Архіў навін

Магілёўскую вобласць на Усебеларускім народным сходзе прадставяць людзі розных прафесій і сфер дзейнасці. Мікалай Барысенка кіруе магілёўскімі пошукавікамі амаль 3 дзясяткі гадоў. За гэты час колькасць неабыякавых да сваёй гісторыі ўдзельнікаў стала ўдвая большай. Пошукавікі дапамаглі ўстанавіць імёны 26 тыс. салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, якія лічыліся прапаўшымі без вестак. Паўтары тысячы байцоў перапахавана. Важна захаваць пераемнасць пакаленняў прывіваць цікавасць моладзі да сваёй гісторыі.
Першы мільярд кВт/г электраэнергіі з моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму краіны выпрацаваў першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі. Зараз тут працягваецца этап доследна-прамысловай эксплуатацыі, праводзіцца тэсціраванне сістэм і абсталявання на намінальным узроўні магутнасці. Каб азнаёміцца з ходам работ, а таксама ў межах партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў, праведзеных у 2018 годзе, Беларускую АЭС 9–10 лютага наведаюць эксперты Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG).
Аляксандр Канавалаў – кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Новы быт» Шклоўскага раёна. Ён адзін з прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці на VI Усебеларускім народным сходзе. Аляксандр нарадзіўся і вырас на вёсцы. Пачаў займацца фермерствам разам з бацькам яшчэ 30 гадоў таму. За гэты час «Новы быт» ператварыўся ў сур’ёзную гаспадарку. Праўда, бацька займаўся свінагадоўляй, а малады фермер загарэўся ідэяй разводзіць буйную рагатую жывёлу.
Шосты том энцыклапедыі, надрукаваны выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», прысвечаны Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляецца на сайце выдавецтва.
Віктар Рабкавец, старшыня Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта, удзельнік форума: – Усебеларускі народны сход – даволі значны форум для Рэспублікі Беларусь. Гэта асноўнае звяно, паколькі ў ім будуць прынятыя аспекты, якія на самую блізкую перспектыву вызначаць задачы для развіцця краіны. Падрыхтоўчая праца вядзецца ўжо даўно: клічаўляне выказалі свае пажаданні на дыялогавых пляцоўках.
Лыжаролерная траса ў Чавусах 1 лютага сабрала хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў вобласці. Тут быў дадзены старт абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Абласное зімовае спартыўнае свята «Магілёўская лыжня–2021» пройдзе 6 лютага на базе ДВСУ «СДЮШАР Чавускага раёна». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
У студзені ў Даўгаўпілсе прайшоў III Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў калядных песень, у якім за перамогу змагалася каля 2 тыс. юных вакалістаў з 15 краін: Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, ЗША, Украіны, Харватыі, Швецыі. Выступленне ўдзельнікаў ацэньвалі эксперты вакальнай музыкі з розных краін. Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава бліскуча выступілі на гэтым прэстыжным конкурсе, расказала выкладчык харавых дысцыплін установы адукацыі Вольга Жураўкова.
Сярод тых, хто прадставіць Магілёўскую вобласць на Усебеларускім народным сходзе, будзе і мсціслаўская дэлегацыя. У яе ўваходзіць старшыня Ходасаўскага сельвыканкама Анатоль Пруднікаў. Яго добра ведаюць і паважаюць не толькі ў Ходасах і прылеглых вёсках, але і ў раёне. Пад яго кіраўніцтвам сельсавет тры гады запар уваходзіў у спіс найлепшых і не здае гэтыя пазіцыі і сёння. Карэспандэнтдаведалася, што ён хацеў бы абмеркаваць на народным вечы.
Дзяржаўная праграма «Беларусь гасцінная» на 2021-2025 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 29 студзеня 2021 года нумар 58, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Мэта дзяржпраграмы - фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, павелічэнне ўкладу турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі. У сферы турызму прыярытэтамі вызначаны развіццё ўязнога і ўнутранага турызму, павышэнне канкурэнтаздольнасці турыстычных паслуг і пашырэнне нацыянальных турыстычных брэндаў на сусветным рынку.
Удасканаленне метадаў працы з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці РУП «Белпошта». Калектыў гэтага прадпрыемства не стаіць на месцы, а ідзе ў нагу з часам. Вось і нядаўна тут ўведзена новая паслуга, якая называецца «Мабільны паштальён». «Цяпер паштальёны некаторых аддзяленняў паштовай сувязі аснашчаны спецыяльнымі мабільнымі прыладамі, што дазваляе максімальна наблізіць паслугі спажыўцам, павысіць якасць абслугоўвання і зрабіць іх больш даступнымі ў рэжыме анлайн», – расказала начальнік аб’яднанага цэха паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» Надзея Янчанка.
Падчас адкрытых дыялогаў з насельніцтвам, сустрэч з кіраўніцтвам часта не толькі ўздымаюцца пытанні,якія хвалююць жыхароў рэгіёна,але і ўзнікаюць новыя натхняючыя ідэі. Маладзёжная прастора пад назвай «Разам» у Краснаполлі стала адным з такіх праектаў. Тут можна будзе не толькі пагуляць у настольныя гульні, більярд, але і паглядзець кінанавінкі, пачытаць кнігі, выпіць гарачай гарбаты ці кавы. Крыху пазней тут плануецца праводзіць тэматычныя вечары, вечары караоке,рух «буккросінг». Уваход будзе платны, але па нізкай цане.
Адкрыццё новых вытворчасцей на прадпрыемствах лясной гаспадаркі Беларусі заклікана скараціць запасы дранкі (а толькі ў Магілёўскай вобласці летась яны складалі звыш паўмільёна тон), а таксама асвоіць новыя віды прадукцыі, напрыклад, хвойнага паліва, якое ў выглядзе пелет экспартуецца ў краіны Еўрасаюза. Попыт на гэты від прадукцыі расце. На праектную магутнасць выходзіць і новы цэх у Клічаве.
