Алег Уладзіміравіч Сцельмашок
1973 года нараджэння, нарадзіўся ў п.Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адукацыя вышэйшая, у 1998 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова па спецыяльнасці «Музыка і харэаграфія», у 2013 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
З 1997 па 2008 год працаваў на розных пасадах ва ўстановах культуры і адукацыі г. Магілёва, прайшоўшы працоўны шлях ад выкладчыка да дырэктара. З 2008 года працаваў на пасадзе начальніка аддзела выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. У 2012 годзе назначаны намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. З 2013 года пераведзены на пасаду першага намесніка гэтага ўпраўлення. З 2018 па 2023 год узначальваў упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама. У сакавіку 2023 года назначаны на пасаду намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама.
З красавіка 2024 года - намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Тэл. прыёмнага пакоя: 8 (0222) 32-69-93
Абавязкі
Курыруе пытанні:
• развіцця сацыяльна-культурнай сферы, ідэалагічнай работы, адукацыі, аховы здароўя, спорту і турызму, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарнай дзейнасці, працы і сацыяльнай аховы, аховы працы, дзяржаўнай моладзевай палітыкі, сродкаў масавай інфармацыі;
• рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай ахове дзяцей у няўдалых сем’ях» у структурных падраздзяленнях аблвыканкама, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.
Забяспечвае кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю, выкананнем дзяржаўных і абласных праграм (планаў), у тым ліку комплекснай мадэрнізацыі арганізацый, у напрамку дзейнасці ў курыруемых структурных падраздзяленнях аблвыканкама і арганізацыях.
Каардынуе пытанні:
• работы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў з кіруючымі кадрамі, фарміравання рэзерву кадраў і эфектыўнага яго выкарыстання;
• узаемадзеяння з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, абласным саветам АСВОД, грамадскімі, моладзевымі арганізацыямі і палітычнымі партыямі, дзейнасці гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах Бабруйску і Магілёве па развіцці аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту і турызму, сацыяльнай аховы насельніцтва вобласці, ідэалагічнай работы;
• Магілёўскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;
• ўстановы аховы здароўя «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»;
• устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай, агульнай і сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі;
• аддзяленняў творчых саюзаў; таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры; Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа;
• абласных аддзяленняў фондаў міру, міласэрнасці і здароўя, дзіцячага фонду;
• Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «ДТСААФ»;
• воінаў-інтэрнацыяналістаў;
• Беларускага рэспубліканскага фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне»;
• рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія «Магілёў»;
• рэлігійных арганізацый;
• камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва«Магілёўскія ведамасці»;
• прадстаўніцтва бюро «Інтэрфакс»;
• арганізацый сістэмы «Белсаюздрук» і кніжнага гандлю;
• падрыхтоўкі дапрызыўнай моладзі да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь;
• прадстаўніцтва Магілёўскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва;
• абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтва камісіямі:
• па прысваенні класаў дзяржаўных служачых намеснікам старшыні аблвыканкама, кіраўніку спраў аблвыканкама, кіраўнікам камітэтаў, упраўленняў, аддзелаў аблвыканкама, работнікам апарата аблвыканкама, а таксама аддзелаў і ўпраўленняў аблвыканкама, не надзеленых правамі юрыдычнай асобы
• па правядзенні кваліфікацыйнага экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу
• па разглядзе прадстаўленняў да ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь і прадстаўленняў аб заахвочваннях Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па заліку стажу дзяржаўнай службы работнікам апарату аблвыканкама, аддзелаў, упраўленняў аблвыканкама, не надзеленых правамі юрыдычнай асобы
• па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў на пасады намеснікаў старшыні аблвыканкама, старшыняў гаррайвыканкамаў, кіраўнікоў мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў аблвыканкама па справах непаўналетніх па ўстанаўленні пенсій за асаблівыя заслугі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці,па супрацьдзеянні карупцыі
• абласным каардынацыйным саветам па праблемах сям'і, моладзі, аховы мацярынства і дзяцінства
• па дэмаграфічнай бяспецы і фарміраванні здаровага ладу жыцця насельніцтва Магілёўскай вобласці
• для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, каардынацыйнай радай па справах пажылых людзей, ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, інвалідаў у Магілёўскай вобласці
• Прадстаўніцтва НАК у Магілёўскай вобласці і іншымі фарміраваннямі
Структурныя падраздзяленні аблвыканкама:
• камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове (акрамя пытанняў працы і заработнай платы);
• галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя;
• галоўнае ўпраўленне па адукацыі;
• галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
• упраўленне спорту і турызму;
• аддзел інвестыцый, па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і надзвычайных сітуацыях камітэта па архітэктуры і будаўніцтве (у частцы сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС).