Рус Бел Eng 中文

Міжнародны фестываль народнага мастацтва «Вянок дружбы»

У яркую палітру фэсту першыя фарбы былі пакладзены ў 1996 годзе. Менавіта тады адбыўся фестываль аўтэнтычнага фальклору беларускага Прыдняпроўя, у якім прынялі ўдзел каля 30 ансамбляў з Беларусі і Украіны.

У наступныя гады пашырылася не толькі геаграфія форуму, але і яго змест, напаўненне. З 2003 года сталіцай «Вянка дружбы» стаў шматнацыянальны Бабруйск. У горадзе са шматгадовай гісторыяй глыбока перапляліся розныя нацыянальныя культуры, якія і надалі яму непаўторны каларыт і асаблівы шарм.

Сёння фестываль стаў візітнай карткай Бабруйска, а сам горад – сталіцай дружбы, дзе аб’ядноўваюцца кантыненты, краіны і сустракаюцца людзі, каб знаёміцца, сябраваць і дарыць сваю творчасць.