Знешнеэканамічны сектар Магілёўскай вобласці сёння з’яўляецца дынамічным звяном гаспадарчага механізму. Штогод больш за палову ўсёй вырабленай у рэгіёне прадукцыі пастаўляецца на экспарт, а ў сферу знешнеэканамічнай дзейнасці ўключаецца ўсё больш суб’ектаў гаспадарання. Магілёўская вобласць падтрымлівае гандлёвыя адносіны па выніках 2019 года са 114 дзяржавамі свету. Прадукцыя арганізацый вобласці экспартуецца ў 100 краін. Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі вобласці з’яўляюцца Расія, Украіна, Германія, Польшча, Казахстан, Кітай, Літва, Турцыя, Нідэрланды і іншыя. У апошнія гады ўдаецца не толькі ўтрымліваць пазіцыі прысутнасці на рынках шэрагу замежных дзяржаў, але і пачаць пастаўкі ў такія краіны, як Ангола, Аргенціна, Бенін, Буркіна-Фасо, Гана, Ісландыя, Іарданія, Камерун, Кот-д’Івуар, Лівія, Малайзія, Марока, Нігер, Тайвань. Адзначана ўстойлівая тэндэнцыя росту экспартных паставак тавараў як у краіны СНД, так і ў краіны далёкага замежжа.
Таварная структура экспартных паставак Магілёўскай вобласці на працягу многіх гадоў прадстаўлена наступнымі арганізацыямі і іх таварамі: у хімічнай галіне: ААТ «Белшына»– адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Еўропы па выпуску шын, ААТ «Магілёўхімвалакно» – вядучы вытворца поліэфірнай прадукцыі; у машынабудаванні і прыборабудаванні: ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» – трактары і запасныя часткі да іх, ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» – сельскагаспадарчая тэхніка, ААТ «Завод «Электрарухавік”» – электрарухавікі, ААТ «Магілёўскі металургічны завод» – трубы сталёвыя і г.д.; у лёгкай прамысловасці: ААТ «Магатэкс» – больш за 60 найменняў тканін, ААТ «Стужка»–стужкаткацкая, цюлегардзінная і пляцельная прадукцыя, ЗАТ «Легпрамразвіццё» – пашыў спецадзення, нарыхтоўка вырабаў з пластмас і г.д.; у харчовай прамысловасці: ААТ «Бабушкина крынка», ААТ «Малочныя горкі» – малочная прадукцыя, сыры, тварог, ёгурты, ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» – ялавічына, каўбасныя і мясныя вырабы, тлушч харчовы, ААТ «Мажэліт» – жэлацін і клей касцяны, ААТ «Чырвоны харчавік» – кандытарскія вырабы, ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» – хлебабулачныя вырабы і г.д. У Кітай пастаўляюцца ялавічына, мяса птушкі, лён, малочная прадукцыя, лесаматэрыялы. Па выніках 2019 года асноўную долю ў сферы паслуг складаюць транспартныя паслугі, будаўнічыя і турыстычныя.
Статьи:
02.12.2020 - 13:42
17.11.2020 - 14:06
Чатыры прадпрыемствы Магілёўскай вобласці сталі лаўрэатамі конкурсу «Найлепшы экспарцёр»
25.08.2020 - 09:38
«Бабруйскаграмаш» пашырыў наменклатуру тэхнікі, якая пастаўляецца на рынак Казахстана
15.07.2020 - 13:49
12.06.2020 - 16:48
11.06.2020 - 09:49
09.03.2020 - 12:14
«Бабруйскаграмаш» плануе арганізаваць зборачную вытворчасць трактарных прычэпаў ва Украіне
17.01.2020 - 17:12
Магілёўская вобласць плануе наладжваць з Японіяй бізнес-кантакты і развіваць эканамічную сферу
19.12.2019 - 15:43
05.12.2019 - 15:56
«Бабруйскаграмаш» паставіць у Сербію ў 2020 годзе сельгастэхніку больш чым на 500 тыс. еўра
27.11.2019 - 13:46
05.11.2019 - 12:44
07.10.2019 - 16:13
02.10.2019 - 14:29
Шклоўскае «Домабудаванне» паставіла партыю жылых дамоў у Японію
13.09.2019 - 15:02
29.08.2019 - 08:59
«Магатэкс» прыме ўдзел у выставе сродкаў індывідуальнай абароны ў Маскве
31.07.2019 - 09:03
Дэлегацыя Андыжанскай вобласці Узбекістана азнаёміцца з патэнцыялам Магілёўскага рэгіёна