Архіў навін
Гарадскі фестываль маладзёжнай творчасці «Усе таленты табе, мой Магілёў» праходзіць у абласным цэнтры. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.
«Традыцыйны конкурс сёлета праводзіцца ў дыстанцыйным фармаце – гэта будзе конкурс відэаролікаў. Такое рашэнне было звязана з санітарна-эпідэмічнай абстаноўкай», – адзначыла Ірына Сталярова.
Большая частка насельніцтва Магілёўскай вобласці выступае за вакцынацыю ад COVID-19, супраць – толькі 9%, але пры гэтым даволі многа тых, хто чакае і не вызначыўся. Пра гэта паведаміла загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Святлана Ліхачова падчас чарговага пасяджэння спецпраекта «Экспертнае асяроддзе» ў прэс-цэнтры на тэму «Сацыяльнае развіццё рэгіёнаў у люстэрку сацыялогіі».
У Магілёве з’явіцца новая рэкрэацыйная фітазона: у пойме ракі Днепр высадзяць сасновы бор. Да канца лістапада тут зазелянее 1,3 тыс. маладых іглічных дрэўцаў, расказала начальніца вытворча-тэхнічнага аддзела КВУП «Магілёўзелянбуд» Святлана Банкузава.
У Клічаўскім раёне ўрачыста адкрылі новую дарогу да аграгарадка Новыя Максімавічы. Больш за 9 кіламетраў асфальту замест старой гравійкі дазволіць мясцовым жыхарам хутчэй дабірацца да райцэнтра.
У Магілёўскай вобласці падыходзіць да завяршэння ўборка кукурузы на збожжа. Палова раёнаў ужо ўправілася з гэтай важнай працай, паведамілі ў аддзеле інтэнсіфікацыі раслінаводства аблсельгасхарча.
У цэлым жа на 8 лістапада «каралева палёў» была ўбрана на 94% пасяўных плошчаў. Кожны гектар у сярэднім па вобласці дае па 53 цэнтнеры залацістай прадукцыі. Усяго ж намалочана 147 тысяч тон збожжа.
Інавацыйную сістэму дэзынфекцыі кабіны ліфта ад грыпу і COVID‑19 распрацавалі канструктары ААТ «Зеніт». Навінку плануюць укараніць у масавую вытворчасць ужо ў пачатку 2022 года, расказаў дырэктар прадпрыемства Аляксей Вайцяховіч.
ААТ «ФанДАК» мае ўсё неабходнае для атрымання максімальнай выгады. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў падчас наведвання бабруйскага прадпрыемства.
«Прамая лінія» па пытаннях развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва адбудзецца 7 снежня ў Магілёўскім аблвыканкаме. З 10.00 да 12.00 на званкі жыхароў Прыдняпроўскага краю па нумары (8 0222) 32 26 63 адкажа намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
Таксама пытанні можна задаць анлайн, спасылка для падключэння: https://peregovorka.by/telephone-line-business-07.12.2021
Рэд.
У Бабруйску і Бабруйскім раёне прайшлі маштабныя вучэнні МНС і мясцовых уладаў. Па легендзе былі мароз, адключэнне электрычнасці, аварыі і нават выпадковае адкрыццё могільніка.
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык правядзе 13 лістапада прамую тэлефонную лінію. Свае пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: (80222) 31 00 97.
Заняцца вытворчасцю гафрыраванага кардона плануе ТАА «ВМГ Індустры». Пра гэта на інвестфоруме «Млын поспеху», які прайшоў у Магілёве, паведаміў дырэктар ТАА «ВМГ Індустры груп» Аляксей Якаўлеў.
Кампанія па безадходнай перапрацоўцы драўніны ТАА «ВМГ Індустры груп» падпісала на пляцоўцы форума пагадненне аб удасканаленні працэсу вытворчасці мэблі на тэрыторыі ў СЭЗ «Магілёў». Аляксей Якаўлеў у сваім выступленні нагадаў гісторыю стварэння прадпрыемства, якое зараз з’яўляецца прыкладам паспяховага развіцця бізнесу на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
Турэцкі бізнесмен Асман Учар лічыць, што ў Беларусі створаны камфортныя ўмовы для інвестыцый. Сваё меркаванне ён выказаў на XII міжнародным інвестфоруме «Млын поспеху» ў Магілёве.
Юбілейны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» стартуе ў Магілёўскай вобласці 1 снежня. Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
На чорнай гранітнай пліце – 38 прозвішчаў. Старых, жанчын, дзяцей – расстраляных, жывымі спаленых, па-зверску закатаваных фашыстамі ў снежні 1943-га. У вёсцы Туманаўка Магілёўскага раёна сёння ўрачыста адкрылі абноўлены помнік ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.
– Абеліск тут устанавілі ў далёкім 1967-ым годзе, – успамінае мясцовы жыхар, 70-гадовы Генадзь Красоўскі. – Да вайны дзве іх было – Туманаўкі. Сёння мы на месцы той, што паўтарыла лёс Хатыні і не адрадзілася…
40-кватэрны дом сёння ўрачыста ўвялі ў эксплуатацыю ў Клімавічах. Напярэдадні даты 7 лістапада традыцыйна беларусы атрымліваюць падарункі. Галоўныя госці на святочным мерапрыемстве – навасельцы. Адзінаццаць кватэр у новабудоўлі – для шматдзетных сем’яў.
