RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кароткая характарыстыка гандлёвай галіны

Па стане на 01.01.2018 г. гандлёвае абслугоўванне насельніцтва Магілёўскай вобласці ажыццяўляюць 12 305 аб’ектаў рознічнай гандлёвай сеткі з гандлёвай плошчай 657,3 тыс. кв.м., з іх 5 474 магазіны і 2 638 павільёнаў, 1 543 аб’екты грамадскага харчавання на 85,9 тыс. месцаў.

Акрамя гэтага, на тэрыторыі вобласці функцыянуе 546 перасоўных сродкаў развазнога і разноснага гандлю, з якіх 243 аўтамагазіны, а таксама 532 інтэрнэт-магазіны, 95 гандлёвых цэнтраў, 59 рынкаў.

За 2017 год у вобласці адкрыта 373 гандлёвых аб’ектаў з гандлёвай плошчай 37,9 тыс. кв. метраў і 83 аб’екты грамадскага харчавання на 3,1 тыс. месцаў.

Забяспечанасць насельніцтва гандлёвымі плошчамі ў цэлым па вобласці складае 673 кв. метраў на 1 000 чалавек; забяспечанасць месцамі ў агульнадаступных прадпрыемствах грамадскага харчавання на 1 тыс. жыхароў складае 38,4 месцаў.

За 2017 год аб’ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі па вобласці склаў 3 434,3 млн. руб, тэмп росту – 103% у супастаўных цэнах да 2016 года. Па арганізацыях гандлю афіцыйна улічваемай сеткі тэмп росту склаў 103,1%.

Тэмп росту тавараабароту грамадскага харчавання за 2017 год склаў 98,8% у супастаўных цэнах да 2016 года.

Аб’ём аптовага тавараабароту за 2017 г. па вобласці склаў 1 869,6 млн. руб., або – 100,2% у супастаўных цэнах да 2016 года.

За 2017 год ў вобласці арганізавана 2014 кірмашоў, тавараабарот склаў 7,5 млн. рублёў (на 569 кірмашоў больш у параўнанні з 2016 годам, тавараабарот павялічыўся на 841,1 тыс. рублёў).

Праведзена 13 197 акцыённых мерапрыемстваў, тавараабарот - 66,8 млн. рублёў (на 3876 мерапрыемстваў больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года, тавараабарот павялічыўся на 15 млн. рублёў).

Акрамя гэтага, за 2017 год у вобласці праведзена дзевяць абласных «Адзіных дзён зніжак» і дзве рэспубліканскія акцыі. Гэта дазволіла атрымаць дадатковы тавараабарот у памеры 9,1 млн. рублёў.

Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце вобласці за студзень-снежань 2017 г. склала 69,9%, у тым ліку па харчовых таварах – 82,9%, па нехарчовых таварах – 49,2%.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь за 2017 год індэкс спажывецкіх цэн па Магілёўскай вобласці склаў 103,9 працэнтаў (снежань 2017 г. да снежня 2016 г. пры прагнозным параметры 109 працэнтаў).

За 2017 год сума чыстага прыбытку па секцыі G «Аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў» склала 22 826 тыс. рублёў (за 2016 год  – 9 554 тыс. рублёў).

Па стане на 01.01.2018 у сферу бытавога абслугоўвання насельніцтва Магілёўскай вобласці  прываблена 3932 суб’екты гаспадарання (3 120 аб’ектаў функцыянуе). Пераважным з’яўляецца недзяржаўны сектар эканомікі – 2 885 індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб – 1 047. У сельскай мясцовасці на Магілёўшчыне працуе 155 комплексных прыёмных пунктаў.

За 2017 год па дадзеных Рэестра бытавых паслуг у цэлым па вобласці адкрыта 371 аб’ект бытавога абслугоўвання. Створана больш за 640 працоўных месцаў.

Аб’ём бытавых паслуг, аказаных юрыдычнымі асобамі дзяржаўнай уласнасці і з доляй дзяржаўнай уласнасці ў статутных фондах, за 2017 год склаў 95,6% да ўзроўню 2016 года ў супастаўных цэнах.

У мэтах стымулявання спажывецкага попыту запланавана павелічэнне колькасці кірмашовых мерапрыемстваў, выстаў і іншых актыўных формаў продажу тавараў.

Будзе працягнута сумесная праца з вытворцамі, накіраваная на зніжэнне рознічных цэн як за кошт зніжэння адпускных цэн арганізацыямі-вытворцамі (пастаўшчыкамі), так і гандлёвых надбавак арганізацыямі гандлю.