RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аграпрамысловы комплекс

Аграрны сектар Магілёўскай вобласці фарміруе каля 13% рэгіянальнага прадукту, а ў сферы вытворчасці – амаль чвэрць, саступаючы толькі прамысловасці рэгіёна.

Каравай Магілёўшчыны ў бягучым годзе склаў 858 тыс. тон збожжа (без кукурузы). З кожнага гектара атрымана ўраджайнасць 26,6 цэнтнера з гектара. Перасягнулі 100 тысячную мяжу сельскагаспадарчыя арганізацыі Магілёўскага раёна з намалотам102,6 тыс. тон і сярэдняй ураджайнасцю 33,3 цэнтнера з гектара. Найвышэйшых вынікаў дасягнулі такія арганізацыі, як: ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна, валавы збор збожжа склаў 25,5 тыс. тон, сярэдняя ўраджайнасць склала 59,8 цэнтнера з кожнага гектар; СВК «Гігант» Бабруйскага раёна, валавы збор 7,5 тыс. тон і ўраджайнасці 51,3 цэнтнера; ААТ «Александрыйскае» – 22 тыс. тон і ўраджайнасці 54,2 ц/га; СП «Газавік-Сіпакова» Шклоўскага раёна – 9,2 тыс. тон і ўраджайнасці 60,7 цэнтнера з гектара; ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна – 18,4 тыс. тон і ўраджайнасці 52,6 цэнтнера з гектара.

Практычна дасягнуты ўзроўню 2020 года намалот масланасення рапсу і склаў 83 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 19,1 цэнтнера з гектара.

На 22 кастрычніка 2021 года кукуруза на збожжа прыбрана з плошчы 13,6 тыс. га, або 41% ад неабходнага. Намалочана 82,6 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 61 цэнтнер з гектара. Уборка працягваецца.

Цукровыя буракі прыбраны з плошчы 5,3 тыс. га (54%), сабрана 177,3 тыс. тон караняплодаў, сярэдняя ўраджайнасць складае 335 ц/га, цукрыстасць – 16,4%. На буракапрыёмныя пункты вывезена 112,1 тыс. тон (63% ад накапанага). Работы па ўборцы і вывазцы працягваюцца.

Завершана ўборка бульбы, на апошніх гектарах завяршаецца ўборка гародніны.

Важным крокам у павышэнні эфектыўнасці гаспадарання на зямлі, канкурэнтаздольнасці АПК з’яўляецца развіццё буйных інтэграцыйных фарміраванняў, якія аб’ядноўваюць вытворчасць сельскагаспадарчай сыравіны, перапрацоўку і збыт канчатковай прадукцыі. Станоўчымі прыкладамі такой формы працы могуць служыць ААТ «Александрыйскае», ЗАТ «Агракамбінат «Зара». У Шклоўскім раёне створаны холдынг «Купалаўскае», у склад якога ўвайшлі акцыянерныя таварыствы «Вялікія Славені», «Амкадор-Шклоў» і «Новагарадзішчанскае».

Нароўні з буйнымі сельскагаспадарчымі аб’яднаннямі развіваюцца фермерскія гаспадаркі. Толькі ў 2020 годзе створаны 43 такія суб’екты, а ўсяго іх па вобласці функцыянуе звыш 550. Праца на зямлі прывыблівае людзей. Пашыраюцца плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў, прадастаўленых фермерам.

Раслінаводства сёння стаіць на службе жывёлагадоўчай галіны. Таму галоўная задача агранамічных службаў – стварэнне паўнавартаснай кармавой базы для жывёлы.

Працягнулі працу па паляпшэнні структуры шматгадовых траў, у першую чаргу бабовых. Закупілі насенне і пасеялі люцэрну на плошчы 16,7 тыс. гектараў, усяго гэта культура размешчана на плошчы больш за 45 тыс. гектараў, або 31% у структуры шматгадовых траў.

На зімова-стойлавы перыяд 2021–2022 года нарыхтавана 927,8 тыс. тон кармавых адзінак травяных кармоў, на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 24,2 цэнтнера кармавых адзінак. 32 цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву нарыхтавана ў Касцюковіцкім, 30 – у Кіраўскім, 28 – у Клічаўскім, больш за 26 – у Клімавіцкім і Краснапольскім раёнах. Нарыхтоўка працягваецца.

У палімерную ўпакоўку па сучасных тэхналогіях нарыхтавана 57,5 тыс. тон высакаякаснага травянога корму, з іх 6,6 тыс. тон у Бялыніцкім, 6,2 тыс. тон у Кіраўскім, 6,1 тыс. тон у Асіповіцкім раёнах.

Уведзена ў эксплуатацыю 17 новых сянажных траншэй агульнай ёмістасцю захоўвання 43,7 тыс. тон. За 9 месяцаў 2021 года для тэхналагічнага вядзення ўсіх працэсаў у раслінаводстве, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы закуплена 267 адзінак тэхнікі, у тым ліку 43 трактары, 52 збожжаўборачныя камбайны, 10 кормаўборачных камбайнаў.

 

 

Статьи: