РУСЛАН БАРЫСАВІЧ СТРАХАР
Нарадзіўся ў Гомелі. У 2000 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, у 2013-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве. Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
На працягу сямі гадоў працаваў эканамістам па планаванні, намеснікам начальніка планава-эканамічнага аддзела РВУП «Магілёўскі завод «Строммашына». У 2007 годзе стаў памочнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, у 2012-м – галоўным дарадцам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. З 2012 па 2014 гады працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы ААТ «Магілёўскі завод Строммашына». У 2014 годзе стаў старшынёй камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама. З’яўляецца дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання.
З чэрвеня 2019 года – намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Тэл. прыёмнага пакоя: 8 (0222) 32-72-97
Абавязкі
Курыруе пытанні:
• эканомікі, цэнаўтварэння, інвестыцыйнай дзейнасці, статыстыкі і аналізу, каштоўных папер, прадпрымальніцтва, працы і заработнай платы, занятасці, гандлю, паслуг насельніцтву, страхавой дзейнасці, мытнай справы, дзяржаўных знакаў, каштоўных металаў;
• кантролю за выкананнем дзяржаўных і абласных праграм (планаў), у тым ліку комплекснай мадэрнізацыі арганізацый, у напрамку дзейнасці ў курыруемых структурных падраздзяленнях аблвыканкама і арганізацыях;
• маёмасных адносін, уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік дзяржаўнай маёмасці;
• знешнеэканамічнай дзейнасці і міжрэгіянальных сувязяў, у тым ліку ў межах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскай эканамічнай супольнасці, супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва вобласці з г. Масквой і іншымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі;
• забяспечвае агульнае кіраўніцтва і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю ў Магілёўскай вобласці.
• свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў»;
• рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” ў структурных падраздзяленнях аблвыканкама, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах;
• узаемадзеяння з Магілёўскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў, арганізацыямі прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплексу, ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа»;
• рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”;
• Магілёўскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Магілёўэнерга”;
• вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз»;
• камунальнага абласнога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Аблпаліва»;
• абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў;
• рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі»;
• рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-аналітычны цэнтр інфармацыі, інавацый і трансфера тэхналогій»;
• Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў;
• Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў»;
• навукова-тэхнічнага прагрэсу, навукова-даследчых і праектна-канструктарскіх арганізацый;
• пагадненні паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам, Магілёўскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і Магілёўскай асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Каардынуе пытанні:
• дзейнасці гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах Бабруйску і Магілёве па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, укаранення сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва вобласці, дзейнасці дзяржаўных органаў з суб’ектамі малога прадпрымальніцтва, прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці;
• па распрацоўцы асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, асобных рэгіянальных праграм;
• забеспячэння своечасовай выплаты заработнай платы і выканання заданняў па яе росце арганізацыямі вобласці;
• ажыццяўлення грашовага звароту на тэрыторыі вобласці, правядзення палітыкі развіцця безнаяўных разлікаў;
• па paбоце з арыштаванай, а таксама канфіскаванай або накiраванай у даход дзяржавы iншым спосабам маёмасцю;
• узаемадзеяння з гаспадарчым судом Магілёўскай вобласці, галоўным упраўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, грамадскім аб’яднаннем «Беларускае таварыства абароны правоў спажыўцоў»;
• Магілёўскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці «Магілёўаблмаёмасць»;
• абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь; галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці; аддзела па каштоўных паперах Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці; Белдзяржстраха і страхавых кампаній; каардынацыйнага савета банкаў;
• аб’яднанняў прадпрымальнікаў і суб’ектаў малога прадпрымальніцтва;
• рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» ў частцы дзяржаўнай рэгістрацыі маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю;
• унітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты»;
• міжведамаснай камісіі па грашовым звароце пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь;
• работы арганізацый усіх формаў уласнасці па гандлі і развіцці бытавых паслуг, фірменнага гандлю, абласных арганізацый аўтасэрвісу, аблспажыўсаюза;
• рэспубліканскага гандлёва-пасрэдніцкага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблрэсурсы».
Кіраўніцтва камісіямі:
• па цэнах;
• па падтрымцы і развіццю малога і сярэдняга бізнесу па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
• па разглядзе пытанняў прадастаўлення льгот юрыдычным і фізічным асобам;
• па разглядзе пытанняў заключэння інвестыцыйных дагавораў і надання фізічным і юрыдычным асобам паўнамоцтваў на прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Магілёўскую вобласць;
• па ўключэнні ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Магілёўскай вобласці;
• па разглядзе пытанняў аказання дзяржаўнай падтрымкі са сродкаў Фонду сацыяльнай аховыы насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь іншымі фарміраваннямі.
• па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за энергарэсурсы, электрычную і цеплавую энергію;
• па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;
• па павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі вобласці; па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых, прафілактычных і рамонтных работ, стварэння неабходных запасаў паліва на асенне-зімовы перыяд і іншымі фарміраваннямі.
Структурныя падраздзяленні аблвыканкама:
• камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове (у частцы пытанняў працы, занятасці і заработнай платы);
• камітэт эканомікі (за выключэннем пытанняў збору, перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў);
• камітэт дзяржаўнай маёмасці;
• галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг.