Архіў навін
У мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян ва ўсіх пунктах цэнтралізаванага тэставання Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю сумесна з іншымі членамі камісій будзе арганізаваны кантроль за выкананнем парадку правядзення тэставання, а таксама за стварэннем належных санітарна-бытавых умоў для абітурыентаў.
Для абітурыентаў і іх законных прадстаўнікоў у КДК Магілёўскай вобласці ў перыяд правядзення тэставання (з 25 чэрвеня па 16 ліпеня) будзе арганізаваная праца тэлефонаў «гарачай лініі»: 8 (0222) 62-48-97, 62-47-73, 62-47-75.
Экспедыцыя па пошуку астанкаў савецкіх салдат, якія загінулі ў час абароны Магілёва ў 1941 годзе, пачнецца на Буйніцкім полі 22 чэрвеня. У ёй прымуць удзел пошукавікі клуба «Віккру» і прадстаўнікі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны, паведаміў кіраўнік клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.
«Пошукавая экспедыцыя пачнецца 22 чэрвеня на Буйніцкім полі – святым месцы для жыхароў рэгіёна. Шукаць астанкі салдат, якія загінулі падчас абароны Магілёва ў 1941 годзе, будуць ад 30 да 50 чалавек. Праводзіць раскопкі будзем каля тыдня», – расказаў Мікалай Барысенка.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці правядзе з 15 да 19 чэрвеня гарачую лінію ў пытаннях неабгрунтаванага звальнення работнікаў, паведамілі ў КДК рэгіёна.
Жыхары вобласці могуць паведамляць аб іх звальненні наймальнікамі або аб прымусе да звальнення ў перыяд з 1 сакавіка бягучага года па сённяшні дзень. Звароты будуць прымаць з 9.00 да 18.00 (перапынак 13.00-14.00) па тэлефонах 8 (0222) 62-47-75 і 8 (0222) 62-48-97.
У Шклоўскім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў у сувязі з сухім і цёплым надвор’ем.
Нагадаем: рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Меры абмежавальнага характару ўводзяцца ў выпадку ўстанаўлення высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта ўвядзення забароны на наведванне лясоў –арганізацыя бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.
Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Чжэцзян маюць намер прапрацаваць пытанне ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў. Такая дамоўленасць дасягнута сёння падчас цырымоніі адкрыцця кітайскай анлайн-выставы «Садовы стыль і будаўніцтва», паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 12 чэрвеня пачала працу «гарачая тэлефонная лінія» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў. Патэлефанаваць на яе можна па нумары 8017 373 82 94 з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00. З 15 чэрвеня аналагічныя прафсаюзныя лініі будуць даступныя ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Магілёўскі абласны тэатр лялек 24 чэрвеня пачне сезон са спектакля «Прыгоды Бураціна, або таямніца Залатога ключыка». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Гэта займальная гісторыя пра тое, як лёгка пайсці па няправільным шляху. У пастаноўцы Бураціна аказваецца галоўным героем прыгодніцкага трылера. Рэдкі дзіцячы спектакль валодае такой энергетыкай: на сцэне арганічна ўзаемадзейнічаюць музыка, святло і праекцыйная карцінка. Дзеянне адбываецца вельмі дынамічна: дэкарацыі і героі мяняюцца пастаянна…
Арганізацыйны камітэт і журы конкурсу «На самае лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2019 год» вызначылі яго пераможцаў і лаўрэатаў, інфармуе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. У іх ліку –прадстаўнікі Магілёўшчыны.
Фестываль вулічнай культуры DOMA пройдзе ў сталіцы Прыдняпроўскага краю 15–28 чэрвеня. 29 творчых маладых людзей з горада на Дняпры, Віцебска і Мінска будуць упрыгожваць абласны цэнтр мураламі (велізарны малюнак, які нанесены на сцяну будынка або збудавання) і графіці да Дня горада Магілёва.
Плануецца стварэнне двух муралаў па вул. Ціміразеўская, 36 і Першамайская, 50, расквечванне больш за 10 цеплапунктаў у цэнтры.Таксама арт-аб’ектамі стануць платы ў дварах.
Праекты моладзі Магілёўскай вобласці будуць змагацца за перамогу ў нацыянальным этапе міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
Новая партыя экспрэс-тэстаў на антыцелы да каранавіруса паступіла ў Магілёўскую вобласць. Пакуль гэта 500 штук, але іх запас будзе папаўняцца.
Цяпер аналіз на антыцелы да каранавіруса можна зрабіць на платнай аснове па жаданні пацыента, але не ў кожнай паліклініцы, а пакуль толькі ў цэнтральнай паліклініцы Магілёва. Гэта можа спатрэбіцца для турызму або рабочай камандзіроўкі за мяжу.
