліваюцца на высакавольтныя лініі для адпалохвання і абароны птушак ад паражэння электрычным токам. Акрамя гэтага, такія загараджальнікі дапамагаюць паменшыць колькасць аварыйных адключэнняў, прычынай якіх становяцца птушкі», – адзначыў ён.
Абласная нарада па выніках работы жывёлагадоўчай галіны ў першым квартале бягучага года прайшла ў Клімавіцкім раёне з удзелам старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, першага намесніка старшыні аблвыканкама Анатоля Уласевіча. Як адзначыў Анатоль Ісачанка, галоўны пасыл нарады – дакладнае выкананне тэхналогій і належная выканальніцкая дысцыпліна. І менавіта гэтыя пастулаты павінны стаць асноватворнымі ў працы для кіраўнікоў любога ўзроўню.
Новую п’есу класіка беларускай драматургіі, старшыню Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксея Дударава «Белыя крылы» паставілі ў Магілёўскім драматычным тэатры. Пастаноўку, жанр якой вызначаны як «псіхалагічны накцюрн», ажыццявіла галоўны рэжысёр тэатра Таццяна Пацай.
У Беларусі змяніліся асобныя нормы парадку размеркавання, выдачы і выкарыстання дазволаў на міжнародныя аўтаперавозкі грузаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую трыццаць сёмую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 20 красавіка 2022 года (10.00, каб. 245 Дома Саветаў). На сесію запрашаюцца: – дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў; – члены аблвыканкама; – кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў; – прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Рэд.
Выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 20 красавіка начальнік Магілёўскай мытні Андрэй Аляксандравіч Місючэнка на Бабруйскім мытным пасту (г. Бабруйск, вул. 50 год ВЛКСМ, д. 40) з 11.00 па 13.00. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (8‑0222) 29‑90-12, 29-90-09 і (8-0225) 72-47-31. Рэд.
Ступень дасягнення ў 2016–2020 гадах планавых паказчыкаў дзяржпраграмы ў частцы ахоўных мерапрыемстваў у сельскагаспадарчай вытворчасці Магілёўскай вобласці склала 95–102%, у 2021 годзе – 100%. Як паведамілі ў аддзеле інвестыцый, па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і надзвычайных сітуацыях камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама, з 1998 г. да цяперашняга часу ў Магілёўскай вобласці праведзены мерапрыемствы па вяртанні ў сельскагаспадарчы абарот з катэгорыі радыяцыйна небяспечных 2791 га зямель.
У кожным раёне, нават у самым маленькім, могуць і павінны развівацца такія віды спорту, як футбол і лёгкая атлетыка, якія патрабуюць найменшых фінансавых укладанняў і рыштунку. Такое меркаванне выказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, наведваючы ўстановы спорту Чэрыкава.
На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржпраграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС у Магілёўскай вобласці Вr58,5 млн. будзе выдзелена з рэспубліканскага бюджэту, яшчэ больш за Br1,1 млн. – з мясцовага. Летась было выдаткавана больш за Вr57 млн.
У Быхаўскім райвыканкаме з удзелам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сяргеенка падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першы квартал 2022 года. У пасяджэнні таксама ўдзельнічалі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый. У парадку сярод асноўных было пытанне развіцця аграпрамысловага комплексу і правядзення веснавой пасяўной кампаніі.
У суботу, 16 красавіка, на ўсёй тэрыторыі Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік. Асаблівая ўвага па навядзенні парадку ў Магілёўскай вобласці будзе нададзена мемарыялу на месцы вёсак Вязень і Сялец Клічаўскага раёна, якія былі знішчаны і не адрадзіліся. Тут прывядуць у належны стан тэрыторыю пахаванняў, пасадзяць алеі дрэў і кустоў. Агульнае добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў з азеляненнем тэрыторыі, пабелкай і афарбоўкай помнікаў і агароджаў пройдзе і ў астатніх гарадах і раёнах Магілёўшчыны.
Правесці пасяўную кампанію арганізавана, дакладна і ў тэрмін. Такія задачы, пастаўленыя яшчэ два тыдні таму ў ходзе нарады па падрыхтоўцы да веснавых палявых работ кіраўніком дзяржавы, з кожным днём асабліва актуальныя. На гэтыя тэндэнцыі яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас селектарнай нарады, прысвечанай пытанням АПК і гатоўнасці Магілёўскай вобласці да палявых работ. Сустрэча ў фармаце відэаканферэнцыі прайшла ў Быхаўскім райвыканкаме з удзелам кіраўнікоў усіх раёнаў Магілёўшчыны.
У межах візіту дэлегацыі Магілёўскай вобласці ў г. Новасібірск 13 красавіка 2022 года адбылася сустрэча з першым намеснікам губернатара Новасібірскай вобласці Юрыем Петуховым.