Электронны кірмаш вакансій для моладзі адбудзецца 16 лістапада з 10.00 да 12.00 на сайце e-vacancy.by. Гэта пляцоўка прадаставіць магчымасць актыўнага дыялогу ў рэжыме анлайн з наймальнікамі Магілёва, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
У мерапрыемстве прымуць удзел арганізацыі абласнога цэнтра. Будзе прадстаўлена больш за 200 вакансій, доступ да якіх захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці.
Фестываль «Палітра творчасці» пройдзе 24–26 лістапада ў Магілёве. У гэтым годзе конкурс будзе прысвечаны 60-годдзю Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Пратаколы аб намерах і пагадненні на агульную суму $250 млн. падпісаны сёння на XII Міжнародным інвестыцыйным форуме «Млын поспеху» ў Магілёве. Іх рэалізацыя забяспечыць стварэнне звыш 600 новых працоўных месцаў, паведамляе карэспандэнт сайта.
Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» – гэта сімвал пераўтварэння сумеснай працы інвестараў і выканаўчай улады ў гатовы прадукт – новыя прадпрыемствы і вытворчасці. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, выступаючы сёння на пленарным пасяджэнні форума, перадае карэспандэнт сайта.
Пытанні развіцця супрацоўніцтва Магілёўскай і Бранскай абласцей абмяркоўваліся сёння падчас сустрэчы дэлегацыі гэтага расійскага рэгіёна з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам. Гаворка ішла аб актывізацыі ўзаемадзеяння па розных кірунках.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з жыхарамі Магілёва выказаўся аб рабоце мясцовага прадпрыемства «Магілёўхімвалакно».
«Будзем дапамагаць, але пара ўжо і вам самім уставаць на ногі. Павінна і «хімвалакно» працаваць. Завод штучнага валакна вы знеслі, але гэта была мая каманда: будуйце там жыллё. А вось «хімвалакно» трэба закручваць як мае быць, і яны пачынаюць працаваць ужо», - адзначыў Прэзідэнт.
Прыярытэт у жыллёвым будаўніцтве павінен аддавацца дзяржаўным трэстам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з жыхарамі Магілёва пасля наведвання фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Дзяржава прадоўжыць ствараць лепшыя ўмовы для жыцця людзей у Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця кардыяхірургічнага і кардыятэрапеўтычнага карпусоў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы.
Магілёўская вобласць 8–12 лістапада далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Праект прымеркаваны да Міжнароднага дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.
Міністэрства аховы здароўя ўрэгулявала ўмовы працы медыцынскіх работнікаў, якія прыцягваюцца да працы звыш нарматыўнай працягласці працоўнага часу – звыш 900 гадзін на год. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 22 кастрычніка 2021 года № 113, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Стварэнне сумесных вытворчасцей можа стаць перспектыўнай асновай для ўмацавання супрацоўніцтва паміж Магілёўскай і Сагдыйскай абласцямі. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца з дэлегацыяй Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан, якую ўзначаліў старшыня рэгіёна Раджабой Ахмадзада.
У Гродне правялі чэмпіянат і першынство Беларусі па лёгкаатлетычным кросе. Спартсмены спаборнічалі на дыстанцыях 10 ад 1 да 8 кіламетраў.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі першае месца ў камандным заліку па выніках першынства і трэцяе – па выніках чэмпіянату краіны. У асабістым заліку на іх рахунку 3 залатыя, 4 сярэбраныя і 3 бронзавыя ўзнагароды.
Пераможцамі забегаў сталі Сяргей Платонаў (1,5 км), Анастасія Палуян (4 км), Ніна Савіна (6 км).
Сяргей Платонаў увайшоў у лік найлепшых спартсменаў чэмпіянату.
Валанцёрскі цэнтр дапамогі санітарнай службе горада з’явіўся ў Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Штодня з 08:00 да 17:00 у спецыяльна выдзеленым камп’ютарным класе 10–12 навучэнцаў уносяць даныя аб інфікаваных каранавірусам у Адзіную інфармацыйную сістэму санітарна-эпідэміялагічнай службы.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт з’явіўся ў папулярнай камп’ютарнай гульні «Майнкрафт». Пра гэта расказалі ва ўстанове адукацыі.
На дадзены момант у гульні прадстаўлены толькі галоўны корпус навучальнай установы, аднак распрацоўшчыкі не выключаюць магчымасць з’яўлення ў далейшым і астатніх будынкаў. «Праект уяўляе сабой асобны гульнявы свет, дзе размешчаны наш універсітэт, – адзначылі ў ВНУ. – Любы жадаючы можа самастойна пагрузіцца ў гульню і вывучыць да драбнюткіх дэталяў галоўны корпус БРУ – пачынаючы ад знешняга выгляду і заканчваючы ўнутраным уладкаваннем».
У Магілёве ў пачатку лістапада адкрыецца шэраг значных сацыяльных аб’ектаў. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Переводчик