Архіў навін
Сёння ў забаўляльным цэнтры «Галактыка» горада Сочы (Расія) стартавалі Кубак свету ФІДЭ 2021, а таксама Кубак свету сярод жанчын па шахматах.
У Кубку свету сярод жанчын удзельнічаюць 103 шахматысткі, якія будуць змагацца за прызавы фонд 676 250 долараў і тры запрашэнні ў Турнір прэтэндэнтак-2022. У Кубку ўдзельнічаюць наймацнейшыя шахматысткі свету. Беларусь у гэтым турніры прадстаўляе жаночы міжнародны гросмайстар з Магілёва Вольга Бадзелька.У 1/64 фіналу яна згуляе з жаночым майстрам ФІДЭ Джэмал Авездурдыевай з Туркменістана.
Без інвестыцый у эканоміку немагчымы рост бізнесу, не змогуць развівацца рэгіёны. Дзякуючы інвестарам ствараюцца новыя працоўныя месцы, за кошт падаткаў і збораў папаўняецца бюджэт. Усё гэта станоўча адбіваецца на сацыяльна-эканамічных паказчыках. У нашай краіне інвестыцыям надаецца сур’ёзная ўвага як на рэспубліканскім узроўні, так і на месцах. Напрыклад, у Магілёўскім раёне рэалізуецца некалькі буйных інвестпраектаў.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 11 раёнах Магілёўскай вобласці. Такая інфармацыя размешчана на сайце абласнога ўпраўлення МНС.
У Екацярынбургу (Расія) прайшла міжнародная прамысловая выстава «ИННОПРОМ-2021». У ёй удзельнічала больш за 500 кампаній з 30 краін свету.
Беларуская нацыянальная экспазіцыя складалася са стэндаў 40 прамысловых і навуковых арганізацый, у тым ліку ААТ «Магілёўліфтмаш». У межах экспазіцыі беларускія прадпрыемствы прадэманстравалі інавацыйныя рашэнні для металаапрацоўкі і энергетыкі, індустрыяльнай аўтаматызацыі і машынабудавання, здабыўной і перапрацоўчай прамысловасці.
Асцярожна, канікулы! Пік траўматызму прыпадае якраз на тры цёплыямесяцы. Выпадкаў гібелі непаўналетніх і траўмаў ад знешніх фактараў у разы больш, чым год таму.
ТРК «Магілёў»
У Александрыі створаны ўсе ўмовы для незабыўнага і якаснага адпачынку гасцей рэспубліканскага свята. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас наведвання тэматычных і творчых пляцовак рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Да Алімпіяды ў Токіа засталіся лічаныя дні. Яна пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня. Плануецца разыграць 339 камплектаў медалёў. Змагацца за іх будуць і спартсмены Магілёўшчыны. Ліцэнзіі на ўдзел у Алімпіядзе заваявалі 16 спартсменаў Магілёўскай вобласці.
Паводле звестак упраўлення спорту і турызму Магаблвыканкама, па стане на 8 ліпеня гэта:
– бокс–Аляксандр Радзівонаў;
– барацьба жаночая – Ванэса Каладзінская, Ірына Курачкіна;
– веславанне на байдарках і каноэ–Уладзіслаў Ліцвінаў, Надзея Макарчанка;
– дзюдо–Дзмітрый Мінькоў;
Выставачны праект магілёўскіх мастакоў «Родны край – крыніца натхнення» прэзентуе 9 ліпеня абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава. Экспазіцыя пазнаёміць з жывапісам, графікай, скульптурай, творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва розных часоў і накірункаў.
Вызначаны пераможцы штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ на самае лепшае асвятленне дзейнасці падатковых органаў Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе. Ушанаванне адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці падчас урачыстага сходу, прысвечанага Дню работнікаў падатковых органаў. Прафесійнае свята будзе адзначацца ў Беларусі 11 ліпеня.
Найлепшымі прызнаныя:
у намінацыі «Найлепшая раённая газета»
– рэдактар газеты «Трыбуна працы» Вольга Грэк
– рэдактар інтэрнэт-рэсурсаў газеты «Сцяг Саветаў» Нурмырат Анамурадаў
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валерыя Іванова, які да гэтага часу ўзначальваў Белкаапсаюз, кіраўніком спраў Прэзідэнта Беларусі.
Штогод рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») рыхтуе для гледачоў яркую і насычаную праграму. Гэта традыцыйныя тэматычныя пляцоўкі, кірмашы, свята цырка і, вядома ж, запамінальныя канцэртныя выступленні. Кожны год арганізатары і ўдзельнікі імкнуцца прыўнесці ў свята нешта новае. Адной з навінак гэтага года стане прэм’ера мюзікла «Вянок на вадзе» ад Магілёўскай абласной філармоніі.
Старшыня Магілёўскай абласной федэрацыі барацьбы, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка сёння правёў сустрэчу са спартсменкамі, якія паедуць на летнюю Алімпіяду ў Токіа. Мерапрыемства адбылося ў музеі Алімпійскай славы рэгіёна.
