/ Свабодная эканамічная зона «Магілёў»
/ Пералікі ўчасткаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў
/ Інавацыі
/ Візітная картка Магілёўскай вобласці
/ Спосабы супрацоўніцтва з інвестарам
/ Невыкарыстоўваемыя аб'екты нерухомасці
/ Інвестыцыйна-прамысловы турызм
Станоўчы ўплыў на эканоміку Магілёўскай вобласці аказвае дзейнасць замежных кампаній, іх колькасць пастаянна расце. Пры гэтым развіваецца не толькі абласны цэнтр, але і рэгіёны. Нароўні з буйнымі прамысловымі флагманамі эфектыўна працуюць такія прыватныя кампаніі, як «Сервалюкс» у Магілёўскім раёне, «Белзамежбуд» у Крычаве, «Тэхнаніколь» у Асіповічах і шэраг іншых. Большая частка прадукцыі гэтых прадпрыемстваў прадаецца на экспарт. Новыя тэхналогіі спрыяюць стварэнню новай эканомікі–эканомікі ведаў, інавацый, новых бізнес-працэсаў, якія забяспечваюць лідарства і канкурэнтаздольнасць.
Дзякуючы навукова-тэхнічнай думцы і асабістай ініцыятыве канкрэтных людзей, на тэрыторыі вобласці з’явіліся сучасныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы «Тэхналіт», «Алтимед», «Куво», «Дыдактыка», «Стрым» і іншыя. Кіраўнікі гэтых калектываў –заслужаныя людзі, дасягненні якіх адзначаны на самым высокім узроўні. Новыя прадпрыемствы, уведзеныя ў эксплуатацыю ў межах інвестыцыйных дагавораў: завод па вытворчасці сінтэтычных мыйных сродкаў і тавараў бытавой хіміі ў г. Асіповічы (ІВУП «Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”»); завод металаканструкцый на тэрыторыі складскога комплексу ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскага раёна (ААТ «Протас»); вытворчы цэх па вырабе фільтраваных элементаў (ПВГУП «Влатокс Групп»); завод па вытворчасці цэментава-стружкавай пліты ў Крычаве (ЗАТ «Белзамежбуд» і СТАА «ЦСП БЗС»). УПНВП «Тэхналіт» рэалізаваны праект па пашырэнні дзеючай вытворчасці камплектуючых для машынабудавання ў Магілёве. У выніку з ужываннем новых тэхналогій ліцця і металаапрацоўкі асвоена вытворчасць удасканаленай прадукцыі (гільзаў цыліндраў, у тым ліку біметалічнага тыпу для рухавікоў унутранага згарання і кампрэсараў для чыгуначнай, спецыяльнай тэхнікі і тэхнікі двайнога прызначэння). ЗАТ «Алтимед» у горадзе Асіповічы праведзена мадэрнізацыя вытворчасці дэнтальных імплантатаў і эндапратэзаў тазасцегнавога сустава. У вобласці значнае развіццё атрымала альтэрнатыўная энергетыка, пабудаваныя ветрапаркі ў Дрыбінскім, Горацкім, Магілёўскім, Мсціслаўскім і Шклоўскім раёнах, а таксама фотаэлектрастанцыі ў Быхаўскім, Касцюковіцкім, Магілёўскім і Чэрыкаўскім раёнах.
На тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» кампаніяй групы «Кронаспан» уведзены ў эксплуатацыю пускавы комплекс па выпуску арыентавана-стружкавых пліт, ЗТАА «ВМГ Індустры» ўведзены ў эксплуатацыю вертыкальны інтэграваны дрэваапрацоўчы комплекс па вытворчасці мэблі, гнутаклееных дэталяў, ЗТАА «Мебелаін» асвоена вытворчасць корпуснай шпаніраванай мэблі з калекцыі фірмы IKEA.
Інвестары ў першым паўгоддзі 2020 года ўклалі $136,8 млн. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) Магілёўскай вобласці.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый Прыдняпроўскага краю былі суб’екты гаспадарання Нідэрландаў (28,6% ад усіх інвестыцый, што паступілі), Расійскай Федэрацыі (25,9%), Кіпра (12,7%).
Пры гэтым прамыя замежныя інвестыцыі склалі $110,9 млн., або 81% ад усіх, што паступілі.
У той жа час арганізацыямі вобласці (акрамя банкаў) за студзень–чэрвень бягучага года накіравана за мяжу $57,1 млн. інвестыцый, у асноўным у Расійскую Федэрацыю (83,8% ад агульнага аб’ёму) і Казахстан (10,9%).
На долю прамых інвестыцый прыходзілася 99,3% усіх замежных грашовых патокаў.
Статьи:
24.09.2020 - 08:56
25.09.2019 - 16:10
28.06.2019 - 16:27
На інвестыцыйным форуме «Млын поспеху» падпісаны дакументы больш чым на $ 170 млн.
25.06.2019 - 09:41
Інвестыцыйны форум «Млын поспеху» збярэ ў Магілёве каля 500 удзельнікаў з 20 краін
17.05.2019 - 10:37
14.02.2019 - 08:25
Бабруйскі цяплічны камбінат мае намер інвеставаць у развіццё вытворчасці больш за $ 18 млн
27.11.2018 - 15:09
Біржа дзелавых кантактаў у сферы інавацыйных распрацовак пройдзе 12 снежня ў Бабруйску
26.09.2018 - 14:02
Кампанія «Омск Карбон Магілёў» выпусціць першую прадукцыю ў кастрычніку
24.09.2018 - 15:25
18.09.2018 - 11:25
23.08.2018 - 08:54
Тэрыторыя свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» будзе пашырана
05.03.2018 - 08:40
Перспектывы развіцця Магілёўскай вобласці ў нарошчванні інвестыцыйнай актыўнасці – Віктар Некрашэвіч
28.02.2018 - 12:05