RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 2023

20 Сакавік

У Магілёве зацвердзілі графік планавых адключэнняў гарачай вады

У Магілёве зацвердзілі графік планавых адключэнняў гарачай вады, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Каля 350 спартсменаў сталі ўдзельнікамі першынства і чэмпіянату Беларусі па каратэ ў Магілёве

Каля 350 спартсменаў сталі ўдзельнікамі першынства і чэмпіянату Беларусі па каратэ ў Магілёве. Спартыўныя спаборніцтвы праходзяць у Магілёве на працягу двух дзён на базе спартыўнага комплексу «Алімпіец».

Дэлегат устаноўчага з'езда: асноўная роля партыі «Белая Русь» - яднанне

Асноўная роля Беларускай партыі «Белая Русь» - яднанне. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Вішаўскага сельвыканкама Бялыніцкага раёна Дзмітрый Карпікаў на ўстаноўчым з'ездзе Беларускай партыі «Белая Русь» у Мінску.

Анатоль Ісачанка правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйску (відэа)

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйскім гарвыканкаме. Да кіраўніка вобласці запісаліся каля 10 чалавек.

17 Сакавік

Аляксандр Лабадыроў: сёння мы бачым высокі запыт грамадства на ўдзел у грамадска-палітычных працэсах

Канферэнцыя абласной арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі прайшла 17 сакавіка ў Магілёве. Удзел у ёй узялі старшыня абласной арганізацыі ЛДПБ Аляксандр Лабадыроў, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, старшыні і прадстаўнікі раённых арганізацый партыі.

Пётр Пархомчык: работа па пошуку і рэалізацыі інвестпраектаў павінна быць у пастаянным руху

Праца па пошуку і рэалізацыі новых інвестпраектаў павінна быць у пастаянным руху. Такой думкай падзяліўся намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час наведвання Інстытута тэхналогіі металаў НАН Беларусі ў Магілёве.

Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па чырлідынгу сярод школьнікаў пройдуць у Магілёве 18 сакавіка

Рэгіянальны адборачны тур рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу сярод школьнікаў трэці раз адбудзецца ў Магілёве. Спаборніцтвы будуць праходзіць у Абласным цэнтры творчасці 18 сакавіка, паведамілі ў Беларускай федэрацыі чырлідынгу і каманд падтрымкі.

Школьніца з Хоцімска ў ліку пераможцаў конкурсу малюнкаў «Хатынь вачыма дзяцей»

Сталі вядомыя імёны пераможцаў патрыятычнага конкурсу малюнкаў «Хатынь вачыма дзяцей», паведаміла сакратарка Цэнтральнага камітэта БРСМ Вераніка Гудкова.

Рэктар БРУ: у цыфравізацыі асаблівая місія адводзіцца тэхнічным універсітэтам

У пытаннях цыфравізацыі асаблівая місія адводзіцца тэхнічным універсітэтам. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся рэктар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Лусцянкоў падчас дыялогавай пляцоўкі «Разумныя гарады» ў Магілёве.

Канстанцін Шульган: праект будучыні «Разумныя гарады Беларусі» творчы і не мае межаў

Праект будучыні «Разумныя гарады Беларусі» творчы і не мае межаў. Аб гэтым журналістам расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган на дыялогавай пляцоўцы «Разумныя гарады» ў Беларуска-Расійскім універсітэце ў Магілёве.

Андрэй Іванец: стварэнне адукацыйных кластараў накіравана на паляпшэнне жыцця ў рэгіёнах

Стварэнне рэгіянальных адукацыйных кластараў накіравана на вырашэнне канкрэтных прыкладных задач. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас дыялогавай пляцоўкі «Разумныя гарады» на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў Магілёве.

Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 22 сакавіка

Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 22 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.

Урад устанавіў умовы для дзяржзакупак лакафарбавых вырабаў і шын

Урад устанавіў умовы для дзяржзакупак лакафарбавых вырабаў і шын. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 сакавіка 2023 года нумар 182, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Партыя «Белая Русь» створана ў Беларусі

У Беларусі створана Беларуская партыя «Белая Русь». Такое рашэнне прынята 18 сакавіка на ўстаноўчым з'ездзе партыі ў Мінску.

16 Сакавік

Гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый рэгіёну да веснавых палявых работ абмеркавалі ў Магілёўскім аблвыканкаме

Гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый рэгіёна да веснавых палявых работ і вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскага раёна за 2022 год абмеркавалі на пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта, якое правёў сёння старшыня аблвы

Стадыён і спарткомплекс у Магілёве абновяць да II Гульняў краін СНД

У Магілёве да II Гульняў краін СНД абновяць стадыён «Спартак» і спартыўны комплекс «Алімпіец». Пра гэта расказаў начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў.

XVI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.art.кантакт» стартуе ў Магілёве 20 сакавіка

XVI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.art.кантакт» стартуе ў Магілёве ўжо ў панядзелак, 20 сакавіка.

«Крычаўцэментнашыфер» нарошчвае інвестыцыі ў мадэрнізацыю вытворчасці.

Звыш Br9 млн у мінулым годзе ўклала ў мадэрнізацыю вытворчасці ААТ «Крычаўцэментнашыфер». Як паведамілі ў Беларускай цэментнай кампаніі, тэмп росту яго інвестыцый у тэхпераўзбраенне вытворчасці склаў 150,9 працэнта. Значны крок наперад у гэтым напрамку зрабіла як само галаўное прадпрыемства, так і яго філіялы.

Першынство і чэмпіянат Беларусі па караце пройдуць у Магілёве 18-19 сакавіка

З 18 па 19 сакавіка ў Магілёве пройдуць першынство і чэмпіянат Беларусі па каратэ, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Усяго ў спаборніцтвах прымуць удзел каля 400 спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі ўзростам ад 14 гадоў і старэйшых.

Тэатр-студыя «Экспромт» са Шклова ўдастоены Гран-пры Магілёўскага абласнога агляду-конкурсу

На абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» тэатр-студыя «Экспромт» пры Шклоўскай дзіцячай школе мастацтваў прадставіў пастаноўку «Афрыка» паводле твора Карнея Чукоўскага. Журы і гледачы цепла прынялі працу.