Архіў навін

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Са сваімі праблемамі да губернатара звярнулася 9 заяўнікаў з Магілёва, Крычава і Асіповіч. Пытанні датычыліся абсталявання прыпынку грамадскага транспарту, зносу самавольнай пабудовы, вызначэння зямельных граніц, перадачы сетак электразабеспячэння ў садовым таварыстве, працаўладкавання, выдзялення фермерам дызельнага паліва на пасяўную і інш.
У працоўных калектывах не павінна быць канфрантацыі, трэба быць адзіным цэлым. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы з працоўным калектывам ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» і жыхарамі Магілёўскага раёна. «У працоўных калектывах не павінна быць канфрантацыі, трэба быць адзіным цэлым. Любому кіраўніку мала быць проста прафесіяналам, трэба ўмець наладжваць адносіны ў калектыве», – адзначыла яна.
Новыя эканамічныя ўмовы адкрываюць для прадпрыемстваў вялікія рыначныя магчымасці для далейшага развіцця, пошуку новых рынкаў збыту і новых крыніц сыравіны. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – падчас наведвання ААТ «Магілёўскі металургічны завод». Мэта наведвання – выявіць вузкія месцы, праблематыку і выпрацаваць комплекс мер для далейшай эканамічна мэтазгоднай і прыбытковай работы прадпрыемства.
У Клічаўскім раёне ранняй вясной з’яўляюцца мясцовыя агуркі. Іх вырошчвае фермерская гаспадарка з вёскі Канстантаў. Фермер Віктар Арцем’еў прытрымліваецца прынцыпаў арганічнага земляробства і не выкарыстоўвае хіміі.
Мы сёння закладваем у выхаванне моладзі асновы, якія будуць працаваць на дабрабыт краіны ў будучыні. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы з навучэнцамі Рэчкаўскай і Бракаўскай сярэдніх школ Магілёўскага раёна. «Сёння мы закладваем у выхаванне моладзі тыя асновы, якія будуць працаваць на карысць краіны ў будучым», – адзначыла яна падчас сустрэчы.
Эканамічны прыярытэт нашай краіны – забеспячэнне патрэб людзей. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас наведвання ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» ў Магілёўскім раёне. «Эканамічны прыярытэт нашай краіны – забеспячэнне патрэб людзей. Самае галоўнае, што ў нас ёсць, – гэта кадры, ад якіх залежыць усё. Ад нас з вамі сёння залежыць шмат: стварэнне харчовай бяспекі, захаванне краіны для нашых дзяцей і ўнукаў», – адзначыла Наталля Качанава падчас сустрэчы з калектывам ЗАТ «Агракамбінат “Зара”».
Пытанні маючай адбыцца карэкціроўкі Выбарчага кодэкса у выніку рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь абмеркавалі на абласным семінары-нарадзе, які адбыўся сёння ў Магаблвыканкаме.
Моладзь Магілёўшчыны перадасць Чырвонаму Крыжу гуманітарную дапамогу для ўкраінскіх бежанцаў. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз моладзі».
Дакладную задачу перад хлебаробамі на нарадзе па пытаннях гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ паставіў Прэзідэнт – узяць 9 мільёнаў тон збожжа. Уклад у агульную справу залежыць ад працы кожнага, ад таго, ці здолеюць тэхнолагі палёў спланаваць працы так, каб кожны гектар зямлі даў максімум аддачы. Для Магілёўскай вобласці гэта асабліва актуальна: у частцы раёнаў ужо ідзе сяўба, а больш паўночныя – у рэжыме гатоўнасці.
Прафілактычная акцыя па тэставанні на ВІЧ-інфекцыю метадам экспрэс-дыягностыкі па крыві – «Я ведаю свой ВІЧ-статус! А ты?» пройдзе з 25 па 29 красавіка ва УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя». Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама.
Завершается реконструкция здания бывшей Могилевской поликлиники №3 по ул. Езерская, 6 под детскую поликлинику. Первых пациентов здесь планируется принять уже в конце апреля, рассказал начальник главного управления по здравоохранению облисполкома Александр Старовойтов.
У Беларусі падвялі вынікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Магілёўская вобласць заняла трэцяе месца, як паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. Як расказалі суразмоўцы, ад нашага рэгіёна ў алімпіядах прынялі ўдзел 210 вучняў. Пераможцамі сталі 90 удзельнікаў. Дыпломамі I ступені ўзнагароджана 18 чалавек, 33 – удастоены дыпломаў II і 39 – III ступені. Акрамя таго, па рашэнні журы 10 удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах узнагароджаны пахвальным водгукам за выніковы ўдзел.
Падвядзенне вынікаў заключнага этапу XV Рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон», а таксама ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прызёраў і ўдзельнікаў конкурсу адбыліся ў Брэсце. Па выніках спаборніцтваў навучэнцы Прыдняпроўскага краю занялі 2 агульнакаманднае месца, заваяваўшы 6 дыпломаў, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскай вобласці.
У Горацкім філіяле ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» асвоілі новую вытворчасць і пачалі выпускаць пшанічны солад. Пра гэта расказаў дырэктар Горацкага хлебазавода Дзмітрый Губараў. «Мы асвоілі вытворчасць новага інгрэдыента, які ўваходзіць у склад карыснага хлеба. Гэта ферментаваны пшанічны прадукт павышанай харчовай каштоўнасці», – сказаў ён.
