Рус Бел Eng 中文

Бабруйск і Бабруйскі раён

 

Бабруйск заснаваны ў 1387 годзе

 

Бабруйск – горад абласнога падпарадкавання ў Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Бабруйск знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёўскай вобласці. Горад размяшчаецца на рацэ Бярэзіне (басейн Дняпра), за 150 км ад Мінска, 110 км ад Магілёва, 414 км ад Кіева, 706 км ад Масквы. Тэрытарыяльна горад Бабруйск падзелены на 2 раёны: Ленінскі і Першамайскі.

 

Рэльеф: паўзакрытая раўніна (Цэнтральна-Бярэзінская), месцамі малаўзгорыстая, зрэзаная густой сеткай рэк і асушальных каналаў, сярэдняя вышыня – 165 м над узроўнем мора.

 

Насельніцтва: 217 тыс. 940 чалавек (на пачатак 2017 года)

 

Плошча: 96,4 кв. км.

 

Карысныя выкапні: ападкавага паходжання: гліна, будаўнічыя пяскі, торф, сапрапель. Маецца крыніца мінеральнай вады.

 

Транспарт: у Бабруйску ёсць порт на рацэ Бярэзіна і чыгуначны вузел (станцыя Бярэзіна – грузапасажырская, станцыя Шынная – грузавая, станцыя Бабруйск – грузапасажырская, станцыя Кісялевічы – пасажырская). Гараджан штодзень перавозяць аўтобусы, маршрутныя таксі і тралейбусы.

 

Сайт Бабруйскага гарвыканкама: http://bobruisk.by/

 

 

Бабруйскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года

 

Адміністрацыйны цэнтр – горад Бабруйск.

 

Раён размешчаны ў межах Цэнтральна-Бярэзінскай раўніны. Раён мяжуе з Рагачоўскім, Парыцкім, Жлобінскім раёнамі Гомельскай вобласці, Глускім, Асіповіцкім, Кіраўскім раёнамі Магілёўскай вобласці.

 

Насельніцтва: 17 тыс. 074 чалавекі (на пачатак 2017 года)

 

Плошча: 1 599 кв. км

 

Найбольшая водная артэрыя – Бярэзіна з прытокамі Ала, Ваўчанка, Брожка.

 

Асноўныя аўтадарогі на Мінск, Магілёў, Слуцк, Рагачоў, Жлобін, Светлагорск, Глуск. Іх працягласць па раёне складае 574 км.

 

На тэрыторыі раёна размешчаны 4 чыгуначныя станцыі: Бабруйск, Бярэзіна, Цялуша, Мірадзіна.

 

У раёне залягаюць карысныя выкапні: торф, гліна, будаўнічыя і сілікатныя пяскі, ёсць мінеральныя крыніцы.

 

Сайт Бабруйскага райвыканкама – http://bobruisk-rik.gov.by/

 

Славутасці Бабруйска і Бабруйскага раёна

 

Герб горада Бабруйска і Бабруйскага раёна ўяўляе з сябе малюнак у сярэбраным полі французскага шчыта вертыкальнай карабельнай мачты з двума складзенымі накрыж дрэвамі натуральнага колеру.

 

 

 

 

Сцяг горада Бабруйска і Бабруйскага раёна ўяўляе з сябе прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога – выява герба горада Бабруйска.