Структура музейнай сферы Магілёўскай вобласці прадстаўлена 24 музейнымі ўстановамі, у тым ліку 17 - комплекснымі (краязнаўчымі, гісторыка-краязнаўчымі, гісторыка-этнаграфічнымі і гісторыка-археалагічнымі), пяццю - гістарычнымі і двума - мастацкімі.
Важнымі напрамкамі развіцця музеяў Магілёўскай вобласці з'яўляюцца стварэнне належных умоў для захоўвання, кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, павелічэнне колькасці наведвальнікаў, развіццё навукова-даследчай дзейнасці.
Цяпер у асноўных фондах музеяў вобласці налічваецца 328,8 тыс. адзінак захоўвання.
Арганізавана работа 650 выставак і часовых экспазіцый. Большасць выставачных праектаў рэалізавана на аснове ўласных музейных калекцый. Праведзена 7410 экскурсій.
У мэтах культурна-адукацыйнай дзейнасці ажыццяўляецца работа з рознымі ўзроставымі катэгорыямі навучэнцаў і дашкольнікаў. На працягу 2022 года 3496 культурна-адукацыйных мерапрыемстваў.
Сумесна з установамі адукацыі арганізоўваюцца семінары кіраўнікоў школьных музеяў, краязнаўчыя, гістарычныя, этнаграфічныя і экалагічныя алімпіяды, конкурсы, віктарыны і інш. Школьнікі і студэнты ўдзельнічаюць у археалагічных экспедыцыях. Матэрыялы раскопак археалагічных аб'ектаў, атрыманыя з іх удзелам, захоўваюцца ў музеях і выкарыстоўваюцца ў экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці.
У цэлым музейныя ўстановы за 2022 год наведалі 367,1 тыс. чалавек.
На працягу года музеямі праводзілася актыўная работа па патрыятычным выхаванні насельніцтва. Рэалізаваны музейныя праекты і праграмы, прысвечаныя Году гістарычнай памяці. У абласным мастацкім музеі адбылося адкрыццё выставачнага праекта «Нам жыць і памятаць…», прысвечанага ваеннаму часу на тэрыторыі Магілёўшчыны з дэманстрацыяй макетаў спаленых вёсак.
Абласным краязнаўчым музеем аб'яўлена акцыя па зборы «Свяшчэнныя рэліквіі Вялікай Айчыннай», вынікам правядзення якой стала адкрыццё ў красавіку выстаўкі «Рэліквіі вайны захоўваем як завяшчанне жывым», а таксама выданне аднайменнай кнігі.
Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» быў прысвечаны тэматыцы 2022 года, аб'яўленага ў Рэспубліцы Беларусь.
Праведзена значная работа па выкананні даручэнняў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у рамках узбуджэння крымінальнай справы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Так, ва ўсіх музеях вобласці з улікам тэмы абноўлены або створаны пастаянна дзеючыя экспазіцыі і перасоўныя выставы. Усяго за справаздачны год гэтыя экспазіцыі наведалі 131,6 тыс. чалавек, з іх дзеці і моладзь - 83,3 тыс. чалавек. Праведзены тэматычныя культурна-адукацыйныя мерапрыемствы, якія наведалі 15,6 тыс. чалавек.
На працягу года вялася работа па стварэнню іншых пастаянных экспазіцый. У прыватнасці, у абласным мастацкім музеі адкрыты дзве пастаянныя экспазіцыі «У сетцы сну Якава» і «Таямнічы бляск стагоддзяў». Абласным краязнаўчым музеем працягваецца работа па музеефікацыі палацава-паркавага ансамбля ў аг.Жылічы Кіраўскага раёна, стварэнню экспазіцыі музея Славы Магілёўскай вобласці ў раёне мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» ў г.Магілёве.
У рамках пагаднення з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь з верасня забяспечвалася наведванне навучэнцамі ўстаноў адукацыі пастаянных экспазіцый музейных устаноў вобласці. Усяго ў перыяд з верасня па снежань іх наведалі больш за 6,5 тыс. чалавек.
