RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў

2 Снежань 2020

Магілёўская мытня павялічыла пералічэнні ў рэспубліканскі бюджэт на 75%

За 11 месяцаў 2020 года Магілёўская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br328 млн. Павелічэнне гэтага паказчыка на 75% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года звязана з удзелам у праекце па здзяйсненні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання на рэспубліканскім узроўні.

Пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і адукацыі абмеркавалі падчас анлайн-сустрэчы прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і правінцыі Шэньсі

Пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і адукацыі абмеркавалі сёння падчас анлайн-сустрэчы прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Шэньсі. Дыялог адбыўся на пляцоўцы Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця.

У Крычаве гучыць беларускі фольк-рок

Узорны ансамбль народнай песні «Вашчылкі» з Крычава выконвае беларускі фольк-рок. У складзе калектыву – дарослыя музыкі і юныя салісты.

Работы па кансервацыі езуіцкага касцёла ў Мсціславе завершаць да канца гэтага года

Работы па кансервацыі езуіцкага касцёла ў Мсціславе завершаць да канца гэтага года. Выратаванне помніка барока 18 стагоддзя пачалося два гады таму.

Эдгард Запашны ўзрушаны магілёўскімі скульптурамі львоў

У Магілёве пабываў расійскі дрэсіроўшчык Эдгард Запашны. Ён упершыню ўбачыў бронзавых львоў на мосце імя Яшына праз Днепр і быў узрушаны.
 

Бацькі цяжкахворых дзяцей могуць пракансультавацца па прававых пытаннях

У Беларусі пачала працаваць кансультацыйная лінія па прававых пытаннях для бацькоў цяжкахворых дзяцей, як паведамілі ў Беларускім дзіцячым хоспісе.

Адкрыўся рух транспарту на ўчастку аўтамабільнай дарогі Р-76 Орша – Шклоў – Магілёў

Пасля капітальнага рамонту адкрыўся рух транспарту на ўчастку аўтамабільнай дарогі Р-76 Орша – Шклоў – Магілёў. Палепшана дарожнае пакрыццё, зроблены насыпы, умацаваны абочыны. Каб выключыць размыццё адхонаў, ужылі тэхналогію прылады геарашотак. Другое жыццё атрымаў мост праз раку Адроў. Пераправа, пабудаваная ў 1967 годзе, патрабавала тэрміновай мадэрнізацыі.

1 Снежань

Працоўныя пенсіі павышаюцца ў Беларусі з 1 снежня

Усе віды працоўных пенсій павышаюцца з 1 снежня ў адпаведнасці з указам № 409 ад 5 лістапада 2020 года, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У Магілёўскай вобласці пачалася комплексная праверка органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны

Адпаведнае распараджэнне ўручыў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Андрэй Маціевіч кіраўніцтву Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Судмедэксперты Магілёўскай вобласці праводзяць даследаванні па вызначэнні хімічнага складу нырачных камянёў

Дзяржаўныя медыцынскія судовыя эксперты-хімікі УДКСЭ па Магілёўскай вобласці асвоілі і паспяхова праводзяць даследаванні па вызначэнні хімічнага складу нырачных камянёў. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст па працы са СМІ рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Ірына Рачкоўская.

З 1 снежня вадзіцеляў будуць штрафаваць за язду на летніх шынах

З сённяшняга дня вадзіцеляў будуць штрафаваць за язду на летніх шынах.

Трактарную справу ў Бялыніцкім раёне вывучаюць нават дзяўчынкі

Старшакласнікі з Бялыніцкага аграгарадка Галоўчын вывучаюць трактарную справу. Гэтай спецыяльнасцю на працоўным навучанні захапіліся і дзяўчынкі.

Санацыю Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода падоўжаць да 2025 года

Санацыю Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода падоўжаць да 2025 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2020 года № 678, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

30 Лістапад

Рэкорды Дзінары Алімбекавай на першым этапе Кубка свету па біятлоне

У фінскім Кантыялахці завяршыўся першы этап Кубка свету па біятлоне. Яго праграма была кароткай: спартсмены разыгралі медалі ў індывідуальных гонках і спрынтах.

У кінатэатрах Магілёва 1 снежня пройдуць кінапаказы да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам

Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае 1 снежня ў кінатэатры «Радзіма», «Чырвоная Зорка», «Космас», «Ветразь» (малыя залы) на кінапаказ, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

Рэпартаж з лабараторыі, дзе людзі заўсёды «на валасок» ад раскрыцця злачынства

Ідэнтыфікаваць чалавека па кроплі крыві ці воласе, дапамагчы ўстанавіць абставіны таго, што адбылося, знайсці злачынца і не дапусціць пакарання невінаватага – у гэтым праваахоўнікам дапамагаюць эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Адзін з іх – Зінаіда Ярошчанка, дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт-біёлаг упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці.

Народны тэатр Палаца культуры вобласці заваяваў гран-пры ў міжнародным online-конкурсе

Творчы калектыў народнага тэатра Палаца культуры вобласці атрымаў перамогу ў міжнародным анлайн-конкурсе #Дзеці Святла BeVictory (г. Масква). Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы кудьтуры.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці ў складзе беларускай каманды сталі пераможцамі міжнароднага турніру па боксе

У мінскім Палацы спорту прайшоў Міжнародны турнір па боксе памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава. Ён праходзіў у фармаце матчавых сустрэч з удзелам каманд Беларусі, Іспаніі, Францыі і Украіны.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 снежня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 снежня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.

З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.

Прамую тэлефонную лінію 5 снежня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію 5 снежня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.