Гандлёвы рэестр уяўляе сабой пералік гандлёвых аб’ектаў, а таксама суб’ектаў гандлю – гандлёвых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць гандаль на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі.
Гандлёвы рэестр будуецца на прынцыпах:
паўнаты і дакладнасці звестак, якія змяшчаюцца ў ім, адкрытасці і даступнасці іх для ўсеагульнага азнаямлення;
аператыўнасці, дакладнасці звестак, якія падаюцца у Гандлёвым рэестры;
адпаведнасці арганізацыйным, праграмна-тэхнічным і метадалагічным патрабаванням.
Гандлёвы рэестр ствараецца і вядзецца ў мэтах:
збору і захоўвання звестак аб гандлёвых аб’ектах, суб’ектах гандлю;
выкарыстання змешчаных ў Гандлёвым рэестры звестак для распрацоўкі праграм развіцця і ўдасканалення гандлю, перспектыўных схем развіцця гандлёвай сеткі тэрыторый;
аналізу забяспечанасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь гандлёвымі плошчамі, месцамі ў гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання ў мэтах вызначэння нарматыў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па гандлёвым абслугоўванні насельніцтва.
Гандлёвы рэестр вядзецца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Рэгістрацыя ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь гандлёвых аб’ектаў, суб’ектаў гандлю і інтэрнэт-магазінаў ажыццяўляецца гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі, мясцовымі адміністрацыямі г. Мінска па месцы рэгістрацыі юрыдычнай асобы і індывідуальнага прадпрымальніка па заяўным прынцыпе.
Вядзенне Гандлёвага рэестра ажыццяўляецца МАРГам шляхам перадачы аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам ва ўстаноўленым парадку на электронных носбітах звестак аб стварэнні новых гандлёвых аб’ектаў і суб’ектаў гандлю, абнаўлення гэтых звестак пры змене дадзеных аб гандлёвых аб’ектах, суб’ектах гандлю, выключэнні з Гандлёвага рэестра гандлёвых аб’ектаў, суб’ектаў гандлю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, захоўванне і ахова звестак Гандлёвага рэестра ад несанкцыянаванага доступу.
Гандлёвы рэестр уяўляе сабой аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму, база дадзеных якой змяшчае звесткі аб гандлёвых аб’ектах і суб’ектах гандлю. Гандлёвы рэестр будуецца на аснове адзіных метадалагічных, праграмна-тэхнічных патрабаванняў для МАРГа, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія ажыццяўляюць прадастаўленне звестак у Гандлёвы рэестр.