RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праца з таленавітай моладдзю

Праца з таленавітай моладдзю - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўстаноў культуры Магілёўскай вобласці. Сістэма творчых конкурсаў і фестываляў, якая склалася ў галіне, дазваляе раскрыць творчы патэнцыял маладых людзей, садзейнічае фарміраванню прафесійных навыкаў таленавітай моладзі.

За перыяд з 1996 па 2021 год заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ўдастоены 1081 прадстаўнік моладзі Магілёўскай вобласці.

У фестывальнай палітры Магілёўскай вобласці звыш 40 фестываляў і конкурсаў устаноў культуры, накіраваных на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, многія з якіх сталі традыцыйнымі.

На працягу 2022 года ў вобласці праведзены шэраг фестываляў і конкурсаў па падтрымцы таленавітай моладзі: Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», абласны агляд-канкур аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі», Рэгіянальны конкурс выканаўцаў на народных інструментах «Сузор'е талентаў», Рэгіянальны мастацкі конкурс «Майстэрня талентаў», Рэгіянальны конкурс харэаграфічнага мастацтва «Танцавальны трыўмф», Адкрыты раённы дзіцячы конкурс эстраднай песні «Я спяваю!», Рэспубліканскі адкрыты творчы конкурс «Паспех» і іншыя.

Штогод праводзяцца канцэрты «Маладыя таленты Магілёўшчыны» стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.