V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Прэферэнцыі для інвестараў

 

ІНВЕСТЫЦЫЙНЫ ДАГАВОР

Пры заключэнні інвестыцыйнага дагавора інвестар кіруецца Законам Рэспублікі Беларусь 12 ліпеня 2013 г. «Аб інвестыцыях», Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2016 г. № 563 «Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10».

Інвестыцыйны дагавор уяўляе з сябе адну з магчымых формаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, пасля заключэння якога інвестар атрымлівае дадатковыя прававыя гарантыі абароны свайго капіталу, а таксама льготныя ўмовы і прэферэнцыі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, сярод якіх:

– спрашчэнне рэжыму атрымання зямельных участкаў, які ўключае арэнду без працэдуры правядзення аўкцыёну;

– вызваленне ад арэнднай платы і платы за права заключэння дагавора арэнды;

– вызваленне ад выплаты ўвазных мытных пошлін і ПДВ пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта;

– вызваленне ад пакрыцця страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, выкліканых адабраннем зямель;

– вызваленне ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь;

– вызваленне ад мэтавых збораў у мясцовыя бюджэты;

– права на будаўніцтва інвестыцыйных аб’ектаў паралельна з выкананнем праектных работ на наступныя этапы.

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана магчымасць атрымання дадатковых індывідуальных ільгот і прэферэнцый, якія ўлічваюць спецыфіку праекта.

 

ПАЎДНЁВА-ЎСХОДНІ РЭГІЁН МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ

У мэтах комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці (тэрыторыя Крычаўскага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Касцюковіцкага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў) прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 г. № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».

Указ прадугледжвае стварэнне шэрагу прэферэнцый. Для фізічных асоб прадастаўляецца льгота па выплаце падаходнага падатку (стаўка ў памеры 10% з даходаў у выглядзе аплаты працы). Для наймальнікаў і камерцыйных арганізацый, зарэгістраваных на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці, Указам прадугледжаны льготы па абавязковых страхавых узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (24%). Фінансаванне расходаў на стварэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сельскай гаспадарцы і прамысловасці на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у перыяд з 1 ліпеня 2015 г па 31 снежня 2020 г. ажыццяўляецца ў памеры 50% за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і 50% – сродкаў кансалідаванага бюджэту Магілёўскай вобласці. Акрамя таго, грамадзянам, якія ажыццяўляюць працоўную дзейнасць на тэрыторыі пералічаных раёнаў, прадастаўлена магчымасць ажыццявіць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля з дапамогай ільготных крэдытаў на 20 гадоў пад 1% гадавых.

У Магілёўскай вобласці дзейнічае Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года, у якой запланаваны мерапрыемствы па стварэнні новых і павышэнні эфектыўнасці дзейных вытворчасцей ва ўсіх галінах эканомікі, у тым ліку арыентаваных на перапрацоўку мясцовых прыродных рэсурсаў і сельскагаспадарчай сыравіны. Фінансаванне мерапрыемстваў Праграмы ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў арганізацый, бюджэтных сродкаў, рэсурсаў банкаў, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і іншых крыніц.