У кулуарах жартуюць: у «Славянскага базару» ў гэтым годзе з’явіўся сур’ёзны канкурэнт. І справа нават не ў тым, што I Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць» узначаліў экс-дырэктар Віцебскага форума Аляксандр Сідарэнка. Як аказалася, і там і там у прыярытэце падыход не толькі якасны, але і колькасны. Амаль тысяча ўдзельнікаў з 15 населеных пунктаў краіны на адной сцэне – а гэта 12 (!) гадзін бесперапынных танцаў, якія чаргуюцца з майстар-класамі.
Прадстаўнікі холдынгу «Бабруйскаграмаш» наведалі з дзелавым візітам Рэспубліку Таджыкістан. Як паведамілі на прадпрыемстве, падчас перагавораў з дырэктарам АТЗТ «Агратэхсэрвіс», дылерскага цэнтра холдынгу «Бабруйскаграмаш» на тэрыторыі Таджыкістана, абмяркоўвалася пытанне аб пашырэнні наменклатуры дзеючай зборачнай вытворчасці за кошт асваення зборкі прычапных ротарных касілак-здрабняльнікаў КІР-1,5. Гэта дазволіць павялічыць аб’ём экспартных паставак у Рэспубліку Таджыкістан, а таксама забяспечыць фермераў надзейнай сельскагаспадарчай тэхнікай беларускай вытворчасці.
Клічаўскі раён у гады Вялікай Айчыннай стаў адным з самых буйных у Беларусі цэнтраў партызанскага руху. У гонар народных мсціўцаў у вёсцы Усакіна ўзведзены мемарыяльны комплекс. А пасярод балот вострава Верамееўка – помнік байцам легендарнага атрада «Слаўны», які дыслакаваўся тут. Гэтай зімой яго рэканструявалі, урачыстае адкрыццё запланавана на лета. Але і па гэты дзень у дрымучых усакінскіх лясах, у вязкай дрыгве ляжаць астанкі загінулых герояў і мірных жыхароў, забітых фашыстамі...
Мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, адбыўся сёння ў Магілёве. Каля помніка «Дзецям вайны» па вул. Лазарэнка сабраліся прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, малалетнія вязні фашысцкай няволі, ветэраны працы і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, працоўных калектываў і моладзь горада.
Шэсць пажараў адбылося за выхадныя ў вобласці, 29 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Падчас аператыўнай працы выратавана 2 жылыя дамы, 2 гаспадарчыя будынкі і 2 адзінкі тэхнікі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. За выхадныя ў Бабруйску пад вогненную хвалю трапілі 2 аўтамабілі. У суботу, 9 красавіка, каля гадзіны дня на вуліцы Кастрычніцкай загарэўся аўтамабіль BMW X5, 2002 года выпуску. У выніку пажару пашкоджана панэльная частка аўтамабіля. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка і жыллёва-камунальная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс Магілёўскай вобласці і яго эфектыўнасць, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Сучасныя і экалагічныя тэхналогіі пры вытворчасці прадуктаў бытавой хіміі і асабістай гігіены прымяняе парфумерна-касметычная кампанія «Сонца» ў Асіповічах. Гэты кірунак фабрыка абрала больш за 10 гадоў таму.
Энергія ад сонечнай фотаэлектрастанцыі, уведзенай у эксплуатацыю ў лютым 2022 года паблізу вёскі Рэчыца ў Чэрыкаўскім раёне, стабільна паступае ў дзяржаўную энергасетку, паведамілі ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Беларусі. Сонечная электрастанцыя складаецца з двух паркаў – Паўночнага і Паўднёвага – і займае плошчу каля 220 гектараў. Сумарная вызначаная магутнасць станцыі – 109 МВт. Разліковы гадавы аб’ём выпрацоўкі электраэнергіі 156,960 тыс МВт/гадзіну. Ужо за люты 2022 года фактычная выпрацоўка «зялёнай» энергіі склала 4,1 млн кВт/г.
Высадка дрэў у парку Падміколле, знос старых пабудоў і ўборка вуліц і прылеглых тэрыторый – у Магілёве прайшоў гарадскі суботнік
На Магілёўшчыне пры падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта і грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» рэалізуецца патрыятычны праект «Песня роднай зямлі». Навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў паказваюць спектакль па паэмах Аляксандра Казекі «Медуніца» і «Марыйка». Аляксандр Мікалаевіч – старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Алея Міру з’явілася на аднайменным праспекце ў Магілёве. Ініцыятарам добраўпарадкавання стала МТРК «Мір».
У аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна адкрылі пасля мадэрнізацыі фельчарска-акушэрскі пункт.
У сяўбе яравых культур у Асіповіцкім раёне лідзіруе КСУП «Вязаўніца-Агра». Тут на 300 га адсеяна больш за 75 працэнтаў ранніх яравых пры 100 працэнтах падрыхтоўкі глебы.
Двухдзённы семінар «Сістэма ідэалагічнай працы ў сучасных умовах: формы, метады, перспектывы» праходзіць у Магілёве. Навучальная пляцоўка арганізавана па ініцыятыве Магілёўскага аблвыканкама з прыцягненнем лектараў Беларускага таварыства «Знание». Удзел у трэнінгу прымае каля ста асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на кіруючыя пасады, з усяго рэгіёна.