V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Міжнароднае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка»

У 2010 годзе ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці – на маляўнічым беразе Чыгірынскага вадасховішча – стартаваў праект «Вялікая бард-рыбалка». За ўсе мінулыя гады ён ператварыўся ў міжнародную падзею, аналагаў якой няма ў СНД, а магчыма, і ў свеце.

Свята, якое на працягу некалькіх дзён праходзіць пад адкрытым небам, аб’ядноўвае музыку, спорт, экатурызм, актыўны адпачынак.

Па традыцыі ў межах «Вялікай бард-рыбалкі» праводзяцца канцэрты бардаўскай песні, інструментальнай музыкі і класічнай гітары, конкурс аўтарскай песні «Гітара па крузе», рыбалоўныя спаборніцтвы і майстар-класы, адкрыты чэмпіянат Беларусі па прыгатаванні юшкі, лазневае свята, кірмаш здароўя. Кожны год у праграме з’яўляюцца новыя праекты і мерапрыемствы.

Пражыванне арганізавана ў палатачных лагерах на беразе Чыгірынскага вадасховішча, а таксама ў мясцовых базах адпачынку і аграсядзібах вёскі Грудзічына Быхаўскага раёна. На «Вялікай бард-рыбалцы» арганізуецца спецыяльны лагер для караванераў. На свяце кругласутачна працуюць гандлёвыя кропкі.