RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»

13.09.1988 года па распараджэнні Магілёўскага аблвыканкама быў створаны арганізацыйны камітэт для правядзення ўстаноўчай канферэнцыі Беларускага таварыства інвалідаў.

На першай Магілёўскай абласной канферэнцыі ГА «БелТІ» 22 верасня 1988 года быў абраны першы старшыня абласнога праўлення Касценка Анатоль Міхайлавіч. Так пачалася гісторыя Магілёўскай абласной арганізацыі.

Пасля Касценкі старшынямі былі Зотава Валянціна Мікалаеўна, Генцэлева Людміла Леанідаўна, Кузьмін Сяргей Іванавіч, Кузьміч Канстанцін Васільевіч. З 2021 года абласную арганізацыю ўзначальвае Цумарава Алеся Канстанцінаўна.

У склад абласной арганізацыі ўваходзяць 2 гарадскія і 17 раённых арганізацый. Па стане на 1 студзеня 2021 года Магілёўская абласная арганізацыя налічвае ў сваіх радах 6821 членаў. Гэта інваліды першай, другой, трэцяй груп, бацькі дзяцей-інвалідаў, неабыякавыя людзі.

Мэты і задачы ГА «БелТІ»

ГА «БелТІ» з’яўляецца сацыяльным партнёрам дзяржавы і садзейнічае ажыццяўленню дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у адносінах да інвалідаў, якая мае на мэце ажыццяўленне эфектыўных мер па забеспячэнні інвалідам роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцей удзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства, інтэграцыі іх у грамадства.

Мэтамі ГА «БелТІ» з’яўляюцца:

  • абарона правоў і законных інтарэсаў сябраў ГА «БелТІ» і іх сем’яў у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях;
  • стварэнне інвалідам роўных з іншымі грамадзянамі Беларусі магчымасцяў удзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Асноўнымі задачамі ГА «БелТІ» з’яўляюцца:

  • тлумачэнне ў грамадстве сваіх ідэй і мэтаў;
  • распрацоўка і рэалізацыя праграм па сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі інвалідаў;
  • супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі ўлады і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.

Прадметам дзейнасці ГА «БелТІ» з’яўляецца аказанне ўсебаковай дапамогі членам ГА «БелТІ».

Членства ў ГА «БелТІ»

Членамі ГА «БелТІ» могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, якія прызнаюць i выконваюць Статут ГА «БелТІ», якія з’яўляюцца інвалідамі або іх законнымі прадстаўнікамі (бацькамі дзяцей-інвалідаў, апекунамі або папячыцелямі), а таксама асобы, якія не маюць інваліднасці , але якія займаюцца праблемамі інвалідаў.

Членамі ГА «БелТІ» могуць быць замежныя грамадзяне, а таксама асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пастаянна пражываюць у ёй і з’яўляюцца інвалідамі.

Прадпрыемствы ГА «БелТІ»

У аператыўным кіраванні Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БелТІ» знаходзяцца тры прадпрыемствы: УПП «Тэхпрам», УПП «Тэхпраектналадка», УПП «Янг-М»

 

Заўсёды актуальная інфармацыя на нашым сайце: http://invalider.by

Структурныя падраздзяленні: http://invalider.by/structural_units

Навіны арганізацыі: http://invalider.by/news