Дата ўтварэння Магілёўскай вобласці – 15 студзеня 1938 года
Цэнтр вобласці
г. Магілёў (насельніцтва 357,1 тыс. чалавек).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне:
* раёнаў –21;
* гарадоў абласнога падпарадкаваньня – 2;
* сельскіх Саветаў –152.
Колькасць насельніцтва (дадзеныя на 2020 год):
Усяго –1 023 тыс. чалавек, у тым ліку:
* гарадское –812,5 тыс. чалавек (79,4%);
* cельскае –210,5 тыс. чалавек (20,6%);
Плошча:
*29,1 тыс. кв. км
Самыя доўгія рэкі ў межах Магілёўскай вобласці: Днепр, Друць, Проня, Сож, Бярэзіна, Пціч.
Самыя буйныя азёры Магілёўскай вобласці: Выгода, Заазерскае, Белы бераг.
Найбольшая вышыня над узроўнем мора –236 м (каля чыгуначнай станцыі Цёмны лес, на мяжы Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў).
Самая нізкая мясцовасць над узроўнем мора –126 м (зрэз вады р. Сож, в. Гайшын, Слаўгарадскі раён).
Жыллёвая палітыка:
* жыллёвы фонд –29, 7 млн. кв. м;
* забяспечанасць насельніцтва жыллём –28,0 м2 на 1 жыхара.
Фізічная культура:
* лік спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў –40;
* колькасць навучэнцаў у іх – 14,0 тыс. чалавек;
• колькасць школ-вучылішчаў алімпійскага рэзерву –2 адзінкі;
* колькасць навучэнцаў у іх –540 чалавек.
Адукацыя (на пачатак 2020/2021 навучальнага года):
* установы дашкольнай адукацыі –340;
* колькасць дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі –43,4 тыс. чалавек;
* установы агульнай сярэдняй адукацыі –341;
* колькасць навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі –113,9 тыс. чалавек;
* установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі –16;
* колькасць навучэнцаў ва ўстановах прафесіянальнатэхнічнай адукацыі –7,3 тыс. чалавек;
* установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі –10;
* колькасць навучэнцаў ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі –5.5 тыс. чалавек;
* установы спецыяльнай адукацыі –33;
* колькасць навучэнцаў ва ўстановах спецыяльнай адукацыі – 2 тыс. чалавек.
Культура:
* музеі –25;
* тэатры –3;
* бібліятэкі –350;
* клубныя ўстановы –348;
* кінатэатры –11 (кінавідэаўстаноўкі – 185);
* філармоніі-1.
Ахова здароўя:
* амбулаторна-паліклінічныя ўстановы –137;
* бальнічныя ўстановы –56;
* медычныя наведванні (у тысячах) –1111;
* лік бальнічных ложкаў – 10721, у тым ліку 10,5 ложка на 1000 насельніцтва;
* урачы – 577,25 штатных адзінак;
* сярэднія медыцынскія работнікі –15248 штатных адзінак.
Сацыяльная падтрымка:
* Колькасць дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў –2 адзінкі;
* Колькасць састарэлых і інвалідаў, якія там пражываюць –445 чалавек;
* Колькасць псіханеўралагічных дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў –6 адзінак;
* Колькасць састарэлых і інвалідаў, якія там пражываюць –1406 чалавек;
* Колькасць дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця –1 адзінка;
* Колькасць дзяцей, якія там пражываюць –171 чалавек;
* Колькасць тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання–25 адзінак;
* Колькасць атрымальнікаў адраснай сацыяльнай дапамогі – 53,5 тыс. чалавек.
Узнагароды
Указам Прэзідэнта Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1967 года Магілёўская вобласць за актыўны ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. і значныя дасягненні ў рабоце народнагаспадарчага комплексу ўзнагароджана ордэнам Леніна.
25 красавіка 1980 года г. Магілёў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
6 ліпеня 1987 года г. Бабруйск удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2008 года Магілёўскай вобласці ў сувязі з 70-годдзем з дня ўтварэння і за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
У 2009 годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны Указ «Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». У іх ліку – Магілёў, Бабруйск, Клічаў і Крычаў.
За значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання работнікам Магілёўскай вобласці аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.