Бясплатныя экспрэс-тэсты на антыцелы робяць толькі па сведчаннях і ў медустановах па месцы жыхарства.
Прэзентацыя беларускіх выданняў адбудзецца на свяце кнігі ў Александрыі. Падчас Купалля пісьменнікі і паэты традыцыйна будуць чытаць свае творы гасцям фестывалю, паведамілі ў аблвыканкаме.
Тры новыя яркія арт-аб’екты з’явіліся на цэнтральных вуліцах Горак. Вершы вядомых паэтаў-землякоў аздобілі фасады будынкаў
Высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай выбудоўваўся не адзін год. Магілёўскую вобласць і Паднябесную трывала звязваюць пабрацімскія адносіны з кітайскімі правінцыямі Цзянсу і Шэньсі. Кітай, які развіваецца імклівымі тэмпамі і імкнецца ўмацаваць свае пазіцыі ў свеце, і Сінявокая, якая займае становішча ў цэнтры Еўропы, працягваюць выбудоўваць партнёрскія адносіны.
У рэгіёне падатковымі льготамі і прэферэнцыямі, прадугледжанымі заканадаўствам, у 2019 годзе скарысталася 6,4 тыс. суб’ектаў гаспадарання. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Агульная сума падаткаў, якая не паступіла ў бюджэт у сувязі з выкарыстаннем ільгот, склала Br572,8 млн.
Пройти через «коридор эпох», который разместится на молодежной площадке, смогут гости праздника «Купалье» в Александрии. Здесь организуют презентации быта разных времен, рассказали в облисполкоме.
У Магілёўскай вобласці медалістамі сталі больш за 340 выпускнікоў, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
Сёння ў рэгіёне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню школы. У Магілёўскай вобласці каля 9,6 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, і больш за 5,6 тыс. маладых людзей скончылі 11-я класы. Пасведчанні асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём уручаць 322 выпускнікам, сярэбраным – 19.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці створаны 731 участак для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной камісіі Валерый Берастаў.
Стала вядомая праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Магілёва. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры гарвыканкама.
Свята народнага касцюма адбудзецца на Купалле ў Александрыі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца ў Беларусі з 24 ліпеня, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк газеце «СБ. Беларусь сегодня».
«Выдаваць сертыфікаты мы пачнём з 24 ліпеня, а па рэзервовых днях - з 29 ліпеня. Абітурыенты паспеюць падаць дакументы для ўдзелу ў конкурсах у ВНУ і каледжы», - сказаў Юрый Міксюк.
У трэцім працоўным семестры, дэвіз якога «#Працуем_разам!», Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў плануе працаўладкаваць каля 3 тыс. хлопцаў і дзяўчат. І хоць афіцыйнае адкрыццё семестра запланавана ў Дзень моладзі, ужо сёння ў студатрадах рэгіёна працуе 100 чалавек.
Так, будаўнічы атрад імя К. П. Арлоўскага працуе ў ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга». 30 байцоў занятыя на ўзвядзенні сучаснай лыжаролернай трасы са стрэльбішчам і адміністрацыйным будынкам у Чавусах, жылых дамоў у Магілёве, аграгарадку Вейна і інш.
Першыя донары з Магілёва здалі плазму з антыцеламі да COVID-19. Гэтую частку крыві цяпер пераліваюць пацыентам, якія праходзяць лячэнне, і вельмі спадзяюцца, што яна дапаможа паскорыць працэс выздараўлення.
Валянціна Лысава–першая жыхарка рэгіёна, якая стала донарам імуннай плазмы. Пасля каранавіруснай інфекцыі ў яе крыві ўтварыліся імунаглабуліны супраць віруса SARS-CoV-2, які і з’яўляецца ўзбуджальнікам COVID-19. З іх дапамогай імунная сістэма магіляўчанкі змагалася з вірусам. На медыцынскай мове такая плазма называецца реканвалесцэнтнай.
Дзеянне Указа № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці» працягнута яшчэ на пяць гадоў. Мэта – комплекснае развіццё сямі сельскіх раёнаў і павышэнне ўзроўню жыцця людзей.
Што зроблена за пяць гадоў і якія змены чакаюць паўднёвы ўсход у найбліжэйшую пяцігодку – пра гэта пагаварылі ў студыі праграмы «Днями». Госць – старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў.
Асабісты прыём грамадзян правядзе 19 чэрвеня з 10.00 да 12.00 у Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 35) начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правядзе рэспубліканскі сямейны інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам», прымеркаваны да Дня бацькі, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Юлія Зінкевіч.
Прыём дакументаў у першыя класы школ Беларусі пачнецца 12 чэрвеня, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Кніга «Асіповічы: трагічныя старонкі»выйшла ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Пра гэта паведамілі ў выдавецтве.
Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Переводчик