Паказальным у частцы абагульнення вопыту работы музейнай сферы вобласці стаў удзел устаноў у V Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі». Па выніках чатыры ўстановы (абласныя краязнаўчы і мастацкі музеі, музей гісторыі Магілёва і Круглянскі раённы музей) удастоены 5 узнагарод ва ўсіх намінацыях конкурснай праграмы форуму.
Установа культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава»
Адрас: 212030, г. Магілёў, пл. Славы, 1
Тэлефон: +375 222 64 10 14; +375 222 64 14 50; +375 222 64 01 20
Афіцыйны сайт: mogilewmuseum.by
Электронны адрас: mogilew@kraimog.belhost.by
Аддзел этнаграфіі
Адрас: 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 8
Тэлефон: +375 222 65 30 92; +375 222 65 42 81
Афіцыйны сайт: mogilewmuseum.by
Электронны адрас: mogetno@list.ru
Установа культуры «Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава»
Адрас: 212030, г. Магілёў, вул. Міронава, 33
Тэлефон: +375 222 76 61 21; +375 222 62 24 25;+375 222 71 17 57;
т/ф: +375 222 78 21 24
Афіцыйны сайт: maslenikov.by
Электронны адрас: info@maslenikov.by
Філіял «Мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Бялынічы»
Адрас: 213051, г. Бялынічы, вул. Савецкая, 13а
Тэлефон: +375 223 27 29 36
Афіцыйны сайт: biruli.maslenicov.museum.by
Электронны адрас: myzej@tut.by
Музеі Магілёўскай вобласці
Дзяржаўная ўстанова культуры «Бабруйскі мастацкі музей»
Адрас: 213809, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. М. Горкага, 28
Тэлефон: + 375 225 70 88 11; +375 225 73 28 82
Афіцыйны сайт: artbobruisk.by
Электронны адрас: art_bobruisk@mail.ru
Установа культуры «Бабруйскі краязнаўчы музей»
Адрас: 213826, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 56/40
Тэлефон: +375 225 72 59 94, +375 225 72 10 35; т/ф: +375 225 72 14 00
Афіцыйны сайт: bobrkrai.museum.by
Электронны адрас: bobrkirai@tut.by; museum@bobrkrai.datacenter.by
Установа культуры «Бабруйскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»
Адрас: 213912, Магілёўская вобл., Бабруйскі раён, в. Сычкава, вул. Селязнёва, 16
Тэлефон: + 375 225759044
Электронны адрас: rkm@bobrrik.datacenter.by
Дзяржаўная ўстанова культуры «Быхаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»
Адрас: 213352, Магілёўская вобл., г. Быхаў, вул.Леніна, 40
Тэлефон: +375 2231 718 32
Афіцыйны сайт: byhov.museum.by
Электронны адрес:bychov-museum@yandex.by
Дзяржаўная ўстанова культуры «Глускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»
Адрас: 213879, Магілёўская вобласць, г. п. Глуск, вул. Луначарскага, 42а
Тэлефон: + 375 2230 70338
Афіцыйны сайт: glusk.museum.by
Электронны адрас: glusk_rikm@tut.by
Дзяржаўная ўстанова культуры Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей»
Адрас: 213404, Магілёўская вобл., г. Горкі, вул. Крупскай, 3
Тэлефон: +375 2233 48 318; +375 223 48 819
Афіцыйны сайт: gorki.museum.by
Электронны адрас: musej@tut.by
Дзяржаўная ўстанова культуры «Дрыбінскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей»
Адрас: 213971, Магілёўская вобл.,г. п. Дрыбін, вул. Савецкая, 5
Тэлефон: + 375 2248 79639
Афіцыйны сайт: valenki-dribin.by
Электронны адрас: dribin-museum@tut.by
Установа культуры «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей»
Адрас: 213948, Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён, п. Жылічы, вул. Міру, 5
Тэлефон: +375 2237 74846; +375 2237 74 849
Афіцыйны сайт: zhilichi.museum.by
Электронная пошта: museyjilichi@tut.by
Установа культуры «Клімавіцкі раённы краязнаўчы музей»
