Архіў навін

Пісаць гісторыю краіны і ствараць будучыню Беларусі – такая магчымасць сёння ёсць у кожнага! Стартавала грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі. І чакана выклікала цікавасць.
Даходы бюджэту Магілёўскай вобласці на 56,7 % сфарміраваны плацельшчыкамі дзяржаўнага сектара эканомікі. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. «У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-лістапад гэтага года паступіла Br827,8 млн., – паведамілі суразмоўцы. – На іх долю прыпадае 56,7% агульных паступленняў».
Спецыялісты Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, прааналізаваўшы звыш тысячы інвестыцыйных праектаў з базы агенцтва, вылучылі 26 самых шматабяцальных прапаноў. Паводле інфармацыі агенцтва, праекты ахопліваюць розныя галіны: дрэваапрацоўку, турызм, сельскую гаспадарку і перапрацоўку сельгаспрадукцыі, прамысловасць і іншыя.
Праект Канстытуцыі з’яўляецца не догмай, а кіраўніцтвам да дзеяння, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.
Вакцынацыя дзяцей ад COVID-19 пачалася ў Магілёўскай вобласці, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Старавойтаў. Прышчэпку падлеткам 12–17 гадоў робяць з пісьмовай заявы бацькоў або іх добраахвотнай інфармаванай згоды. Інактываваны кітайскі прэпарат, якім уласна вакцынуюць дзяцей, як і дарослым, уводзяць двухразова з трохтыднёвым перапынкам.
27 снежня 2021 г. на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца тут. Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі. Формы збору прапаноў размешчаны тут. Матэрыялы, якія паступілі, будуць абагульняцца і сістэматызавацца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Магілёўскага аблвыканкама, а таксама мясцовай выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, грамадскасці. Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. Ён нагадаў, што пытанне аб неабходнасці ўзвядзення новага будынка Цэнтра культуры было агучана ганаровым грамадзянінам Касцюковіцкага раёна Віктарам Сугакам падчас перадвыбарчай кампаніі.
Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава запрашае ўсіх жадаючых на навагодні «ўікэнд». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як расказалі суразмоўцы, мерапрыемства адбудзецца ў нядзелю, 2 студзеня з 14:00 да 15:00. У гэты час супрацоўнікі музея правядуць для гасцей інтэрактыўныя заняткі «У свеце гадзінікаў» (4+).
У межах правядзення навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 28 снежня ў дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» прайшло навагодняе прадстаўленне.
У Магілёўскай вобласці вызначылі найлепшую дзясятку спартсменаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама. Як растлумачылі суразмоўцы, найлепшых спартсменаў вызначалі па выніках выступленняў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах за гэты год. У спіс увайшлі спартсмены, якія паказалі найбольш важкія вынікі на сусветнай спартыўнай арэне. У дзясятку наймацнейшых увайшлі:
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка павіншаваў пацыентаў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы з навагоднімі і каляднымі святамі.
У канцы года многія падводзяць вынікі працы і дзеляцца планамі на будучыню. Папрасілі члена Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці, старшыню праўлення Беларусбанка Віктара Ананіча падзяліцца галоўным са сваёй сенатарскай дзейнасці ў рэгіёне. – За два гады майго сенатарства было ініцыявана нямала праектаў і акцый, накіраваных на падтрымку самых розных арганізацый, раёнаў і галін Магілёўшчыны, – адзначае сенатар. – Усяго і не пералічыць, але на самым важным спынюся.
За студзень-лістапад бягучага года ў бюджэт Магілёўшчыны паступіла Br1 459,8 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br529,2 млн. (36,2%), падатку на дабаўленую вартасць – Br187,2 млн. (12,8%), падатку на прыбытак – Br138,9 млн. (9,5%), акцызаў – Br75,9 млн. (5,2%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br70,8 млн. (4,8%).
На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання.
