RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Візітная картка Магілёўскай вобласці

 

СТРАТЭГІЧНАЕ СТАНОВІШЧА

Магілёўская вобласць – самы ўсходні рэгіён Беларусі – мяжуе з Расійскай Федэрацыяй і знаходзіцца на ўнутранай мяжы Мытнага саюза.

Працягласць рэгіёна з поўначы на поўдзень – 150 км, а з захаду на ўсход – 290 км. Плошча вобласці 29,1 тыс. кв. км, з іх 44,5% – сельскагаспадарчыя землі, 41% – лясныя зямлі. У вобласці 21 раён, 15 гарадоў. У вобласці пражывае больш за 1 млн. чалавек.

Транспартная інфраструктура Магілёўскай вобласці прадстаўлена шырокай сеткай аўтамабільных, чыгуначных, паветраных дарог. Функцыянуе аэрапорт, які знаходзіцца за 17 км ад Магілёва і здольны кругласутачна забяспечваць прыём і выпуск паветраных судоў масай да 196 тон і верталётаў усіх тыпаў. Рачныя парты «Магілёў» на рацэ Днепр і «Бабруйск» на рацэ Бярэзіна выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў.

Магілёўская вобласць з’яўляецца найбольш аптымальным злучальным звяном паміж краінамі СНД (перш за ўсё, Расіяй) і краінамі ЕС, што можа быць выгадна выкарыстана замежнымі кампаніямі пры размяшчэнні на тэрыторыі краіны сваіх вытворчых, лагістычных і бытавых падраздзяленняў.

ЭКАНАМІЧНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ

Магілёўская вобласць – адзін з асноўных прамысловых рэгіёнаў Беларусі. Доля прамысловасці ва УРП складае каля 33%. 13,6% прыпадае на сельскую гаспадарку, 8,4% – на гандаль, 7,7% – на будаўніцтва.

 

ПРАМЫСЛОВЫ ПАТЭНЦЫЯЛ

Прамысловасць фарміруе 1/3 УРП Магілёўскай вобласці. У структуры прамысловасці амаль 90% займае апрацоўчая, яна фарміруе больш за 28,7% УРП. Асноўнымі яе галінамі з’яўляюцца: вытворчасць харчовых прадуктаў (29,7%), вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў (22,2%) і хімічная вытворчасць (8,2%). Асноўны асартымент дадзенай прадукцыі ў структуры УРП Магілёўскай вобласці забяспечваецца за кошт гігантаў магілёўскай індустрыі: ААТ «Магілёўхімвалакно», гААТ «Белшына» і ААТ «Бабушкина Крынка».

 

Харчовая прамысловасць (удзельная вага ў апрацоўчай прамысловасці 29,7%). Асноўнымі фактарамі развіцця галіны з’яўляюцца павелічэнне вытворчасці сыравіны сельгасарганізацыямі, а таксама павышэнне якасці і эканамічнай эфектыўнасці перапрацоўкі з улікам рэалізацыі інвестыцыйных праектаў мадэрнізацыі ААТ «Бабушкина крынка», ААТ «Фабрыка марожанага», ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ААТ «Бабруйскі мясакамбінат».

Выніковасць працы дадзенай галіны забяспечваецца дзейнасцю найбольш эфектыўных арганізацый харчовай прамысловасці (ААТ БКК «Дамачай», ААТ «Мажэліт» (Магілёў), СТАА «Данон Шклоў», ААТ «Шклоўскі Масларобны завод» (Шклоў), ААТ «Чырвоны харчавік» (Бабруйск), СЗАТ «Белатміт» (Быхаў), ААТ «Малочныя горкі» (Горкі)).

 

Хімічная вытворчасць (удзельная вага ў апрацоўчай прамысловасці 8,2%). Перспектывы развіцця галіны звязаны з рэалізацыяй у 2016-2020 гг. ААТ «Магілёўхімвалакно» інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва комплексу па вытворчасці поліэфірнай прадукцыі».

 

Лідэры ў % ад агульнарэспубліканскага аб’ёму вытворчасці

 

1 месца:

Шыны 100%

Ліфты 100%

Шпалы 68,7%

Цэмент 64,9%

Валокны хімічныя 42,5%

Тканіны 35,8%

Папера і кардон 29,9%

Цэгла і блокі будаўнічыя 24,3%

 

2 месца:

Трубы сталёвыя 40,5%

Кансервы плодаагароднінныя 29%

Піламатэрыялы 18,7%

Электрарухавікі 18,6%

Абутак 10,6%

 

3 месца:

Кандытарскія вырабы 26,5%

Мука 15,1%

Малочныя прадукты 14,4%

 

Таксама вырабляецца:

Алей 14,4%

Каўбасныя вырабы 8,1%

Напоі алкагольныя 7,6%

Мяса і харчовыя субпрадукты 6%

Электраэнергія 5,7%

Станкі для апрацоўкі металаў 0,7%

Мінеральныя воды 0,5%

 

РЭСУРСНА-СЫРАВІННЫ ПАТЭНЦЫЯЛ

На тэрыторыі рэгіёна знаходзяцца радовішчы розных карысных выкапняў, у тым ліку ўнікальных для Беларусі – фасфарытаў. У вобласці сканцэнтраваныя найбуйнейшыя ў краіне запасы цэментнай сыравіны (мел мергель, гліны і суглінкі цэментавыя), буйныя запасы будаўнічых і сілікатных пяскоў, пясчана-гравійных сумесяў, торфу, сапрапелю, мінеральных вод. Ва ўсходняй частцы вобласці (на тэрыторыі Хоцімскага раёна) знаходзіцца самае буйное ў Беларусі радовішча мінеральнай сыравіны – трэпелу, які характарызуецца высокімі тэхналагічнымі ўласцівасцямі.

 

 

ПРАЦОЎНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ

У Магілёўскай вобласці дзейнічае 8 вышэйшых навучальных устаноў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў тэхнічнага, эканамічнага, аграрнага, юрыдычнага, педагагічнага і харчовага профілю. Ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для органаў унутраных спраў і культурна-асветніцкага профілю. Навучаецца больш за 28 тыс. студэнтаў.

 

ВНУ:

– Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга;

– Беларуска-Расійскі ўніверсітэт;

– Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова;

– Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання;

– Магілёўскі Інстытут МУС РБ;

– Магілёўскі філіял «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»;

– Бабруйскі філіял «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»;

– Магілёўскі філіял прыватнай установы адукацыі «Беларускі інстытут правазнаўства».

Колькасць насельніцтва 1 064,4 тысяч чалавек.

Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы, – 448,6 тысяч чалавек.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя – 0,6% да эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец студзеня 2018 г.)

 

НАВУКОВЫ І ІНАВАЦЫЙНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці функцыянуе 4 дзяржаўныя і 1 акадэмічны інстытут, якія выконваюць навукова-доследныя, доследна-канструктарскія і тэхналагічныя работы па розных напрамках навукова-даследчай дзейнасці.

 

Развіццё навукова-тэхнічнага патэнцыялу рэгіёна шляхам паўнавартаснага выкарыстання сусветных і айчынных дасягненняў навукі і тэхнікі мае важнае значэнне для стварэння канкурэнтаздольнай на сусветным рынку, інавацыйнай высокатэхналагічнай, сацыяльна арыентаванай эканомікі.