Адрас: 213633, Магілёўская вобл., г. Клімавічы, вул. Савецкая, 69
Тэлефон: + 375 2244 51865
Афіцыйны сайт: klimovichi.museum.by
Электронны адрас: klimovichi_museum@mail.by
Установа культуры «Клічаўскі краязнаўчы музей»
Адрас: 213910, Магілёўская вобл., г. Клічаў, вул. Я. Зайца, 21
Тэлефон: +375 2236 71933, +375 2236 71932
Афіцыйны сайт: klichev.museum.by
Электронны адрас: muz-klichev@tut.by
Установа культуры «Касцюковіцкі краязнаўчы музей»
Адрас: 213640, Магілёўская вобл., г. Касцюковічы, вул. Ленінская, 21
Тэлефон: + 375 2245 23245
Афіцыйны сайт: kost.museum.by
Электронны адрас: muzeum--@tut.by
Дзяржаўная ўстанова культуры «Краснапольскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей»
Адрас: 213561, Магілёўская вобласць, г. п. Краснаполле, вул. Антонава, 2
Тэлефон: +375 2238 71 678
Афіцыйны сайт: etnomuzei.museum.by
Электронны адрас: etnomuzei@mail.ru
Дзяржаўная ўстанова культуры «Гістарычны музей г. Крычава»
Адрас: 213500, Магілёўская вобласць, г. Крычаў, вул. Ленінская, 59
Тэлефон: +375 2241 23 386, +375 2241 23 139
Афіцыйны сайт: krychau.museum.by; potyomkin.by
Электронны адрас: krichev.museum@mail.ru
Дзяржаўная ўстанова «Круглянскі раѐнны гісторыка-краязнаўчы музей»
Адрас: 213188, Магілёўская вобл., г. п. Круглае, вул. Савецкая, 40
Тэлефон: + 375 2234 72063
Афіцыйны сайт: krugloe.museum.by
Электронны адрас: krikm1@mail.ru
Установа культуры «Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей»
Адрас: 213453, Магілёўская вобл., г. Мсціслаў, вул. Калініна, 49
Тэлефон: +375 2240 20 015
Афіцыйны сайт: mstislavl.museum.by
Электронная пошта: muzeum@mstislavl.com
Установа культуры «Музей гісторыі Магілёва»
Адрас: 212030, г. Магілёў, вул. Ленінская, 1а
Тэлефон: +375 222 24 50 11
Афіцыйны сайт: museumhm.by, histmogilev.museum.by
Электронны адрас: ratusha.mogilev@gmail.com
Установа культуры «Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»
Адрас: 213765, Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Асіповічы, вул. Інтэрнацыянальная, 48
Тэлефон: +375 2235 42 293; +375 2235 71 642
Афіцыйны сайт: osipovichi.museum.by
Электронны адрас: muzosipovichi@mail.ru
Дзяржаўная ўстанова культуры «Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»
Адрас: 213245, Магілёўская вобл., г. Слаўгарад, вул. Ленінская, 49
Тэлефон: + 375 2246 70296
Афіцыйны сайт: slavgorod.gov.by/museum-history
Электронны адрас: muzej.slav.14@mail.ru; muzejslav@tut.by
Дзяржаўная ўстанова культуры «Хоцімскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»
Адрас: 213660, Магілёўская вобл., г. п. Хоцімск, вул. Дзяржынскага, 13а
Тэлефон: +375 2247 71 556
Афіцыйны сайт: hotimsk.museum.by
Электронны адрас: hotimsk_muz@tut.by
Установы культуры «Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»
Адрас: 213206, Магілёўская вобл., г. Чавусы, вул. Савецкая, 1
Тэлефон: +375 2242 78575
Афіцыйны сайт: chausymuseum.by
Электронны адрас: 3187685@rambler.ru
Установа культуры «Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей»
Адрас: 213533, Магілёўская вобл., г. Чэрыкаў, вул. Ленінская, 180
Тэлефон: +375 2243 72251
Афіцыйны сайт: cherikov.museum.by
Электронны адрас: museicherikow@rambler.ru; museicherikow@mail.ru
Установы культуры «Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»
Адрас: 213010, Магілёўская вобласць, г. Шклоў, вул. Савецкая, 46
Тэлефон: +375 2239 99 9 05; +375 2239 92 2 00
Афіцыйны сайт: shklov.museum.by
Электронны адрас: muzeyshklov@gmail.com