Архіў навін

Сяргей Сувееў: «Будзем рухацца далей. Упэўнена і мэтанакіравана» Работа VI Усебеларускага народнага сходу асвятлялася ў СМІ ўсебакова. Таму на сустрэчы карэспандэнта «раёнкі» са старшынёй райсавета дэпутатаў Сяргеем Сувеевым, якая адбылася пасля вяртання асіповіцкай дэлегацыі дадому, гаворка ішла выключна пра моманты, якія адносяцца да рэгіянальнай спецыфікі. Напэўна, усім цікава, аб чым размаўлялі прадстаўнікі нашага краю ў перапынках паміж пасяджэннямі і па іх заканчэнні…
У Беларусі адбылося адна з самых галоўных палітычных падзей года – VI Усебеларускі народны сход. У ім прыняло ўдзел 2400 дэлегатаў і 300 запрошаных. Мільёны людзей ва ўсім свеце сачылі за яго ходам у СМІ. Карэспандэнты mstlife.by папрасілі гараджан падзяліцца сваім меркаваннем аб выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Ігар Шарылаў, падпалкоўнік, ваенны камісар Мсціслаўскага раёна:
У мінулым годзе на ААТ «Беларускі цэментны завод» у Касцюковічах пачаліся прамысловыя выпрабаванні па падборы эфектыўных інтэнсіфікатараў памолу цэменту. Мэта – атрымліваць высокамарачны хуткацвярдзеючы матэрыял адпаведнай якасці пры мінімальных энергазатратах, паведамілі ў Беларускай цэментнай кампаніі.
Усебеларускі народны сход – гэта пастаноўка мэтаў і задач па ўсіх сферах дзейнасці нашай дзяржавы на наступную пяцігодку.
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 18 лютага з 9.30 да 10.30 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзьевіч Шумілін.
Усебеларускае народнае веча стала вынікам працы дыялогавых пляцовак, якія праходзілі ва ўсіх рэгіёнах, і дазволіла аб’яднаць самыя лепшыя і важныя ініцыятывы, прапановы – яны ляглі ў аснову трывалага падмурка развіцця на новую пяцігодку.
У нашай краіны ёсць упэўнены курс і дакладныя перспектывы на будучыню. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, які ўдзельнічаў у VI Усебеларускім народным сходзе.
Воіны-інтэрнацыяналісты–надзейная апора дзяржаўнасці і патрыятызму. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на мітынгу, прысвечаным 32-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.
– 11–12 лютага ў Мінску адбыўся Усебеларускі народны сход. Выкажу сваё асабістае ўражанне пра форум. З улікам сітуацыі ўнутры і вакол Беларусі лічу, што гэта быў сход сапраўдных прадстаўнікоў пераважнай большасці беларусаў з розных куткоў краіны.
– Пасля завяршэння шостага Усебеларускага народнага сходу мы, дэлегаты ад Чавускага раёна, як і ўсе дэлегаты з розных куткоў Беларусі, адправіліся дадому. Мяне перапаўнялі эмоцыі ад убачанага і пачутага на працягу двух дзён гэтага найважнейшага палітычнага мерапрыемства нашай краіны.
Прамую тэлефонную лінію 20 лютага правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Калі Вы сапраўдны мужчына, які стаіць на варце бяспекі сваіх родных і блізкіх, якога не палохаюць перашкоды і цяжкасці, то Вам абавязкова трэба прыняць удзел у праекце «На-100ящий мужчина», які праводзіцца Магілёўскім абласным упраўленнем МНС сумесна з абласным радыё «Радыё Магілёў» напярэдадні самага мужчынскага свята – 23 лютага.
У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спортивная панорама». У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены з усіх абласцей краіны і Мінска.
Зварот да гісторыі і культуры – гэта шлях да сэрцаў юных беларусаў. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Мяжысецкая СШ» Антон Лабаноўскі.
Прыняты рэзалюцыя і зварот удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу.
Максім Кароўкін з горада Круглае выйграў спрынт у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер-2021» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якія стартавалі ў РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы».
Трактарыст-машыніст СВК «Калгас “Радзіма”» Бялыніцкага раёна Мікалай Дарэчкін падчас выступлення на Усебеларускім народным сходзе звярнуў увагу на неабходнасць руплівага выкарыстання сельскагаспадарчых зямель. «Сеяць на зямлі трэба тое, што на ёй вырасце. Кіраўнікі гаспадарак павінны самі вырашаць, што вырабляць на сваёй зямлі, але, вядома, з улікам эканамічных інтарэсаў дзяржавы», – падкрэсліў ён.
Магілёўская мытня заняла 1 месца ў сістэме мытных органаў краіны па выніках працы за 2020 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры ведамства. «Па выніках працы за 2020 год Магілёўская мытня прызнана найлепшай у сістэме мытных органаў краіны, – расказалі суразмоўцы. – За мінулы год супрацоўнікамі мытні было аформлена амаль 174 тысячы дэкларацый, а пералічэнні ў рэспубліканскі бюджэт склалі Br424 млн.».
Усебеларускі народны сход – інстытут дзяржаўнасці, народнага волевыяўлення і дэмакратыі, заявіў падчас дакладу на VI УНС старшыня мандатнай камісіі Валерый Малашка.
Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко выступил с докладом во время шестого Всебелорусского народного собрания, которое проходит в Минске 11-12 февраля под девизом «Единство. Развитие. Независимость».
Як заўсёды, выразна і ясна кіраўнік дзяржавы ў сваёй уступнай прамове акрэсліў асноўны вектар: нам усім трэба як след папрацаваць, каб дамагчыся мэты. Цяпер гаворка ідзе аб выбары далейшага шляху.
10 лютага ў канцэртнай зале «Магілёў» ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы» адбыўся занальны этап другога абласнога агляд-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі».
Br 10 млн удалося зэканоміць ЖКГ Магілёўскай вобласці дзякуючы мадэрнізацыі галіны, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. Новыя кацельні, ачышчальныя збудаванні і станцыя абезжалезвання ўжо даказалі сваю эфектыўнасць.
У Магілёўскай вобласці стартаваў маштабны праект «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі сацыякультурнай спадчыны рэгіёна. Распрацоўваўся ён з вектарам на моладзь і прадугледжвае непасрэдны ўдзел хлопчыкаў і дзяўчынак розных узростаў: дашкольнікаў, навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі.
Амаль 2 тысячы 400 дэлегатаў будзе ўдзельнічаць ва Усебеларускім народным сходзе.
Па выніках працы за 2020 год забяспечана стабільнае функцыянаванне сістэмы сацыяльнай абароны Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка падчас выніковай калегіі камітэта.
На базе Палаца культуры вобласці адбыўся другі адборачны этап XXI Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Удзел у ім прынялі 13 выканаўцаў з Магілёва, Бабруйска і Кіраўска.
На абласны этап XIV Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых і маладзёжных праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» была прадстаўлена 441 праца устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ТЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Святлана Заграбанец.
Па стане на 8 лютага атрымана і апрацавана 1153 прапановы, якія паступілі на сайт VI Усебеларускага народнага сходу. Па рэгіёнах найбольшая колькасць прапаноў паступіла з горада Мінска – 465 (40%), далей ідуць Мінская вобласць – 156 (14%), Брэсцкая вобласць – 129 (11%), Гомельская – 114 (10%), Віцебская – 99 (9%), Магілёўская – 105 (9%) і Гродзенская вобласць – 74 прапановы, або 6% ад агульнай колькасці прапановаў, якія паступілі.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сёння правядзе адкрыты анлайн-дыялог «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць», як паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».