Імпартазамяшчэнне з’яўляецца найважнейшым дзяржаўным прыярытэтам, ад рэалізацыі якога залежыць збалансаванае развіццё рэгіёна і краіны ў цэлым.
Для павышэння канкурэнтаздольнасці і эфектыўнасці працы рэальнага сектара эканомікі палітыка імпартазамяшчэння рэалізуецца за кошт укаранення наступных мерапрыемстваў:
максімальнае выкарыстанне пры засваенні, развіцці новых вытворчасцей мясцовых відаў сыравіны, стварэнне кааперацыйных і дапаможных вытворчасцей па павелічэнні ўзроўню лакалізацыі вырабляемай прадукцыі як асноўныя рэзервы зніжэння імпартаёмістасці прадукцыі;
уключэнне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых або неэфектыўна выкарыстоўваемых вытворчых аб’ектаў і зямельных участкаў;
максімальнае прывабліванне і выкарыстанне магчымасцей арганізацый малога і сярэдняга бізнесу ў стварэнні і вытворчасці канкурэнтаздольных імпартазамяшчальных тавараў з адначасовай іх экспартнай скіраванасцю (у сувязі з абмежаванай ёмістасцю ўнутранага рынку);
уваходжанне ў кааперацыйнае супрацоўніцтва з дзеючымі на тэрыторыі краін ЕАЭС і іншых дзяржаў транснацыянальнымі карпарацыямі па засваенні і вытворчасці высокатэхналагічнай навукаёмістай прадукцыі, у тым ліку ў межах дзейнасці свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў»;
прадастаўленне і пашырэнне інструментаў стымулявання вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі;
прыярытэтнае выкарыстанне ў вытворчым сектары замежнага капіталу.
Адным з важных складнікаў у гэтым кірунку з’яўляецца стымуляванне вытворчай дзейнасці па арганізацыі імпартазамяшчальных і экспартаарыентаваных вытворчасцей.
Гэтаму спрыяе шэраг заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 г. № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці»,
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь»,
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці»,
Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады.
Таксама прадпрыемствам прадастаўляецца льготны падатковы рэжым у якасці рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў».
У межах развіцця імпартазамяшчэння суб’ектам гаспадарання малога і сярэдняга бізнесу прапануецца разгледзець:
Пералік спажывецкіх тавараў, прапанаваных для асваення іх вытворчасці, выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі і развіцця асартыменту з улікам кан’юнктуры рынку ў 2021 годзе, у тым ліку:
Група 2. Тавары, якія не вырабляюцца ў рэспубліцы.
Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь распрацавана і функцыянуе тэлекамунікацыйная сістэма «Каталог прадукцыі Рэспублікі Беларусь», у якой змяшчаецца інфармацыя пра больш чым 70 тысяч відаў прадукцыі (тып, марка, мадэль), якая выпускаецца ўсімі галінамі прамысловасці Рэспублікі Беларусь, і кантактныя каардынаты больш чым 6000 беларускіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць серыйную прадукцыю.
З мэтай дасведчанасці і павышэння зацікаўленасці суб’ектаў гаспадарання малога і сярэдняга бізнесу ў вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі таксама на галоўнай старонцы афіцыйнага інтэрнэт-партала Магілёўскага аблвыканкама ў раздзеле «Інтэрнэт-рэсурсы партнёраў» размешчаны актыўныя спасылкі на парталы:
інтэрнэт-сайт «Прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці», на які можна перайсці па спасылцы:
http://www.mogbiz.by/v-interesah-biznesa/importozameshchenie;
інтэрнэт-парталы:
«Прадукцыя і паслугі Рэспублікі Беларусь» (http://gskp.by), аператарам якога з’яўляецца БелДІСС;
інфармацыйнай падтрымкі экспарту (Export.by), аператарам якога з’яўляецца ІРУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн» Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (https://ncmps.by);
пошукавай сістэмы субкантрактацыі (http://belarp.by), аператарам якой з’яўляецца Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.
У Магілёўскай вобласці функцыянуе сетка суб’ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, працягваецца яе развіццё і ўдасканаленне. Па стане на 01.01.2021 у Магілёўскай вобласці ажыццяўляла дзейнасць 13 цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва і 5 інкубатараў малога прадпрымальніцтва, якімі прадастаўлены ў арэнду памяшканні.