НАВУКОВА-ТЭХНАЛАГІЧНЫ ПАРК ЗАКРЫТАЕ АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА «ТЭХНАЛАГІЧНЫ ПАРК МАГІЛЁЎ»
Закрытае акцыянернае таварыства «Тэхналагічны парк Магілёў» (ЗАТ «ТПМ») з’яўляецца:
•першым навукова-тэхналагічным паркам у Рэспубліцы Беларусь;
•адным з першых інкубатараў малога прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь.
Для падтрымкі стварэння і развіцця перспектыўных кампаній і суправаджэння нацыянальных і замежных інвестараў ЗАТ «ТПМ» працуе па такіх напрамках, як:
•прадастаўленне шырокага спектру кансультацыйных і інфармацыйных паслуг, уключаючы паслугі па інвестыцыйным праектаванні, бізнес-планаванні, тэхналагічным маркетынгу, бухгалтарскім уліку і падаткаабкладанні;
•комплексная інфармацыйная падтрымка па пытаннях энергазберажэння;
•правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў для павышэння кампетэнцый у неабходных галінах бізнесу;
•садзеянне ў атрыманні фінансавых сродкаў;
•правядзенне мерапрыемстваў, якія стымулююць стварэнне бізнесу;
•садзеянне ў стварэнні стратэгічных альянсаў;
•развіццё гарызантальных сувязяў і сувязяў з цэнтрамі новых ведаў;
•падтрымка інтэрнацыяналізацыі інавацыйных прадпрыемстваў.
З удзелам Тэхнапарка распрацавана больш за 300 інвестыцыйных праектаў з праектным аб’ёмам інвестыцый больш за 2 мільярды долараў ЗША. За апошнія 10 гадоў па праектах, распрацаваных з удзелам тэхнапарка, у эканоміку рэгіёна інвеставана больш за 1 мільярд долараў ЗША.
Адрас: вул. Ленінская, д. 63 212030 Магілёў Рэспубліка Беларусь www.technopark.by info@technopark.by tel. + 375 222 /299 909 fax + 375 222/311 423.
ААТ «МАГІЛЁЎСКАЕ АГЕНЦТВА РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ»
Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця –гэта спецыялізаваная арганізацыя па працы з інвестарамі, распрацоўцы перспектыўных і суправаджэнні інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца, аналізе канкурэнтных пераваг горада Магілёва і Магілёўскай вобласці, развіцці рэгіёна, надаючы асаблівую ўвагу развіццю сферы інфармацыйных паслуг.
Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця створана ў сакавіку 2016 года.
Задачы агенцтва:
– Бізнес-інкубатар інфармацыйных тэхналогій;
– Аказанне садзейнічання ў суправаджэнні і рэалізацыі інвестпраектаў;
– Навучанне і каворкінг-цэнтр;
Няма нездзяйсняльных мэтаў. Будучыня пачынаецца сёння.
Кантакт:
212030, РБ, 212017, г. Магілёў, бульвар Юбілейны, 21
Тэл: + 375 222 74-61-92
Тэл / факс: +375 222 746 191
E-mail: agencymogilev@ya.ru
Сайт: www.marr.by
ААТ «БАНК РАЗВІЦЦЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»
ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» – спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2011 г. № 261 (далей – Указ № 261). Асноўным заснавальнікам банка з’яўляецца Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Галоўнай мэтай дзейнасці Банка развіцця з’яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.
Задачы Банка развіцця: фінансаванне доўгатэрміновых і капіталаёмістых інвестыцыйных праектаў; прадастаўленне экспартных крэдытаў, аказанне фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з удзелам банкаў-партнёраў.
АСОБНЫЯ ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ
1. ФІНАНСАВАННЕ БЕЛАРУСКА-КІТАЙСКІХ ПРАЕКТАЎ
Патрабаванні, што прад’яўляюцца да інвестыцыйных праектаў:
Умовы фінансавання Банкам развіцця інвестыцыйных праектаў:
2. ФІНАНСАВАННІ ПРАЕКТАЎ ЗА КОШТ СРОДКАЎ СЯМЕЙНАГА КАПІТАЛУ
Умовы фінансавання:
Патрабаванні да праекта: валютаакупнасць, эканамічная эфектыўнасць і фінансавая реалізуемасць, што пацвярджаецца бізнес-планам рэалізацыі гэтага праекта.
