RU BY EN 中文
Twitter Instagram

здароўе Subscribe to RSS - здароўе

25.06.2019 - 13:17

Палату кароткатэрміновага знаходжання адкрыюць у Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі напярэдадні Дня горада. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Басенка. 

21.06.2019 - 14:07

У Магілёўскай вобласці прыпынена ў 5 і абмежавана ў 6 з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты адабралі 188 проб вады адкрытых вадаёмаў, 21 з якіх не адпавядае гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.

18.06.2019 - 09:06

У мікрараёне Казіміраўка пабудуюць сучасную паліклініку, якая будзе разлічана на 850 наведванняў у змену, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жылін.

Будаўнічыя работы плануецца пачаць ужо восенню. Фінансаванне будзе весціся за кошт спонсарскіх сродкаў, з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. Пастаўлена задача пабудаваць новы аб’ект за паўтара года.

18.06.2019 - 07:20

На тэрыторыі Магілёўскай абласной бальніцы пабудуюць новы кардыяхірургічны корпус. На сённяшні дзень вызначана пляцоўка і пачаты праектна-пошукавыя работы, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жылін.

17.06.2019 - 08:20

Беларусь у верасні далучыцца да Еўрапейскага тыдня ранняй дыягностыкі раку галавы і шыі, паведаміла загадчыца лабараторыі анкапаталогіі цэнтральнай нервовай сістэмы з групай анкапаталогіі галавы і шыі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Жанна Калядзіч.

13.06.2019 - 12:28

У Магілёўскай вобласці купанне дзяцей і дарослых прыпынена ў 5 з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты ўзялі 204 пробы вады адкрытых вадаёмаў, 17 з якіх не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.

12.06.2019 - 09:00

У трэцім квартале 2019 года разгорнецца будаўніцтва паліклінікі ў магілёўскім мікрараёне Казіміраўка. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Жылін.

11.06.2019 - 10:09

У Магілёве і Магілёўскім раёне 12 чэрвеня пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.

07.06.2019 - 13:48

У Магілёўскай вобласці купанне дзяцей і дарослых прыпынена ў 4 з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты адабралі 195 проб вады адкрытых вадаёмаў, 22 з якіх не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.

07.06.2019 - 13:14

У Бялынічах 11 чэрвеня плануецца правесці акцыю па ацэнцы фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў, жыхароў таксама праінфармуюць аб прафілактыцы, паведаміла прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшыня Беларускага грамадскага медыцынскага аб’яднання «Эндакрыналогія і метабалізм» Ала Шапелькевіч.

06.06.2019 - 13:14

Першы ў Беларусі кабінет лячэння болю адкрыецца на днях на базе Магілёўскай бальніцы № 1. Ён забяспечаны неабходным абсталяваннем. Загадчык кабінетам урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг бальніцы Сяргей Гапановіч і яго калегі ўжо аказваюць спецыялізаваную дапамогу першым пацыентам, якія маюць патрэбу ў сістэмным лячэнні хранічнага болевага сіндрому.

29.05.2019 - 09:26

Акцыя «Магілёў – здаровы горад», прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню і II Еўрапейскім гульням, а таксама «Вальс выпускнікоў» пройдуць 30 мая ў абласным цэнтры. Мерапрыемствы адбудуцца ў межах прафілактычнага праекта «Магілёў – здаровы горад», паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

23.05.2019 - 08:49

У Беларусі зацверджаны новы пералік лекавых сродкаў, рэалізуемых без рэцэпта ўрача. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10 красавіка 2019 года нумар 27 без рэцэпта рэалізуюцца гомеапатычныя лекавыя сродкі, за выключэннем лекавых форм, прызначаных для ін'екцый.

11.05.2019 - 05:57

Летняя аздараўленчая кампанія стартуе ў Магілёўскай вобласці з 1 чэрвеня. Гэтым летам плануецца аздаравіць 43,2 тыс. дзяцей, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

Большасць дзяцей (25,7 тыс.) будзе адпачываць і аздараўляцца ў лагерах з дзённым знаходжаннем, 17,5 тыс. – з кругласутачным. У летні перыяд будзе працаваць 16 стацыянарных кругласутачных лагераў і 3 лагеры на базе санаторна-курортных арганізацый. На іх падрыхтоўку з рэспубліканскага бюджэту выдзелена Вг 58,6 тыс., з абласнога – Вг 192,1 тыс.

02.05.2019 - 09:57

Новы рэнтгенаўскі тамограф запушчаны ў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы. Апарат коштам амаль Br 1,3 млн. набыты за сродкі Міністэрства аховы здароўя. Памяшканне для яго ўстаноўкі рамантавалі спецыялісты міжраённага домабудаўнічага камбіната.

24.04.2019 - 10:59

Асіповічы ў чаканні здачы новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы. Гэта будзе буйны медыцынскі комплекс з сучасным дыягнастычным і хірургічным абсталяваннем. Цяпер у сяміпавярховы будынку поўным ходам ідуць аддзелачныя работы.

Гэта будоўля ў Асіповічах сёння №1. Нагадвае вялікі шматузроўневы мурашнік. Працуе на аб’екце 18 падрадных арганізацый, 210 чалавек, 6 дзён на тыдзень. 

19.04.2019 - 08:46

Міністэрства аховы здароўя змяніла графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Бальнічныя арганізацыі 1, 7, 9 мая будуць працаваць па графіку святочнага дня, 4, 11 мая - суботнім графіку, 5 мая - выхаднога дня, 6, 8, 10 мая - рабочага дня.

17.04.2019 - 10:09

Аб’яўлены конкурс на стварэнне талісмана «Горкі – здаровы горад». Удзельнікамі творчага спаборніцтва могуць быць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, аўтарскія калектывы Горак і Горацкага раёна.

Конкурс пройдзе ў тры этапы. З 15 па 30 красавіка ажыццяўляецца прыём, апрацоўка і адбор работ. Народнае галасаванне на сайце gorkiv.by адбудзецца 2-5 мая. Вызначаць пераможцаў і лаўрэатаў журы будзе 6-10 мая. Падвесці вынікі плануецца 14 мая.

16.04.2019 - 11:34

Мерапрыемствы міжведамаснага абласнога прафілактычнага праекта «Час выбіраць здароўе!»пройдуць 18 красавіка ў Клімавічах. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

11.04.2019 - 12:51

У Беларусі 16 красавіка стартуе канцэртны марафон пад дэвізам «Падары кроў – выратуй чыйсьці свет!». Ён пройдзе па ўсіх абласных цэнтрах нашай краіны. Хэдлайнер тура – вядомы беларускі гурт Naviband, удзельнік Еўрабачання.