Рус Бел Eng 中文

Транспарт

Транспартная інфраструктура Магілёўскай вобласці прадстаўлена шырокай сеткай аўтамабільных, чыгуначных, паветраных дарог. Функцыянуе, аэрапорт, які знаходзіцца за 17 км ад Магілёва і здольны кругласутачна забяспечваць прыём і выпуск паветраных суднаў масай да 196 тон і верталётаў усіх тыпаў. Рачныя парты «Магілёў» на рацэ Днепр і «Бабруйск» на рацэ Бярэзіна выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў.

У студзені-кастрычніку 2018 года арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі перавезена 18,9 млн. тон грузаў, або 108,6% да студзеня-кастрычніка 2017 года. Грузаабарот склаў 1 830,6 млн. тона-кіламетраў і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2017-га павялічыўся на 10,9%.

Паслугамі пасажырскага транспарту за дзесяць месяцаў скарысталася 155,4 млн. чалавек, або 98,5% да аналагічнага перыяду мінулага года. Пасажыраабарот склаў 1 020 млн пасажыра-кіламетраў, або 100,7% да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2017-га.