У стадыі рэалізацыі знаходзіцца Дзяржаўная праграма «Будаўніцтва жылля» на 2016-2020 гады, накіраваная на стварэнне ўмоў для задавальнення грамадзянамі патрэб у даступным і камфортным жыллі згодна з іх індывідуальнымі запытамі і фінансавымі магчымасцямі.
За перыяд 2016-2018 гады ў Магілёўскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 920,6 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылых дамоў, у тым ліку 221,6 тыс. кв. метраў з дзяржаўнай падтрымкай. У рэгіёне пабудавана 1 976 кватэр для 1 827 шматдзетных сем’яў агульнай плошчай 132,4 тыс. кв. метраў, 46,6 тыс. кв. метраў жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, 890 кватэр агульнай плошчай 45,4 тыс. кв. метраў сацыяльнага карыстання, а таксама 193 кватэры агульнай плошчай 10,4 тыс. кв. метраў для грамадзян, якія пражываюць у старых і аварыйных жылых дамах, прызнаных ва ўстаноўленым парадку непрыдатнымі для пражывання. У індывідуальным жыллёвым будаўніцтве ўведзена ў эксплуатацыю 335,6 тыс. кв. метраў.
У 2013-2018 гадах на рэалізацыю інвестыцыйнай праграмы Магілёўскай вобласці і Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы выкарыстана Br708 млн. (з улікам дэнамінацыі) капітальных укладанняў за кошт усіх крыніц фінансавання. Уведзены ў дзеянне знакавыя аб’екты сацыяльна-культурнага, камунальнага і вытворчага прызначэння, у тым ліку палатны корпус на 120 ложкаў Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера, дзіцячы сад на 240 месцаў у мікрараёне Заходні з інжынернымі сеткамі ў Бабруйску. У Быхаўскім раёне створана сучаснае прадпрыемства па вытворчасці рыб каштоўных парод магутнасцю 300 тон рыбы за год. У Магілёве ў мікрараёне жылой забудовы «Спадарожнік» у 2014 годзе здадзены ў эксплуатацыю дзіцячы сад-яслі на 240 месцаў з крытым басейнам. У тым жа годзе завершана рэканструкцыя радзільнага корпуса з прыбудовай на 87 ложкаў Бабруйскага радзільнага дома, а таксама будаўніцтва сістэмы паўторнага выкарыстання вады ракі Вабіч для падтрымання ўзроўню наліўнога басейна па вытворчасці фарэлі магутнасцю 112 тон у год. У Быхаве праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Родина» і раённага цэнтра культуры.
У 2015 годзе ў Магілёўскай вобласці завершана рэканструкцыя хірургічнага корпуса з прыбудовай прыёмнага аддзялення гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі па вуліцы Боткіна, 2 і карпусоў хіміятэрапеўтычнага, радыялагічнага аддзяленняў і складскіх памяшканняў у аддзяленні паліятыўнай дапамогі на 30 ложкаў у Магілёве, будынка па вуліцы Леніна, 40 у Быхаве, які прыстасавалі пад раённы гісторыка-краязнаўчы музей. У Дрыбіне адкрылася стаматалагічнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы, а ў Касцюковіцкім раёне – сучаснае прадпрыемства па вытворчасці рыб каштоўных парод магутнасцю 300 тон за год. У Чэрыкаве пачаў працаваць раённы Дом культуры на 300 месцаў.
У спісе буйных будаўнічых аб’ектаў 2016 года лячэбны корпус №3 хірургічнага стацыянара на 180 ложкаў з аперацыйным блокам на 6 залаў дзіцячай абласной бальніцы ў Магілёве; рэканструкцыя спартыўнага комплексу па Грышына, 5а ў Быхаве; фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Краснаполлі; рэканструкцыя Крычаўскай ЦРБ; будаўніцтва жылога корпуса з убудаваным медыцынскім блокам Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната ў вёсцы Расінка і Лядовая арэна ў Шклове.
У 2017 годзе пачаў працаваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс у мікрараёне Моладзевы Касцюковіч, у Крычаве – сярэдняя школа на 1020 навучэнцаў у мікрараёне Камсамольскі з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Завершана будаўніцтва аперацыйнага блока Магілёўскага абласнога анкадыспансера з рэзервовай кацельняй на прыродным газе.
У 2018 годзе завершаны работы па рэканструкцыі блока «Б» радзільнага дома Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, рэканструкцыя будынка Ленінскага РАУС і пажарнага дэпо па зав. Пажарным у Магілёве. Уведзена ў эксплуатацыю сярэдняя школа ў мікрараёне Заходні ў Бабруйску.
У студзені-жніўні 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 088 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 162,3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 85,4 тыс. кв. м, або 52, 6 % ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 69,7 тыс. кв. м. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 29,8 тыс. кв. м жылля, або 18,3 % ад агульнага ўводу па рэгіёне.
Статьи:
25.11.2019 - 10:20
Цеплавую мадэрнізацыю дамоў у Магілёўскай вобласці пачнуць у 2020 годзе
21.11.2019 - 13:23
20.08.2019 - 09:47
Пілотны праект па будаўніцтве індывідуальнага жылля прамспосабам рэалізуюць у Магілёве
01.07.2019 - 08:40
Парадак рэгулявання закупак у будгаліне змяняецца ў Беларусі з 1 ліпеня
10.06.2019 - 08:26
Дадатковыя меры па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці прыняты ў Беларусі
24.04.2019 - 08:01
Новы парадак грамадскіх абмеркаванняў па архітэктуры і будаўніцтве пачне дзейнічаць з 1 чэрвеня
04.03.2019 - 13:45
Пра кошт жылля, гарады-спадарожнікі і кадры - падпісана Дырэктыва аб развіцці будгаліны
12.02.2019 - 08:12
01.02.2019 - 10:26
Беларусбанк аднавіў крэдытаванне фізічных асоб на куплю жылля
11.12.2018 - 08:05
У Беларусі ўзмоцнена дзяржпадтрымка дзяцей-сірот і шматдзетных сем’яў у вырашэнні жыллёвага пытання
23.11.2018 - 12:01