Правесці VI Усебеларускі народны сход трэба на самым высокім узроўні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення УНС.
Кінапаказ беларускага ваеннага фільма «Дняпроўскі рубеж» рэжысёра Дзяніса Скварцова арганізуюць у абласным цэнтры да 50-годдзя майстра. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». Дэманстрацыя стужкі адбудзецца 2 лютага ў кінатэатрах «Радзіма», «Чырвоная Зорка» і «Ветразь».
Экспарт прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці за 11 месяцаў 2020 года склаў $ 1,760 млрд. У сваім развіцці магілёўскае прадпрыемства «Магатэкс» робіць стаўку на пашырэнне экспарту. Больш за 80% прадукцыі тут адпраўляюць за межы краіны. Сёння шлях развіцця дыктуе мадэрнізацыя. Вялікае абнаўленне стала лейтматывам мінулай пяцігодкі. Агульная сума інвестыцый – Br76 млн. Як вынік – тканіны шырынёй больш за 3 метраў. З колерам працуюць толькі камп’ютары.
Бабруйскі «Чырвоны харчавік» удала спалучае традыцыі і інавацыі. Пры гэтым прадпрыемства стымулюе не толькі развіццё роднага горада, але і паўднёва-ўсходняга рэгіёну вобласці. Дырэктар Сяргей Анюхоўскі – адзін з тых, хто будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць на VI Усебеларускім народным сходзе. Мы спыталі Сяргея Анюхоўскага, што ён чакае ад форуму як прамысловец і член Савета Рэспублікі.
У нядзелю, 31 студзеня, у службу МНС ад відавочцы паступіла трывожнае паведамленне аб тым, што ў раёне гарадскога пляжа ракі Днепр па вул. Правабярэжнай у Магілёве чалавек праваліўся пад лёд, таўшчыня якога каля 3 см, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Магілёвец быў выратаваны манеўрана-пошукавай групай ОСВОДа да прыбыцця ратавальнікаў. 35-гадовы мужчына з дыягназам «гіпатэрмія» шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Прамую тэлефонную лінію 6 лютага правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У сувязі з ростам БПМ з 1 лютага ў Беларусі павышаюцца некаторыя віды пенсій, а таксама павялічваюцца памеры розных відаў дапамог і сацыяльных выплат і даплат.
У Кіраўску 15 шматдзетных сем’яў атрымаюць ключы ад новых кватэр да 7 лістапада. Пра гэта паведамілі ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Кіраўскага райвыканкама.
Сёння ў краіне актыўна абмяркоўваецца праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку. Прапановы фарміруюцца ва ўмовах дыскусійных пляцовак, грамадскіх прыёмных, адкрытых дыялогаў з народам. На шостым Усебеларускім народным сходзе будзе дэталёва разгледжаны гэты дакумент. З якімі пасыламі, спадзяваннямі, надзеямі выступае Магілёўшчына? Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае яна ў сваю рэгіянальную праграму развіцця на будучыя пяць гадоў? Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
«У нас наперадзе досыць сур'ёзная праца для таго, каб праграма ў канчатковым выніку была паўнавартасным, кансалідаваным дакументам у развіцці на пяцігадовы перыяд», – пра гэта заявіў падчас прэзентацыі ў Магілёве праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў.
Асноўным пасылам бягучай пяцігодкі стане адзінства ўсяго грамадства. Галоўнай жа мэтай – дабрабыт людзей, павышэнне ўзроўню заработнай платы, забеспячэнне росту эканамічнага развіцця прадпрыемстваў вобласці.
У Асноўных палажэннях праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны падведзены вынікі працы нашай дзяржавы за апошнія гады і пастаўлены задачы на бліжэйшую пяцігодку.
Пачаўся прыём заявак на конкурс «Містар Магілёў – 2021», паведамілі ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу. Конкурс будзе праходзіць у два этапы. Адборачны тур адбудзецца 5 лютага, а фінал – 19 лютага. «Удзельнікамі могуць стаць актыўныя маладыя людзі, якія пражываюць на тэрыторыі Магілёва і вобласці, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, рост – ад 170 да 185 см, – адзначылі арганізатары. – Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі будуць з'яўляцца знешнія дадзеныя, артыстычнасць, творчыя здольнасці, уменне праявіць індывідуальнасць і харызму. У фінале сустрэнуцца сем канкурсантаў».
Вытворчасць свяцільнікаў новага пакалення для прамысловых памяшканняў наладзіў завод «Зеніт» у Магілёве. Пра гэта распавёў намеснік галоўнага канструктара ААТ «Зеніт» Сяргей Ігнатаў.
Падтрымка і развіццё маладзёжнай палітыкі – важны складнік будучыні краіны. Такім меркаваннем падзяліўся дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктар Гістарычнага музея Крычава Уладзімір Мішчанка.
Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў правядзе ў гэтым годзе конкурс дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», прысвечаны гераічным старонкам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў намеснік старшыні БГАВ Юрый Дзядкоў. «Выхаванне ў падрастаючага пакалення паважлівага стаўлення да памяці абаронцаў Айчыны, гераічных подзвігаў, здзейсненым у гады Вялікай Айчыннай вайны, застаецца ў актуальным парадку дня. Праз творчасць мы ў тым ліку імкнёмся фарміраваць такія маральныя якасці, як гераізм і патрыятызм», – сказаў Юрый Дзядкоў.
В области за сутки произошло 3 пожара: в Могилевском, Мстиславском и Краснопольском районах. Об этом сообщила старший инспектор областного управления МЧС Ольга Нехороших.