RU BY EN 中文
Twitter Instagram

культура Subscribe to RSS - культура

17.11.2021 - 09:58

Магілёўцы на чатыры дні змогуць пагрузіцца ў прагляд індыйскіх фільмаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Паводле слоў арганізатараў, дні індыйскага кіно пройдуць з 25 па 28 лістапада ў кінатэатры «Радзіма» пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь.

У праграме запланаваны паказы дзевяці разнажанравых кінакарцін (12+, 16+).

16.11.2021 - 09:59

Праект «Навагодняя майстэрня» стартуе ў выхадныя ў Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленнікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

«Вядома, што свята прыносіць шмат прыемных і незабыўных успамінаў, і нашы заняткі дапамогуць падрыхтавацца да гэтай чароўнай падзеі, – адзначылі суразмоўцы. – У спецыяльнай майстэрні можна будзе запазычыць шмат ідэй: як упрыгожыць інтэр’ер, зрабіць арыгінальныя ёлачныя ўпрыгожванні, віншавальныя навагоднія паштоўкі і падарункі».

11.11.2021 - 08:59

Адкрыты конкурс патрыятычнай песні «Сэрцам прывязаныя» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Ваньковіч.

10.11.2021 - 14:56

Сустрэча аматараў японскай культуры і традыцый адбудзецца ў мастацкім музеі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі 13 лістапада. Наведаць яе можа любы жадаючы, паведамілі ва ўстанове культуры.

Лекцыю аб Японіі прачытае Анастасія Кавалёва – япаніст Магілёва, калекцыянер кімано. Чарговая сустрэча будзе прысвечана лаку урусі, які здольны зрабіць любы прадмет даражэйшым, высакароднейшым, прыгажэйшым, а ва ўмелых руках ператварае ў твор мастацтва літаральна любую рэч.

Пачатак мерапрыемства а 15.00.

10.11.2021 - 11:56

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае жыхароў і гасцей горада ў гэтыя выхадныя на займальныя заняткі.

10.11.2021 - 11:05

Гарадскі фестываль маладзёжнай творчасці «Усе таленты табе, мой Магілёў» праходзіць у абласным цэнтры. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.

«Традыцыйны конкурс сёлета праводзіцца ў дыстанцыйным фармаце – гэта будзе конкурс відэаролікаў. Такое рашэнне было звязана з санітарна-эпідэмічнай абстаноўкай», – адзначыла Ірына Сталярова.

02.11.2021 - 09:18

Прэм’еру спектакля па творы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц» пакажуць на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек 13 лістапада, паведамілі ва ўстанове культуры.

27.10.2021 - 12:37

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 28 кастрычніка ў 16.00 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Паўла Дзімітрыядзі «Ад роднай зямлі, з роднай крыніцы». Экспазіцыя прымеркавана да 60-гадовага юбілею мастака-пейзажыста, паведамілі ва ўстанове культуры.

20.10.2021 - 10:45

У Магілёве стартаваў прыём заявак на конкурс аматарскіх тэатральных калектываў "Святло рампы". У бягучым годзе мерапрыемства ўпершыню пройдзе ў дыстанцыйным фармаце, расказалі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.

"Конкурс стаў адной з яркіх падзей у культурным жыцці нашага горада, - расказалі ў Цэнтры культуры і вольнага часу. - Ён садзейнічае фарміраванню эстэтычнага густу з дапамогай тэатральнага мастацтва, а таксама выяўленню новых творчых калектываў і адораных выканаўцаў".

18.10.2021 - 10:55

На сцэне Палаца культуры вобласці 2 снежня пройдзе канцэрт-прысвячэнне спявачцы Алене Мацярынка, якая больш за 25 гадоў праслаўляла культуру і мастацтва Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

«Яе творчасць і голас застануцца ў памяці ўдзячнага гледача і ўсіх тых, хто працаваў з ёй на адной сцэне, хто яе паважаў і любіў», – адзначылі суразмоўцы.