Выстава «Гісторыя посуду: эпоха і стыль» пачне сваю працу ў музеі этнаграфіі Магілёва 5 красавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. На выставе будзе прадстаўлена больш за чатырыста сапраўдных артэфактаў ХVII – пачатку XXI стагоддзяў, якія раскрываюць гісторыю стварэння посуду, яе эвалюцыю: ад глінянага чыгуна да вытанчаных парцалянавых формаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка і жыллёва-камунальная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс Магілёўскай вобласці і яго эфектыўнасць, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 11 красавіка з 10.00 да 11.00 будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па пытанні «Парадак правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы». На пытанні адкажа начальнік аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы Вольга Рыгораўна Лібак па тэлефоне (80222) 71 29 89. Ред.
Рэспубліканскія спаборніцтвы па танцавальным спорце «Вясновы баль 2022» пройдуць у Магілёве 17 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускага альянсу танцавальнага спорту. Спаборніцтвы пройдуць у спарткомплексе «Алімпіец», дзе танцавальныя пары і сольныя выканаўцы будуць змагацца за месца на самай высокай прыступцы п’едэстала гонару.
Большасць бальніц Магілёўскай вобласці працуе ў планавым рэжыме, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. «На гэтым тыдні ў звычайным рэжыме працуюць усе цэнтральныя раённыя бальніцы. Выключэнне складае Клімавіцкая цэнтральная раённая бальніца ў сувязі з тым, што яна вызначана міжраённым цэнтрам», – расказалі ў прэс-службе. З 2 красавіка пасля правядзення мерапрыемстваў па дэзынфекцыі пераходзіць у звычайны рэжым працы (для аказання меддапамогі пацыентам пульманалагічнага і фтызіятрычнага профіляў) Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер.
Чвэрць стагоддзя таму – 2 красавіка 1997 года – быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Трывалай асновай братэрства дзвюх дзяржаў служыць багатая духоўная і культурная спадчына, а развіццё ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін садзейнічае яшчэ больш цеснаму згуртаванню. Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі наш карэспандэнт сустрэлася з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам, які расказаў аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве вобласці з краінай-суседкай.
Паспяховая праца арганізацый і прадпрыемстваў залежыць ад граматнай кадравай палітыкі. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – падчас пасяджэння Бялыніцкага райвыканкама.
У Магілёўскай вобласці на канец сакавіка першым кампанентам вакцыны супраць COVID-19 прышчэплена больш за 637 тыс. чалавек, амаль 600 тыс. чалавек завяршылі поўны курс. Больш за 68 тыс. чалавек прайшлі ўжо курс бустарнай вакцынацыі, – паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Паводле слоў субяседнікаў, на тэрыторыі рэгіёна складваецца адносна добрае санітарна-эпідэміялагічнае становішча па інфекцыі каранавіруса. Гэта зручны час для атрымання бустарнай вакцынацыі і прышчэпкі тых, хто яшчэ не паспеў яе атрымаць.
Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы Беларусі і Расіі адбылося сёння ў Магілёве. У межах дзелавога візіту ў абласным выканаўчым камітэце таксама адбылася сустрэча дэлегатаў са старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам.
Аб міжрэгіянальным узаемадзеянні як найважнейшым фактары ўмацавання двухбаковых эканамічных сувязей расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас экспертна-медыйнага форума «Саюзная дзяржава: эканамічная інтэграцыя – задачы развіцця», прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Адпачыць, набрацца сіл і даведацца нямала новага змогуць юныя магіляўчане, якія на вясновых канікулах наведваюць прышкольныя лагеры. У межах гарадской акцыі «Бяспечныя канікулы – на карысць!» кожны дзень у лагеры прысвечаны асобнай тэме: прававым ведам, дарожнай бяспецы, бяспечным паводзінам у інтэрнэце, спорту і турызму… 31 сакавіка хлопцы і дзяўчаты правядуць пад дэвізам «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», 1 красавіка іх чакае дзень пазітыву, 2 красавіка стане днём сямейнага адпачынку.
Беларуская чыгунка часова змяніла графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. «Цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа № 879/880 у паведамленні Магілёў–Салігорск–Магілёў будуць адменены 7, 14, 21 і 28 красавіка. Таксама ў названыя даты шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы-Салігорск будзе прытрымлівацца змененым маршрутам і раскладам», – адзначылі на прадпрыемстве. Больш падрабязную інфармацыю аб зменах у раскладзе цягнікоў можна атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105.
Агульнагарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 16 красавіка, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. «Агульнагарадское мерапрыемства стане часткай месячніка па навядзенні парадку ў горадзе, які стартаваў 25 сакавіка і працягнецца да 24 красавіка», – расказалі ў гарвыканкаме.
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі апошнія навучальныя дні – здаюцца залікі і экзамены. 4 красавіка 150 хлопчыкаў і дзяўчынак раз’едуцца па абласцях, каб дапамагчы гаспадаркам у пасяўной кампаніі. Рабочыя рукі, ды яшчэ кваліфікаваныя, дапамогуць сельгаспрадпрыемствам вырашыць праблему кропкавага недахопу механізатарскіх кадраў і выканаць задачу, пастаўленую Прэзідэнтам на нядаўняй нарадзе па гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ.
У афіцыйным дакуменце, датаваным 1969 годам, які захоўваецца ў Клічаўскім краязнаўчым музеі, ёсць лічбы: у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна знішчана 2690 мірных жыхароў, сагнана на фашысцкую катаргу ў Германію 288 чалавек, з іх вярнулася – 2.