Рус Бел Eng

Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» у Мсціславе

Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» праходзіць у Мсціславе. Гэта своеасаблівая ілюстрацыя жыцця людзей у эпоху Сярэднявечча. Гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства прапануюць азнаёміцца з побытам людзей таго часу, дакрануцца да таямніц гісторыі і пагрузіцца ў чароўную атмасферу мінулага.

На мерапрыемстве збіраюцца людзі, якія любяць сярэднявечную музыку, вопратку і саму атмасферу сярэдніх стагоддзяў.

Арганізатары рыцарскага фэсту загадзя рыхтуюць змаганне лучнікаў, мечнікаў, наезнікаў, захоп замка. Усе ўдзельнікі прадстаўлення жывуць у палатачным гарадку. Пры гэтым усе палаткі пашыты сваімі рукамі. Носяць вопратку, пашытую сваімі рукамі па сярэднявечных эскізах. Ядуць тое, што гатуецца на вогнішчы.

У кожнага ўдзельніка ёсць свая роля, да якой ён рыхтуецца ўвесь год. Напрыклад, лучнікі трэніруюцца ў стральбе з лука, мечнікі рэпеціруюць бой на мячах ў поўным уборы. Акрамя ваенных дзеянняў, ёсць яшчэ і прадстаўнікі розных прафесій, якія вырабляюць сваю прадукцыю і тут жа прадаюць ужо гатовую.