Выкананне аператыўных даручэнняў кіраўніка вобласці, якія асабліва важныя для людзей, сталі галоўнай тэмай абмеркавання пасяджэння Магілёўскага аблвыканкама ў панядзелак раніцай. Сярод іх – стабільнае функцыянаванне народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы ў перыяд навагодніх святаў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка — жанчына валявая і прынцыповая. Сам лёс распарадзіўся так, каб яна стала галоўным ідэолагам вобласці. Але нават калі б яна працавала не ў дзяржапараце, а ў любым іншым месцы, усё роўна была б лідарам. Бо ў сваёй рабоце заўсёды прытрымліваецца цвёрдай грамадзянскай пазіцыі і валодае абвостраным пачуццём справядлівасці. Кажа, што самае горшае для чалавека — здрадзіць свайму народу і Айчыне.
Торфапрадпрыемства «Дняпроўскае» ў Быхаўскім раёне завяршае мадэрнізацыю брыкетнай вытворчасці. Пра гэта паведаміў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Вадзім Паўловіч.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся з калектывам тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Гаварылі аб актыўнай працы на інфармацыйным полі, аператыўным рэагаванні на актуальныя праблемы сённяшняга дня, іншых тэмах. На думку губернатара, важна гаварыць і паказваць, як жыве і працуе Магілёўская вобласць, падымаць вострыя тэмы і расказваць пра шляхі вырашэння сістэмных праблем.
Для членаў прэзідыума Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў і старшыняў маладзёжных парламентаў пры гарадскіх і раённых саветах дэпутатаў прайшла экскурсія па ДУСУ «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Чавускага раёна» і заводзе будаўнічых сумесяў.
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта Барыса Первунінскіх «Мой шлях», прымеркаванага да 80-гадовага юбілею знакамітага магілёўскага майстра, які выхаваў не адно пакаленне мастакоў, адбудзецца у Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Па словах арганізатараў, тэматыка сюжэтаў самая розная: нацюрморты, пейзажы, працоўныя і спартыўныя будні.
Акцыя «Нашы дзеці» з кожным днём набірае абароты, усё больш адрасоў на карце краіны, куды прыходзяць цёплыя эмоцыі і падарункі. Сёння свята адбылося ў Чавускай абласной сярэдняй школе. Кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта павіншавала ўстанову адукацыі, дзе вучацца 100 хлопчыкаў і дзяўчынак. На свята прыехалі прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, а таксама вядомыя спартсмены – чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў Аляксандр Багдановіч, Сяргей Новікаў, Вадзім Стральцоў і Ірына Курачкіна.
Намеснік Прэм'ер-міністра Анатоль Сівак сёння ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прывёз салодкія падарункі – цукеркі, клубніцы, фрукты – у Асіповіцкую дзяржаўную спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата.
У Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе на падтрымку прадпрымальніцтва плануюць накіраваць амаль Br4 млн. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Рост інвестыцый і валавога рэгіянальнага прадукту забяспечыць стабільнае развіццё Магілёўскага рэгіёна ў 2022 годзе. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар падчас 35-й сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці вызначае ўзровень і якасць жыцця нашых грамадзян. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас абмеркавання пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна на 2022 год на пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта.
Больш за дзясятак беларускіх прамысловых прадпрыемстваў стануць удзельнікамі галіновага этапу рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка-2021» у Магілёве. Мерапрыемства пройдзе 23 снежня на базе ААТ «Магілёўліфтмаш», ппаведаміла начальніца бюро ідэалагічнай працы таварыства Марыя Кананкова.
Старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Міхаіл Касько далучыўся да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і павіншаваў выхаванцаў Бабруйскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху з надыходзячымі навагоднімі святамі і ўручыў ім падарункі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна.
На выязных прыёмах прымаюцца рашэнні, якія дазваляюць нівеліраваць канфліктныя сітуацыі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – падчас выязнога прыёму грамадзян у Шклове.
Акцыя «Нашы дзеці» дорыць дзецям незабыўнае свята і зараджае дарослых добрымі эмоцыямі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч падчас наведвання Магілёўскага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі ў Магілёве. Візіт стаў часткай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі.
У Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце адбылося навагодняе свята, на якім у ролі добрых чараўнікоў выступілі прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Яны прывезлі дзецям салодкія падарункі і наборы для творчасці, а ўстанове адукацыі перадалі грашовы сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.