14.10.2021 - 10:28

Гала-канцэрт зорак беларускага балета Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца 4 снежня ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Праграма аб’яднае фрагменты найлепшых спектакляў, шэдэўраў балетнай класікі. Публіка ўбачыць самыя цікавыя і яркія нумары са знакамітых балетаў «Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера», «Раймонда», «Жызэль, або Вілісы», «Карсар», «Баядэрка».

12.10.2021 - 11:38

У Беларусі 11–16 кастрычніка праходзіць Тыдзень беларускага-японскай дружбы. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і пасольства нашай краіны ў Японіі, шэрагу беларускіх міністэрстваў і райвыканкамаў, а таксама Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Белдзяржфілармоніі і беларуска-японскага бізнес-клуба.

08.10.2021 - 15:39

Кінатыдзень «Тураўская восень», прысвечаны памяці вядомага беларускага кінарэжысёра Віктара Турава, пройдзе 18–24 кастрычніка ў абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Мерапрыемства штогод праводзяць у родным горадзе майстра. 25 кастрычніка 2021 года яму споўнілася б 85 гадоў.

07.10.2021 - 10:01

Фотавыстава «Святлапіс савецкага часу» адкрыецца сёння ў Магілёве. Творчае мерапрыемства прымеркавана да 50-гадовага юбілею народнага фотаклуба «Вясёлка», расказалі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава.

01.10.2021 - 15:37

Грамадскае аб’яднанне «Рускае культурна-асветніцкае таварыства» праводзіць у Магілёве III адкрыты гарадскі музычны фестываль-конкурс «Рускі раманс». Творчае спаборніцтва прымеркавана да дзяржаўнага свята Расіі–Дня народнага адзінства, які адзначаецца штогод 4 лістапада. 

Конкурс арганізуецца пры падтрымцы Прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва» ў Рэспубліцы Беларусь, ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага гарвыканкама, іншых структур.

01.10.2021 - 15:02

Былы настаўнік з Хоцімска Таццяна Кавалёва толькі на пенсіі асвоіла ткацтва ручнікоў і дарасла да народнага майстра Беларусі. Колькі Таццяна Іванаўна саткала ручнікоў, ужо збілася з ліку. Яе працы не толькі актыўна калясяць па выставах і фестывалях – робіць іх на заказ. Што ж хаваюць узоры старадаўніх ручнікоў, паясоў і вышыванак? Як выглядае на іх чалавек, сонца, зямля, і што гэтымі сімваламі можна расказаць на палатне? Глядзіце ў рэпартажы.

30.09.2021 - 09:16

У Магілёве адкрылася фотавыстава «У аб’ектыве–фатограф», якая адлюстроўвае рэтраспектыву развіцця Магілёўскай фатаграфіі за больш чым 50 гадоў. Пра гэта паведаміла аўтар і арганізатар праекта, фотамастак і журналіст Ірына Савосіна.

28.09.2021 - 09:09

У Палацы Пацёмкіна ў Крычаве прайшла прэзентацыя міжнароднага турыстычнага праекта «Дарогамі Пацёмкіна: па памятных месцах князя-стваральніка». Пра гэта паведаміў дырэктар гістарычнага музея Крычава Уладзімір Мішчанка.

24.09.2021 - 11:19

Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава запрашаюць 1 кастрычніка ўсіх людзей шаноўнага ўзросту з 13.00 да 14.00 на бясплатную аглядную экскурсію па экспазіцыях.

«Гэта мерапрыемства – выдатная магчымасць выказаць глыбокую павагу і пашану, якую заслужылі пажылыя людзі сваёй стваральнай працай і мудрасцю. Яны з’яўляюцца яскравым прыкладам мужнасці і жыццёвай мудрасці для ўсяго падрастаючага пакалення», – адзначылі суразмоўцы.

20.09.2021 - 10:16

Прэм’ерны спектакль «Песя і Янко», які расказвае гісторыю кахання падчас халакоста, адкрые новы, 77-ы, тэатральны сезон у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск). Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.