Рус Бел Eng 中文

Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года»

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года №207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе пра старт з 1 красавіка нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».
 
Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях: «Паспяховы старт", "Стабільны поспех» (у дадзенай намінацыі дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў ), «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».
 
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) - у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў Мінска.
 
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2019 года. Удзел у конкурсе бясплатны.
 
Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс знаходзіцца тут.