RU BY EN 中文
Twitter Instagram

УКП «Магілёўскі інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў»

Унітарнае камунальнае прадпрыемства «Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў» (МІРСПД) створана ў выніку пераўтварэння абласнога сацыялагічнага цэнтра пры Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце ў 2001 годзе і функцыянуе як навуковы цэнтр на гасразліковай аснове.

Асноўнымі задачамі інстытута з’яўляюцца вывучэнне актуальных праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця і грамадска-палітычнага жыцця, стан і функцыяванне грамадскай думкі, выпрацоўка на навуковай аснове рэкамендацый і прапаноў для выканаўчых і распарадчых органаў улады. За час існавання МІРСПД выканана больш за 100 навукова-даследчых праектаў для прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, органаў мясцовай улады. Справаздачы па планавых тэмах даследаванняў праходзяць навуковую экспертызу і рэгіструюцца ў Беларускім рэспубліканскім інстытуце сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння (БелІСА).

Інстытутам праводзіцца значная навукова-метадычная работа. Па яго ініцыятыве з 1999 года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце пачалася падрыхтоўка спецыялістаў у галіне сацыялогіі, для якіх МІРСПД з’яўляецца асноўнай базай праходжання практыкі.

УКП «Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў» размяшчаецца па адрасе: 212030, Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, к. 902, тэл.: 326904, 326868, E-mail: mirspi@mail.ru.

Структура УКП «Магілёўскі інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў»

Пасада

ПІІБ

Дырэктар

НОВІКАВА НАТАЛЛЯ ВІКТАРАЎНА 

Вядучы навуковы супрацоўнік

ЛІХАЧОЎ МІКАЛАЙ ЯГОРАВІЧ

Вядучы навуковы супрацоўнік

ЛІХАЧОВА СВЯТЛАНА МІКАЛАЕЎНА 

Старшы навуковы супрацоўнік

КАЛБАСАВА ІРЫНА АЛЕГАЎНА 

Навуковы супрацоўнік

ЧУМАКОВА АНАСТАСІЯ СЯРГЕЕЎНА