Дом самастойнага пражывання для грамадзян, якія раней пражывалі ў псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах і былі адноўлены ў дзеяздольнасці або захавалі дзеяздольнасць па дасягненні 18 гадоў, урачыста адкрылі сёння на базе Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Вадасховішча Рудзея размешчана ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Плошча вадаёма – 3,85 кв. км, максімальная глыбіня – 7,6 м. Берагі пясчаныя, звілістыя, парослыя дрэвамі і хмызнякамі, месцамі забалочаныя. Разліта возера на рацэ Раста – правым прытоку ракі Проня. У летні сезон сюды прыязджаюць выкупацца і пазагараць, спыніцца з палаткамі, а рыбакі любяць тут парыбачыць. Паблізу вадасховішча вёскі Гародня, Слабада, Вялікія і Малыя Ахмінічы. У вадасховішчы Рудзея водзіцца краснапёрка, плотка, лінь, лешч, карась, верхаводка, акунь, ёрш, гусцера і шчупак.
Мясцовыя прадукты – ад рамесных сувеніраў да свойскага харчавання – паказалі ў Краснаполлі на кірмашы сельскія раёны паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці. Усё гэта створана дзякуючы ініцыятывам жыхароў і падтрымцы мясцовых уладаў.
ТРК «Магілёў»
Агнявая, страявая, тактычная падрыхтоўкі, знаёмства з побытам вайскоўцаў, майстар-класы з узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай – усё гэта чакае дзяцей і падлеткаў – удзельнікаў ваенна-патрыятычнага лагера «Патрыёт», першая змена якога адкрылася на базе 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка.
Міністр культуры Анатоль Маркевіч правядзе выязны прыём грамадзян 9 ліпеня ў Магілёве, паведамілі ў Мінкультуры.
Прыём пройдзе ў філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Магілёве з 11.00 да 13.00. Запіс вядзецца па тэлефоне: 8 (0222) 62-68-14.
БЕЛТА
У Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) праходзіць чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор’і. У турніры ўдзельнічае 120 спартсменаў з 16 краін.
На рахунку зборнай Беларусі залаты медаль у жаночай эстафеце і сярэбраны – у мужчынскай. У складзе беларускага дуэта ў мужчынскай эстафеце сярэбраным прызёрам ЧЕ стаў магілёвец Ілья Палазкоў. Перамаглі ў эстафеце італьянскія пяціборцы, на трэцім месцы расіяне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў указ № 258 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У дакуменце вызначаны пералікі органаў і арганізацый, якія маюць права на ўстанаўленне сцягоў, і асоб, упаўнаважаных на нашэнне форменнай вопраткі.
У I паўгоддзі 2021 года на валютным рынку рэгіёна захавалася тэндэнцыя перавышэння аб’ёмаў прададзенай насельніцтвам замежнай валюты над яе купляй. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.
Сёлета «Купалле» традыцыйна збярэ гасцей на беразе Дняпра. З улікам эпідсітуацыі фестываль будзе доўжыцца адзін дзень – 10 ліпеня. Сімвалам рэспубліканскага свята абраны ручнік – тое, што суправаджае славянскага чалавека ад нараджэння да смерці, што сустракаецца ва ўсіх нашых культурных мерапрыемствах, святах. Такі сімвал дазволіць у поўнай меры раскрыць самабытную культуру беларускага народа, паказаць адзінства славянскай культуры і індывідуальныя асаблівасці кожнага з рэгіёнаў краіны.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў дэкрэт №3 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Цяпер утрыманне вонкавай рэкламы, у тым ліку размешчанай на білбордах і транспарце, неабходна будзе ўзгадняць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Парадак ўзгаднення будзе вызначаць Савет Міністраў.
Гэтыя меры дазволяць папярэдзіць выпадкі размяшчэння недакладнай або неэтычнай рэкламы.
Як беларускія плыўцы рыхтуюцца да будучай Алімпіяды, чаго чакаюць ад гульняў і каго лічаць галоўным сапернікам? Пра гэта і не толькі пагаварылі з Мікітам Цмыгам –майстрам спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, сярэбраным прызёрам Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку, чэмпіёнам Беларусі па плаванні на дыстанцыях 50, 100 і 200 м на спіне.
Аўсянкаўскі сельскі савет Горацкага раёна – пераможца спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці за 2020 год. Сакрэт поспеху – увага да надзённых праблем вяскоўцаў.
ТРК «Магілёў»
За першую змену ў дзіцячых лагерах Магілёўскай вобласці прайшлі аздараўленне 25286 чалавек, што склала 57,5 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей, якіх плануецца аздаравіць у перыяд канікул.
Прамую тэлефонную лінію 10 ліпеня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Дзень Незалежнасці –сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў і павагі традыцый. Пра гэта заявіў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц падчас урачыстага мерапрыемства «Абаронцам – слава!», прысвечанага Дню Незалежнасці і 80-годдзю абароны Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства прайшло сёння на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».
Ушанаванне лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарвыканкама «Дасягненне» адбылося сёння каля гарадской Ратушы. Такой высокай узнагароды было ўдастоена 18 прадстаўнікоў розных прафесій, прызнаныхнайлепшымі ў сваёй справе.
Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні становіцца аб’ектыўнай рэальнасцю і неад’емнай часткай сістэмы міжнародных адносін. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, выступаючы сёння на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
А пачынаецца такое партнёрства са студэнцкай парты, адзначыў ён. Толькі ВНУ Магілёўскай вобласці заключана 166 дагавораў з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм у сферы навукова-даследчай дзейнасці.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі пацвердзіў цыркуляцыю каранавіруса індыйскага штама «Дэльта» на тэрыторыі Беларусі. Эпідэміёлагі просяць насельніцтва працягваць прафілактыку: нашэнне масак у грамадскіх месцах, дыстанцыяванне, выкарыстанне антысептыкаў, прышчэпкі.
ТРК «Магілёў»
Переводчик