Архіў навін

Магілёўскія бібліятэкі падрыхтавалі праграму навагодніх мерапрыемстваў, якія пройдуць з 13 снежня па 19 студзеня. Пра гэта паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса.
На базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі сёння адкрыўся вучэбна-выставачны цэнтр сельскагаспадарчай тэхнікі, машын і агрэгатаў для практычнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне дакладнага земляробства. Гэта пляцоўка, дзе студэнты змогуць асвойваць сучасныя тэхналогіі для далейшага выкарыстання ў сельскай гаспадарцы. Сучасны цэнтр – канкрэтны прыклад развіцця лічбавых тэхналогій і ўкаранення іх у навучальны працэс.
Для эфектыўнай працы дакладнага земляробства неабходна стварыць адзіную лічбавую базу. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко падчас нарады на тэму «Дакладныя тэхналогіі ў сельскай гаспадаркі», якая праходзіць сёння ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Магілёўская вобласць першай сярод рэгіёнаў распрацавала і ўжо амаль год рэалізуе ўласную стратэгію ўстойлівага развіцця. Пра гэта паведаміў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар на 2-м рэгіянальным форуме прадпрымальніцтва «Уклад рэгіянальнага прадпрымальніцтва ў дасягненне мэт устойлівага развіцця», які праходзіў у фармаце відэаканферэнцыі. Руслан Страхар адзначыў, што рэгіён паслядоўна працуе над дасягненнем адаптаваных для рэгіёна і Беларусі мэтаў устойлівага развіцця.
Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін падчас першай нарады «Дакладныя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы. Фарміраванне комплекснага “праекта будучага», “Дакладнае земляробства”». Сёння ў Горках на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі сабраліся прадстаўнікі ўрада і парламента, іншых дзяржаўных органаў, міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання, сувязі і інфарматызацыі, навукоўцы, практыкі.
Рэспубліканскі семінар-нарада, прысвечаны пытанням рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, падрыхтоўцы яе да палявых работ у новым сезоне, прайшоў у Магілёве. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, РА «Белаграсэрвіс», заводаў-вытворцаў, рамонтных прадпрыемстваў.
Навагодні кадэцкі баль пройдзе 20 снежня ў Магілёве. Мерапрыемства стане часткай праграмы рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», аб чым паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча Марыя Уласенка.
Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ актывізуе працу моладзевых гарачых ліній. Пра гэта паведамілі ў грамадскім аб’яднанні. «Валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца», удзельнікі руху моладзевых атрадаў аховы правапарадку, актыў БРСМ дапамогуць у расчыстцы тэрыторыі ад снегу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям, інвалідам і іншым малазабяспечаным катэгорыям грамадзян», – падзяліліся суразмоўцы. Заяўку на аказанне дапамогі можна пакінуць па тэлефонах моладзевых гарачых ліній, якія арганізаваны на базе ўсіх тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ.
Пасяджэнне абласнога аператыўнага штаба па мінімізацыі рызык распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і арганізацыі аказання дапамогі насельніцтву рэгіёна адбылося ў Магаблвыканкаме ў рэжыме відэаканферэнцыі. Яго позвай стала ацэнка санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі і аб’ёмаў мер, якія прымаюцца па стрымліванні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі вобласці, абмеркаванне актуальнай інфармацыі па прафілактыцы сезонных вірусных інфекцый.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Касцюковіцкага райвыканкама правядзе 9 снежня з 11.00 да 12.00 электронны кірмаш вакансій. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава запрашае ўсіх жадаючых 11 снежня на экскурсію-лекцыю «Абраз» (12+). Падчас правядзення мерапрыемства госці змогуць пазнаёміцца з сакральным жывапісам XIX–XX стст., прадстаўленым у экспазіцыі «Захаваная спадчына». Таксама наведвальнікі ўбачаць узоры народных і кананічных абразоў, мініяцюрныя эмалевыя ўзоры і літыя складанкі.
У пачатку снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар узначаліў дэлегацыю Магілёўскай вобласці, якая наведала Сагдыйскую вобласць Рэспублікі Таджыкістан. У працы дэлегацыі таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка.
Магілёўскую вобласць у межах рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь наведала дэлегацыя Алтайскага краю на чале з намеснікам старшыні ўрада Алтайскага краю Аляксандрам Лук’янавым. За 9 месяцаў бягучага года тавараабарот паміж Магілёўскай вобласцю і Алтайскім краем склаў больш за $8 млн і павялічыўся на 51%.
Лясгасы Магілёўскай вобласці плануюць прадаць 16,5 тыс. навагодніх елак. Пра гэта расказаў намеснік начальніка аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Магілёўскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Васіль Шык.
