/ Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
/ Нарматыўныя прававыя акты па рэгуляванні цэн
/ Рынкі
/ Інфармацыя для суб’ектаў малога бізнесу і ІП
/ Кароткая характарыстыка гандлёвай галіны
/ Рэалізацыя Указа №345 "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання"
/ Прадпрыемствы абласной і з доляй абласной камунальнай уласнасці
Паводле аператыўных даных Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь па стане на 01.10.2020 гандлёвае абслугоўванне жыхароў Магілёўскай вобласці ажыццяўляе 13935 рознічных гандлёвых аб’ектаў з гандлёвай плошчай 756,0 тыс. кв. метраў, з якіх 6138 магазінаў, 2926 павільёнаў, 1004 кіёскі і інш.Акрамя гэтага, на тэрыторыі вобласці функцыянуе 292 аўтамагазіны, 965 інтэрнэт-магазінаў, 99 гандлёвых цэнтраў, 59 рынкаў.
У студзені–верасні 2020 г. у вобласці адкрыты 204 аб’екты рознічнага гандлю з гандлёвай плошчай 27,3 тыс. кв. метраў і 109 агульнадаступных аб’ектаў грамадскага харчавання на 2,6 тыс. месцаў.
Па стане на 01.10.2020 забяспечанасць насельніцтва гандлёвымі плошчамі ў цэлым па вобласці складае 786,3 кв. метра на 1000 чалавек; забяспечанасць месцамі ў агульнадаступных прадпрыемствах грамадскага харчавання на 1 тыс. жыхароў складае 40,1 месца.
Па стане на 01.10.2020 у сферу бытавога абслугоўвання насельніцтва Магілёўскай вобласці прыцягнута 4388 суб’ектаў гаспадарання (функцыянуе 3331 аб’ект). Пераважным з’яўляецца недзяржаўны сектар эканомікі–3262 індывідуальныя прадпрымальнікі, юрыдычных асоб–1126. У сельскай мясцовасці на Магілёўшчыне працуе 116 комплексных прыёмных пунктаў.
За студзень–верасень 2020 г. аб’ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі па вобласці склаў 3 347,2 млн. рублёў, тэмп росту–101,4% у супастаўных цэнах да студзеня–верасня 2019 г. Па арганізацыях гандлю афіцыйна ўлічваемай сеткі тэмп росту склаў 102,8%.
Тэмп тавараабароту грамадскага харчавання за студзень–верасень 2020г. склаў 85,3% у супастаўных цэнах да студзеня–верасня 2019 г.
Аб’ём аптовага тавараабароту за студзень–верасень 2020 г. па вобласці склаў 2 018,4 млн. рублёў, або 102,8% у супастаўных цэнах да студзеня–верасня 2019 г.
Паводле аператыўных даных гаррайвыканкамаў, за мінулы перыяд на тэрыторыі вобласці праведзена 438 кірмашоў, тавараабарот склаў 4,7 млн. рублёў, арганізавана 10629 выстаў-продажаў і распродажаў, тавараабарот – 38,8 млн.рублёў.
Акрамя таго, паводле аператыўных даных гаррайвыканкамаў у студзені–верасні 2020 года ў рознічнай гандлёвай сетцы вобласці праведзена 9 Адзіных дзён зніжак (6 абласных акцый і 3 рэспубліканскія). Гэта дазволіла атрымаць дадатковы тавараабарот у памеры 8,4 млн. рублёў
Удзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці ў аб’ёмах рознічных продажаў у студні-верасне 2020 г. склала 66,1%, у тым ліку па харчовых таварах – 79,2%, па нехарчовых таварах–47,3%.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, індэкс спажывецкіх цэн (ІСЦ) на тавары і паслугі за 9 месяцаў 2020 г. (верасень 2020 г. да снежня 2019 г.) у Магілёўскай вобласці склаўся на ўзроўні 104,5%, за верасень 2020 г. (да жніўня 2020 г.) – 100,7%, у цэлым па Рэспубліцы Беларусь – 104,7% і 100,9% адпаведна.
За 8 месяцаў 2020 г. сума чыстага прыбытку па секцыі G «Аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў» склала 15979,0 тыс.рублёў (за аналагічны перыяд 2019 г. – 19565,0 тыс. рублёў).
Статьи:
25.02.2020 - 08:42
МАРГ рэкамендуе не даваць свой мабільны незнаёмцам, каб не патрапіць на хуткі крэдыт
27.12.2019 - 13:18
Да Новага года і Калядаў у Магілёўскай вобласці арганізуюць больш за 140 кірмашовых мерапрыемстваў
18.12.2019 - 10:20
21.11.2019 - 11:20
У Кіраўску рэканструявалі кафэ райст, дзе кормяць фірмовымі смажанкамі
13.09.2019 - 14:27
Каля 400 сельскагаспадарчых кірмашоў запланавана правесці восенню ў Магілёўскай вобласці
30.07.2019 - 11:49
Больш за 70 школьных кірмашоў будзе працаваць у Магілёўскай вобласці
29.07.2019 - 09:34
20.05.2019 - 15:52
У Магілёве ўручылі дыпломы лаўрэатам конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»
22.03.2019 - 15:08
Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 23-24 сакавіка
14.03.2019 - 10:15
07.03.2019 - 13:02
Акцыя «Адзіны дзень зніжак» пройдзе 7-8 сакавіка ў Магілёўскай вобласці
18.02.2019 - 11:04
26.12.2018 - 15:16