Прыярытэтныя галіны фінансавання па сямейным капітале: прамысловасць; будаўніцтва; транспарт і сувязь; аказанне паслуг, за выключэннем гандлёвай, пасрэдніцкай (у тым ліку фінансавае пасярэдніцтва, аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнду, пракат), страхавой, латарэйнай дзейнасці, дзейнасці ў сферы ігорнага бізнесу, электронных інтэрактыўных гульняў).
3. ПРАГРАМЫ ФІНАНСАВАЙ ПАДТРЫМКІ МАЛОГА І СЯРЭДНЯГА ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА (МСП)
Праграма прадугледжвае ажыццяўленне крэдытнай падтрымкі, а таксама правядзенне аперацый фінансавай арэнды (лізінгу) для суб’ектаў МСП, якія ажыццяўляюць дзейнасць у вытворчасці, гандлі і сферы паслуг, для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на розных стадыях развіцця іх бізнесу. Праграма рэалізуецца з удзелам камерцыйных банкаў-партнёраў, якія валодаюць вопытам супрацоўніцтва з малым і сярэднім бізнесам і абраным Банкам развіцця па адпаведным крытэрыям. Умовы фінансавання прадугледжваюць прадастаўленне рэсурсаў суб’ектам МСП ў памеры не больш за 2,5 млн руб., тэрмін фінансавання для суб’ектаў МСП не абмежаваны.
Напрамкі падтрымкі МСП не статычныя і мяняюцца зыходзячы з прыярытэтных задач дзяржавы. Такім чынам, Банкам развіцця зроблена дыферэнцыяцыя прадуктовай лінейкі ў адпаведнасці з прыярытэтнымі напрамкамі развіцця МСП ў Рэспубліцы Беларусь. З канца 2015 года такім напрамкам з’яўляецца падтрымка start-up кампаній (кошт рэсурсаў для канчатковага пазычальніка – 0,5 СР+4,5%), у 2016 годзе да яе дадалася падтрымка прадпрымальніцтва ў малых гарадах і населеных пунктах, у тым ліку жаночага прадпрымальніцтва сумесна з ПРААН (кошт рэсурсаў для канчатковага пазычальніка – 0,5 СР+3,5%). Таксама ў мэтах стымулявання пакупніцкага попыту на прадукцыю прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны распрацаваны прадукт, які накіраваны на асноўных пакупнікоў унутранага рынку Рэспублікі Беларусь – вытворцаў мэблі, дзвярэй і прадпрыемстваў будаўнічай галіны (кошт рэсурсаў для канчатковага пазычальніка – 0,5 СР+3,5%).
У дадатак да вышэйпералічаных у лістападзе 2016 года зацверджана 5 новых прадуктаў падтрымкі бізнесу:
«Падтрымка прадпрыемстваў-экспарцёраў» (кошт рэсурсаў для канчатковага пазычальніка – 0,5 СР+3,5%);
«Падтрымка інавацый» (кошт рэсурсаў для канчатковага пазычальніка – 0,5 СР +3,5%);
«Падтрымка прадпрыемстваў вытворчай сферы, сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі» (кошт рэсурсаў для канчатковага пазычальніка – 0,5 СР+3,5%);
«МСП: Франшыза» (кошт рэсурсаў для канчатковага пазычальніка –СР+0,5%);
«Падтрымка прадпрыемстваў сферы гандлю і паслуг» (кошт рэсурсаў для канчатковага пазычальніка – СР+0,5%).
4. ПАДТРЫМКА ЭКСПАРТУ
Задачу падтрымкі экспарту Банк развіцця рэалізуе шляхам прадастаўлення крэдытных рэсурсаў на льготных умовах на фінансаванне экспарту тавараў (у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым Саветам Міністраў) і паслуг. Крэдыты прадастаўляюцца як для аплаты кошту рэалізаваных тавараў і паслуг, так і для іх папярэдняй аплаты. Асноўныя ўмовы фінансавання:
Прадастаўленне экспартных крэдытаў можа ажыццяўляцца ў некалькіх варыянтах (у залежнасці ад асаблівасцяў кожнага праекта):
5. УКЛАДАННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ У АБЛІГАЦЫІ ААТ «БАНК РАЗВІЦЦЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»
Перавагі ўкладання грашовых сродкаў у аблігацыі Банка развіцця:
Падрабязная інфармацыя аб прадуктах банка размешчана на сайце ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» – brrb.by.