У Магілёўскай вобласці накапалі амаль 100 тысяч тон бульбы. Вялікая частка ўраджаю вырашчана на палях Шклоўскай фермерскай гаспадаркі «Дзіяна». У сховішчы «Дзіяны» закладзена 37 тысяч тон, і бульбу цяпер актыўна прадаюць па Беларусі і ў іншыя краіны. Каб рэалізацыя была хуткай і якаснай, у фермерскай гаспадарцы запрацавала новая рабатызаваная лінія, якая сартуе і пакуе 40 тон бульбы на гадзіну.
Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Сяргей Георгіевіч Алешчанка правядзе 10 снежня прамую тэлефонную лінію.
У спартыўнай навагодняй акцыі «#ЗарядкадляДедаМороза» запрашаюць прыняць удзел магілёўцаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Гарантыі для работнікаў захоўваюцца ў поўным аб’ёме. Такі асноўны пасыл Генеральнага пагаднення – дакумента ў сацыяльна-працоўнай сферы, заключанага паміж урадам, прафсаюзамі і наймальнікамі на найбліжэйшыя тры гады. Гэта меры, якія ўсе бакі абавязваюцца выконваць для дасягнення неабходнага ўзроўню заработнай платы, пенсій і дапамог, забеспячэння занятасці. Аб тым, што зменіцца ў нашых калектыўных дагаворах з новага года і чаму гэта важна, мы пагаварылі з прадстаўнікамі прафсаюзаў, наймальнікамі і самімі работнікамі.
Новая вытворчая лінія рыхтуецца да адкрыцця ў Слаўгарадзе на філіяле прадпрыемства «Чырвоны харчавік». Гэта дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы. Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення статыстыкі, аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік 2021 года ў супастаўных цэнах склаў 100,9% да адпаведнага леташняга ўзроўню.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў студзені плануе звярнуцца з пасланнем да народа і парламента. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады. «Мы павінны, нягледзячы на складаны перыяд, нягледзячы на тое, што трэба забяспечыць стабільнасць, зазірнуць наперад. Краіна павінна развівацца, чаго б нам ні каштавала. Нам спакойнага жыцця не будзе. Але і супакоіцца, седзячы ныць і плакаць, што «вось, нас душаць, нам бы выстаяць», - гэта не наш падыход», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў выканкамаў у розных рэгіёнах краіны. Ірына Стрэчын - да гэтага часу дырэктар ААТ «Міхееўка-Агра» Дрыбінскага раёна - зойме пасаду кіраўніка гэтага раёна. На пасаду старшыні Чавускага райвыканкама ўзгоднены Эдуард Герасіменка. Да гэтага часу - намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях ТАА «Профі-Аграпарк Груп». Чэрыкаўскі райвыканкам узначаліць Алег Малышэўскі. Раней ён працаваў у сістэме МУС.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 снежня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі:аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Да абмеркавання праекта Канстытуцыі неабходна прывабіць кожнага жыхара краіны. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка на прысвечаным рэферэндуму абласным семінары, які прайшоў сёння ў Магілёве.
Гісторыя станаўлення і развіцця інстытута рэферэндуму сталі ключавымі тэмамі трэцяга пасяджэння Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў.
Сёння мы бачым вастрыню палітычнага моманту – крызіс, які перажываюць міжнародныя адносіны, а таксама адносіны да чалавека ў частцы ацэнкі еўрапейскіх каштоўнасцей. І вядома, наша сведчанне не павінна быць маўклівым і староннім. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас правядзення IV Пленума праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру».
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка 1-3 снежня наведвае Сагдыйскую вобласць Таджыкістана. Пра гэта паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Таджыкістане.
Праграму гарадскіх навагодніх і калядных мерапрыемстваў зацвердзілі ў Магілёве. Пра гэта расказалі ў аддзеле ідэалагічнай працы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама. Стварэнне святочнай атмасферы пачнецца ў абласным цэнтры ўжо 4 снежня з кірмашу «Настрой у падарунак», на якім можна будзе купіць тэматычныя сувеніры, упрыгожванні і падарункі. Выстава-продаж размесціцца на плошчы Адзінства і працягнецца да 5 студзеня.
Более чем 70 инвестиционных проектов до 2025 года, 17 новых стран-импортеров и увеличение доли частного сектора в промышленности — об основных векторах развития экономики региона «Р» рассказал председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Дмитрий Мудрогелов.
Беларусь сёння як камень спатыкнення для Захаду ў барацьбе супраць Расіі. Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сыранкоў у праграме «Аб’ектыўна» на тэлеканале АНТ. Паводле меркавання дэпутата, ЗША цяпер спрабуюць уцягнуць Расію ў які-небудзь ваенны канфлікт. «Беларусь на сённяшні момант як камень спатыкнення, як костка ў горле, якая стаіць на шляху Захаду, накіраванага ЗША, каб ажыццявіць гэтыя планы», – перакананы Сяргей Сыранкоў.
У чацвер 9 снежня ў Палацы культуры вобласці адбудзецца выступленне заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.