RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа»

Першы фестываль «Магутны Божа» адбыўся ў 1993 годзе. Назва пайшла ад першага радка твора беларускага кампазітара Мікалая Равенскага на словы Наталлі Арсенневай «Магутны Божа». Гэтая малітва з’яўляецца сапраўдным духоўным гімнам хрысціян Беларусі і выконваецца на розных рэлігійных мерапрыемствах.

Сёння фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» – гэта свята творчых зносін усіх хрысціян і людзей, якія жадаюць дакрануцца да духоўнасці і шматграннай хрысціянскай культуры.

За гады існавання фестывалю ў ім прыняло ўдзел больш за дзесяць тысяч чалавек, ён набыў шырокую вядомасць як у музычнай супольнасці прафесіяналаў, так і сярод простых слухачоў. Аб значнасці і статусе фестывалю «Магутны Божа» сведчыць шырокае прадстаўніцтва на ім у розныя гады пасольстваў многіх дзяржаў – Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Балгарыя, Італьянскай Рэспублікі, Каралеўства Іспанія, Рэспублікі Польшча, Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Мексіканскіх Злучаных Штатаў, Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, Сербіі і інш.

У рамках фестывалю традыцыйна праводзяцца міжнародныя конкурсы вакалістаў, харавых і вакальных калектываў, выставы духоўнай літаратуры, канферэнцыі, майстар-класы, канцэрты класічнай музыкі, выступленні маладзёжных груп.

У складзе журы – вядомыя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь, Германіі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Украіны і іншых краін. Усе ўдзельнікі фестывалю ўзнагароджваюцца дыпломамі і сувенірамі.